• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Яблычак

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Яблычак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затое Андзя насіла ў сабе сваё пачуцце як скарб. Дзяўчына пасур’ёзнела, папрыгажэла, а фізічныя формы сталіся яшчэ больш вабнымі. Ейнае аблічча здавалася адухоўленым, на яго пачалі заглядацца мужчыны.

Андзя-каханка не прыносіла клопату. Яна ні пра што не пытала, нічога не патрабавала, стараючыся ўгадваць усе жаданні свайго бажка. А кожны ягоны капрыз быў для яе законам. Яму ніколі нават не прыйшло ў галаву, што дзяўчыне цяжка ўцякаць на спатканні, што ў яе праз гэта могуць быць праблемы. Ён нават не ўяўляў сабе, якой нялёгкай цаной яна здабывала новыя панчохі, чыстую бялізну, прыстойную сукенку, пудру. Ён не ведаў, колькі прыніжэнняў яна зведала ды колькі мусіла ўпрошваць іншых, начамі праліваючы праз гэта слёзы. Але ні за што ў свеце яна б не адмовілася ад свайго кахання. І яна ніколі не скардзілася яму… Яна была шчаслівай.

І дзіўная рэч: з таго часу, калі Андзя стала студэнтавай каханкай, які, падмануўшы, назваўся Рычардам (дадаючы ў думках да гэтага імені «Заваёўнік Сэрцаў»), яна перастала насіцца па лесвіцы, перастала размаўляць з абуткам, чысцячы яго. Яна пачала больш цаніць сябе. Калі яе кахае (бо часта ў гэтым прызнаваўся) такі вучоны прыгожы юнак, то яна, бадай, і не такая ўжо пустая ды нягеглая!

Аднойчы студэнт спакаваў рэчы і выехаў. Ён папярэдзіў дзяўчыну загадзя, сказаўшы, што едзе да бацькоў і вернецца восенню. Ён сказаў ёй, каб яна не сумавала. Студэнт паабяцаў, што будзе часта пісаць на адрас ейнай каляжанкі, з якой Андзя сябравала і якая служыла пакаёўкай у сям’і з трэцяга паверху. Падчас таго развітання Андзя ўпершыню гэтак жарона лашчыла свайго каханка і была такой пяшчотнай, што той надзвычай здзівіўся. Можа, яна прадчувала, што апошні раз бачыла свайго любага.

— Вернешся, галубе? — шаптала дзяўчына.

— Вярнуся, вярнуся, — раздражнёна адказваў студэнт.

Яго чакала Гальшка, і ён спяшаўся хутчэй развітацца з каханкай.

Ён не вярнуўся. Не вярнуўся і не напісаў, знікшы з жыцця Андзі гэтак жа неспадзявана, як і з’явіўся. Хлопец пакінуў па сабе толькі знявечаныя пачуцці добрай безабароннай істоты.

Дарэмна Андзя пільнавала лістаношу, дарэмна чакала вяртання свайго мілага. Яна хацела дазнацца пра яго ад іншых студэнтаў, з якімі той жыў, але спачатку баялася, каб ён не злаваў на яе за гэта, калі вернецца, а праз нейкі час і тыя студэнты выселіліся з арандаванай кватэры.

Яшчэ пазней Андзя даведалася, што носіць дзіця. Гэтая навіна напоўніла яе жахам. Спачатку яна хадзіла агаломшаная: нічога не бачыла, не чула. А потым зноў распачала свае шалёныя скокі па сходах. Гэта былі напаўвар’яцкія, адчайныя палёты…

У хуткім часе і цётка даведалася пра Андзіну цяжарнасць. Накінулася на дзяўчыну з кулакамі:

— Ах ты, подлая сучка! Гавары, ад каго панесла?! Кажы!

Але Андзя ніводным словам не азвалася пра свайго Рычарда. Яна не выдала б яго нават падчас катаванняў, бо ведала, што гэта наробіць яму шкоды. Цётка лютавала. Цяжарнасць магла пазбавіць яе прыбытку, які Андзя давала сваёй «апякунцы». Да таго ж маглі з’явіцца яшчэ непатрэбныя клопаты і выдаткі, звязаныя з нараджэннем дзіцяці.

Цётка скіравала свае высілкі на тое, каб дзяўчына пазбавілася плода. Старая прымушала яе ляжаць у вялікім цэбры, напоўненым гарачай вадой. Яна паіла дзяўчыну воцатам, давала хінін, загадвала нюхаць серку. Урэшце цётка змушала яе скакаць са стала на падлогу. Дзяўчына была вялай і паслухмянай. Яна аўтаматычна выконвала ўсе цётчыны загады. Аднойчы, скачучы са стала, Андзя вывіхнула сабе нагу (падсвядома яна хацела скокнуць далікатней — каб не нашкодзіць дзіцяці). Вывіх быў вельмі сур'ёзны, і дзяўчына шмат напакутавалася праз боль. Толькі выкліканы цёткай фельчар наставіў Андзіну нагу. З той пары дзяўчына пачала катэгарычна супраціўляцца ўсім цётчыным захадам забіць дзіця.

У сакавіку наступнага года Андзя нарадзіла хлопчыка. Першым часам яна паставілася да яго абыякава. Пакрысе ж пачала праяўляць усё большую любасць.

Неўзабаве Андзя заўважыла, што цётка хоча забіць немаўля. Пару разоў старая пакідала голае дзіця на падаконні сутарэння, каб малое прастыла. Андзя знаходзіла дзіця і захутвала яго. Цётка некалькі разоў клала хлопчыка на край печкі, напэўна, мяркуючы, што той зваліцца і заб'ецца. Але дзіця ляжала ціха, спакойна, аж да таго часу, пакуль Андзя не пераносіла яго ў іншае месца.

Цётка даўно б ужо пакончыла з «байструком», але хацела, каб гэта здарылася як бы незнарок. Яна не баялася суда — хто б змог даказаць ейную віну? — але яна была, нягледзячы на подлы характар і каменнае сэрца, вельмі пабожнай. Таму яна баялася толькі аднаго: каб за забойства дзіцяці не трапіць на векі вечныя ў пекла. Толькі гэта звязвала ёй рукі, толькі гэта і ўратавала дзіця. Андзя адчула тое мацярынскім інстынктам і аднойчы, калі цётка зноў спрабавала звесці дзіця з гэтага свету, сказала ёй:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сергей Пясецкий: Пяты этап
Пяты этап
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.