Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У пэўны момант Рычард, патанцаваўшы па чарзе з некалькімі дзяўчатамі — а ён быў добрым танцорам і любіў танчыць, — жартаўліва падхапіў Андзю да танца.

— Пекная Эльзачка мне некага нагадвае, — прамовіў ён дзяўчыне.

Сэрца Андзі закалацілася, а твар не меў ні крывінкі.

— Каго?.. — прашаптала яна, адчуваючы, што яе пакідаюць сілы.

— Адну такую акторку… з фільму ці то тэатру… — абыякава адказаў ейны былы каханак, язык якога крыху заплятаўся.

Дзяўчына адчула, што да вачэй падступаюць слёзы, але Рычард, не заўважыўшы гэтага, пайшоў танцаваць з наступнай дзяўчынай. Андзя правяла яго гарачым позіркам.

Пры вялікім стале, складзеным з чатырох меншых столікаў, сядзелі тыя, хто не танцаваў. Увесь стол быў застаўлены бутэлькамі і закускай. Андзя сядзела ля аднаго з паручнікаў, які напачатку весяліўся, але, выпіўшы вялікую колькасць усякага-рознага, раптам пагрузіўся ў пануры настрой і асалавела вадзіў вачыма наўкола. Рычард сядзеў насупраць. Андзя не зводзіла з яго вачэй, стараючыся, аднак, каб ён гэтага не заўважыў.

Чым больш пілі і палілі ў зале, тым больш згушчалася атмасфера і псаваліся настроі прысутных. Раптам нехта з цывільных пачаў спяваць «Дубінушку». Не зважаючы на тое, што песня лічылася вальнадумнай, яе пачалі падцягваць хорам і вайскоўцы. Уласна кажучы, песню не спявалі, а раўлі, бо кожны хацеў перакрычаць астатніх.

Тым часам Рычард прынёс з буфета некалькі вялікіх ігрушаў і пачаў кідаць іх дзяўчатам. Андзя спрытна злавіла сваю ігрушу. Але ейная каляжанка, Залатая Поля, якая сядзела на каленях хмурнага паручніка, так нязграбна спрабавала схапіць плод рукой, ажно той адскочыў ад яе далоні і трапіў паручніку ў твар. Афіцэр збялеў. Ён скінуў дзяўчыну з каленяў на падлогу і падскочыў са свайго месца.

— Хто гэта зрабіў?! — хрыпла запытаў ён у прысутных.

Спачатку ніхто не зразумеў, што адбылося, таму ўсе маўчалі.

— Я… пытаюся… хто гэта зрабіў?!.. — казаў ірванымі фразамі афіцэр, ледзь стоячы на нагах.

Рычард зразумеў, што афіцэр мае на ўвазе ігрушу, якую Залатая Поля гэтак няўдала лавіла. Таму ён устаў з месца і сказаў:

— Я прашу ў вас прабачэння. Я кінуў ігрушу, але насамрэч ніхто не вінаваты, бо дзяўчына нязграбна яе лавіла. Ніхто не хацеў вас абразіць. Супакойцеся, калі ласка.

— Што?! — зароў афіцэр. — Вы… мяне… супакоіцца… Мярзотнік!..

— Не падымайце тут гвалту, калі ласка, — пачаў Рычард.

— Што-о-о?!.. Ах ты, гнюс!..

Афіцэр, у куточках вуснаў якога паказалася пена, рэзкім рухам выцягнуў з задняй кішэні штаноў пісталет і, робячы крок назад, падняў руку ўгору.

Андзя, якая, прыціснуўшы рукі да грудзей, не дыхаючы, сачыла за яго рухамі, спрытна скокнула наперад і апынулася на стале. Яна была павернутая спінай да даўнейшага каханка, а тварам — да паручніка. Дзяўчына схапіла адной далонню рулю пісталета. Раздаўся стрэл…

— Не страляй! Гэта ж Рычард… мой Рысік! Напрамілы Бог, не страляй! — крычала Андзя, па твары якой цяклі слёзы, а па сукенцы — кроў.

Прыяцелі паручніка адабралі зброю. Андзя аблегла на падлогу. Яе перанеслі на канапу ля сценкі.

— Рысік… Рысік… — кволым голасам клікала дзяўчына.

І цяпер ён пазнаў яе. Ніхто ўжо даўно не называў яго Рычардам. Ён наблізіўся да дзяўчыны, якая ўратавала яму жыццё, і, бледны, ашаломлены, узяў яе за руку, каб праверыць пульс…

— Рысік, мой залаты… Я маю грошы ў гаспадыні… Не пакінь Аліка… гэта твой сынок… Рысік… залаты…

Ён яе не зразумеў. Яго здзівіла толькі, што Андзя ведае пра яго з Гальшкай сына (таго хлопчыка таксама звалі Аляксандр). Яму і да галавы не прыйшло, што дзяўчына кажа пра сваё дзіця.

— Добра, добра, — прамовіў. — Грошай не трэба… я ўсё зраблю.

— Рысік, каханы… я так чакала… чакала… Рысік…

Неўзабаве яна развіталася з жыццём. Амаль шчаслівая. «Рысік дагледзіць Аліка». І гэтак Вавёрка адышла назаўсёды.

У вокны зазіраў сівы, смутны ранак.

Цётка забрала ў мадам Лядзіны грошы, пра якія даўно ведала. Спачатку сума здалася ёй вялікім багаццем, таму яна яшчэ крыху апекавалася сынам Андзі. З часам, аднак, яе клапатлівасць змяншалася. А праз год цётка зусім перастала займацца хлопцам.

— Цётачка, я хачу есці, — клікаў Алік.

— Маўчы, байструк! — калацілася жанчына. — Я ніякая табе не цётка. Прыблуда ты. Няма на цябе смерці, халеры якой… Іншыя дзеці дык мруць і мруць як мухі, а гэтая пачвара дык і не засаплівіцца!

Цётка цяпер пакрысе распрадавала хлапечыя рэчы, якіх вельмі шмат колісь накупіла Андзя. Перш за ўсё цётка прадала ложачак, пазней — вопратку, боцікі, бялізну. Малы застаўся толькі ў адным старым касцюмчыку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x