Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ужо прабілася надвор’е… Прайшла ледзяная хваля… Цяпер пойдзе плынь афрыканскага паветра. — абвясціў Стась сур’ёзна і ўрачыста.

Баран невялікай мяцёлкай ачысціў боты ад гразі, а потым навёў глянец аксамітнай хусцінкай, якую заўсёды насіў у кішэні. Клопат пра абутак быў ягонага маніяй. Можа, ён атрымаў гэта ў спадчыну па маці, якая большую частку свайго кароткага жыцця правяла, глянцуючы чужыя чаравікі. Пасля гэтага расшпіліў фрэнч і дастаў вялікі пакунак бялізны. Кінуў на ложак. Стась і ягоная жонка Бронька, нізенькая, шчуплая, схуднелая жанчына, сталі перабіраць бялізну. Яна была новая і пашытая з добрага матэрыялу.

— Колькі табе заплаціць? — запытаў Стась.

— Нічога.

— Гэта троху не таго… — сказаў Стась. — Хіба вып’ем.

— Выпіць можна.

— Бронька, зганяй па гамізу! — загадаў Стась жонцы.

Калі кабета пакінула жытло, Стась, хаваючы бялізну ў куфар, сказаў:

— Заўтра скажу Броньцы, каб павыпорвала гэтыя патэнты… — Меў на ўвазе вышытыя на бялізне манаграмы. — У жыцці ўсё можа здарыцца.

— Правільна кажаш, — пацвердзіў Баран.

Калі вярнулася Бронька, прыяцелі ўселіся пры стале. Пілі яны памалу, закусваючы кілбасою і агуркамі. Жанчына таксама, прыкінуўшыся засаромленай, усё ж выпіла пару чарак. Стась зноўку закашляўся. Калі прыступ закончыўся, ён доўга перажоўваў макроту і цяжка дыхаў:

— Душыць мяне гэтая халера… дыхавіца… Гэта тое самае, што і раматус… Толькі раматус, то ён, падла, па костках лазіць, а гэтая навала болей пад сэрца напірае.

Праз нейкі час Баран, які заставаўся цвярозым, пастанавіў, што надышоў адпаведны момант, і запытаў Стася, які ўжо добра падпіў:

— Хто ў вас тут жыве насупраць?.. Што за яны?..

Гэтае пытанне ўжо даўно грэлася ў яго на языку, але чаму так доўга не наважваўся яго задаць і навошта так дыпламатычна падыходзіў здалёк, ён і сам не ведаў.

— Насупраць? — перапытаў Стась. — Насупраць жыве наглядчык. Пільнуе падлу ў Шлемы Гоя. Сочыць за парадкам на падворку, ну і агулам, значыцца, усю стайню даглядае. Зайцам ён завецца, бо яму па танцах у Серабранцы гіркай верхнюю губу разарвалі… Дый наагул морда ў яго антысеміцкая.

— А што там за шмары [6] Шмара — жанчына. ?

— Што за шмары?.. Звычайныя шмары… Сёстры ягоныя, значыцца. Адну, напрыклад, Куртатай клічуць, бо ў яе ногі — як у цябе рукі: кароткія і крывыя. Яна таксама працуе ў Шлемы, даглядае кароў. А другая… старэйшая… цыбатая такая… Дык тая швачка… Бялізну і таму падобныя кальсоны вырабляе мануфактурным спосабам.

Стась зноў закашляўся, а ў якасці лекаў спажыў значную колькасць гарэлкі. З ягонага аповеду Баран зразумеў што тая дзяўчына, якую ён меў на ўвазе, не жыве ў наглядчыка. Калі рамізнік перастаў кашляць, Баран запытаў у яго:

— А прыходзіць сюды такая бландзінка? Маруха [7] Маруха — дзяўчына. ціп-топ. І са стану, і з твару нішто сабе.

Стась задумаўся:

— Дык гэта хіба Паўця… Такая шчакастая і на мордачцы троху каракулевая… Дробны такі каракуль, — ён паварушыў пальцамі каля лба, шчок і носа, назваўшы гэтак сляды ад воспы.

— Бадай, яна. Такая попельная бландзінка. Сукенку ў швачкі мерала.

— Яна і ёсць… Паўлінка, — сказаў Стась, свае словы пацвярджаючы ўдарам кулака ў калена, якое пры гэтым падскочыла ўгору. — Гэта нібыта іх нейкая сваячка, пляменніца. Дачка Нюры. А Нюра іх антычная, — пэўна, хацеў сказаць аўтэнтычная, — сястра… гэнага Уладзя Зайца, ну і Куртатай… Балі на іх яшчэ гавораць… Паўця тут часта гойсае. То майткі, то рэйтузы. Вядома, ёсць свая швачка. А дзеўка да ўбораў першая.

— А яна яшчэ не таго?..

Баран не закончыў думкі, але Стась ураз яго зразумеў.

— Не… яшчэ не замужняя… Матрыманіяльна вольная… Паненка — кроў з малаком… Як гэта гаворыцца па-габрэйску: пераходжаная, але гіт.

Баран раней, чым звычайна, развітаўся са Стасем. Ён меў надзею, што яшчэ раз пабачыць праз акно Паўлінку, але ўдома ў наглядчыка было ўжо цёмна. «Пэўна, пайшла дахаты».

Алік выйшаў на вуліцу.

У ягонай галаве шумела ад выпітай гарэлкі, а адначасна ўнутры пасяліліся нейкая дзіўная трывога і сум. Ён ішоў за вачыма, не ведаючы напрамку, не заўважаючы ні дарогі, ні мінакоў, без канкрэтнай думкі ў галаве, без мэты. А наўкол абуджалася жыццё. У раўчуках струменіліся цэлыя ручаі вады. З дахаў спаўзлі цяжкія гурбы снегу. Вясна была ў разгары. П’яная зямля ўтрапёна дыхала, а паветра дурманіла, як віно.

Баран позна вярнуўся дахаты. Кацярына Сперда, уладальніца двух дамкоў, у кожным з якіх было па дзве кватэры, доўга чакала яго, прыгатаваўшы вячэру. «Можа, яго павязалі?» — думала яна з неспакоем і пільна прыслухоўвалася да крокаў мінакоў, якія зрэдку брылі Бондараўскім завулкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x