• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Яблычак

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Яблычак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі не будзеш дурнаватай, то праз год абярэш мінімум тысячу рублёў. Тады кінеш гэта. З грашыма знойдзеш сабе хлопца і выйдзеш замуж.

— Калі там гэтак цудоўна, то, можа, цётка сама пойдзе туды працаваць? — адказала Андзя.

Цётка прамаўчала. Яна адчула, што неўзабаве ў яе з’явіцца найлепшы хаўруснік — голад, які схіліць дзяўчыну да згоды хутчэй, чым яна сама.

Цётка не памылілася. Праз два тыдні пасля іхняй размовы Андзя, пачуўшы ноччу, як старая пераварочваецца ў ложку, спытала:

— Цётка, не спіце?

— Чаго трэба?

— А як будзе з Алікам?

Цётка адразу ж зразумела, куды хіліць дзяўчына, і прамовіла:

— Пакінеш яго ў мяне… За восем рублёў у месяц будзе жыць як графянё. Ужо ж я яго не пакрыўджу, бо хоць ён і байструк, але таксама нібыта і родзіч… гэта можна ўладзіць… і заўсёды зможаш хадзіць да яго ў адведзіны…

Назаўтра цётка разам з Андзяй, якую яна крыху прыбрала, каб тавар лепш выглядаў, пайшла да Эмы. Дзяўчына спадабалася немцы. Вокам знаўцы яна ацаніла маладуху і прыклала намаганні, каб не выпусціць яе з рук.

Цётка і гэтым разам зарабіла на Андзі некалькі дзясяткаў рублёў. А ўжо назаўтра дзяўчына пасялілася ў Эмы як сталая жыхарка пансіянату. Немка насамрэч досыць па-людску ставілася да сваіх дзяўчат і падманвала іх менш, чымся іншыя мадам. Можа, так адбывалася таму, што ў яе быў першакласны тавар, які прыносіў ёй вялізныя прыбыткі. Андзю атачылі адмысловай апекай. У пансіянаце ведалі, што дзяўчына крыху дзікая, таму стараліся яе не перапалохаць, а паступова прывучаць да працы. Яе пакідалі для найлепшых гасцей, таму яна рэдка калі выходзіла ў агульную залу.

Мадам не падабалася толькі, што Андзя вечна маркоцілася ды, у адрозненне ад іншых дзяўчат, не піла з гасцямі віна і гарэлкі. Эма пастаралася зрабіць яе сяброўкай сваю ўлюбёнку, Залатую Полю, якая вылучалася не толькі прыгажосцю, але і вясёлым норавам. Поля праз некаторы час змагла прывучыць Андзю спачатку да розных салодкіх вінаў, а пазней і да гарэлкі… Здавалася, Андзя канчаткова прымірылася з лёсам, але ў вачах ў яе ўсё яшчэ таіўся нейкі дзіўны неспакой.

Андзя была самай прыгожай дзяўчынай у Эмы. Яе апраналі як гімназістку або як хлопца-жакея. Яна мела шалёны поспех, але трываў ён нядоўга. У яе не было закаханых гасцей, якіх чакаюць і якіх абмяркоўваюць з каляжанкамі: «Ведаеш, а мой абяцаў мне тое і тое…» Яна вабіла гасцей прыгажосцю і грацыяй, але адштурхоўвала абыякавасцю, холадам і пагардай. Наведнікам падавалася, што Андзя аддаецца ім сціснуўшы зубы, каб не крычаць ад гідоты.

Дзяўчына пакутавала і прападала, але Алік быў дагледжаным хлопчыкам, бо Андзя нічога для яго не шкадавала. Цешылася, што хлопец хутка рос і добра выглядаў. Яму споўніліся ўжо тры гады. Ён зграбна хадзіў і ўжо крыху гаварыў. Андзя заўсёды з нецярплівасцю чакала раз на тыдзень, калі цётка прыводзіла да гаспадыні на кухню пацешнага, заўсёды фарсіста апранутага Аліка.

Андзя ашчадна збірала грошы. Прадчуваючы, што дзіцяці спатрэбяцца сродкі, яна старанна іх зарабляла. На кніжцы, якая ляжала ў гаспадыні, у яе захоўвалася больш за тысячу рублёў.

Аднойчы вечарам, напрыканцы лета, калі Андзя была ў Эмы ўжо другі год, усіх вольных дзяўчат выклікалі ў залу-гасцёўню. Прыехала група п’яных афіцэраў. Фартэпіяна і скрыпачка гралі бадзёры марш. Пачаліся танцы. Эльза (гэткае імя было ў Андзі ў публічным доме) мела найбольшы поспех і пераходзіла — што праўда, неахвотна — з рук у рукі.

Хвілінаў праз пятнаццаць прыехала чацвёрка п’янаватых цывільных. Сярод іх быў адзін, які вылучаўся асаблівым запалам і здольнасцю забаўляць астатніх. Яму хапіла некалькі жартаў, каб разварушыць таварыства.

Усе пачалі піць за здароўе войска і важных асоб. Загучалі камічныя тосты. Дзяўчат змушалі піць гарэлку, плоцячы па рублі за кілішак. Музыкі, падахвочаныя шчодрасцю гасцей, гралі без продыху. Толькі Эльза-Андзя не весялілася. Нахмурыўшы бровы, яна ўпотай сачыла за адным з цывільных, у якім яшчэ на самым пачатку пазнала Рычарда. Вусікі і элегантны гарнітур яго не надта змянілі. Але ён не ўзгадаў Андзі, якая была ў ягоным жыцці толькі дробным фрагментам, мімалётным фліртам, якіх у яго былі дзясяткі. З ёй было звязана найменш турботаў, і яна была яму найбольш адданай. Як жа ёй было запасці ў памяць? Зрэшты, адзенне таксама змяніла Андзю да непазнавальнасці. На дзяўчыне была дарагая шаўковая сукенка, шаўковыя панчохі, лакаваныя туфлікі. Прыгожая прычоска дадавала ёй шарму. Акрамя таго, Андзя вырасла, крыху памажнела. Гэта ўжо не была тая змарнелая нясмелая дзяўчына ў завэдзганых лахманах, а поўная грацыі шыкоўна ўбраная жанчына… хоць і прастытутка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сергей Пясецкий: Пяты этап
Пяты этап
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.