Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Былі там і маладыя людзі, і сталага веку, але розніцу ў гадах згладжвалі бароды на даўно няголеных тварах. Большасць спала ў мудрагедістых позах. Невялічкая групка гуляла ў карты. У іншым месцы сабралася свая грамада ды слухала аповед мужчыны з шырокай рудаватай барадой і перавязанай галавой. Час ад часу адтуль даносіліся раскаты шчырага смеху.

Блішчэла зброя. Свяціліся вочы. Патрэскваў агонь. Угору ляцелі іскры. Ясь адчуў, што знаходзіцца сярод сапраўды вольных, смелых, непераможных людзей, гатовых на подзвігі, якія без узнёслых слоў ды заклікаў будуць да апошняга ўздыху бараніць сваю свабоду.

Ад вогнішча падняўся шчуплы мужчына сярэдняга росту. Лёгка кульгаючы, ён абышоў партызанаў, якія ляжалі на зямлі. Ясь атарапела глядзеў на яго. Незнаёмец меў на сабе афіцэрскі плашч, скураныя боты і шапку з чырвонай зоркай на аколышы.

Ясеў праваднік скіраваўся мужчыну насустрач. Абмяняўся з ім некалькімі кароткімі фразамі. Праваднік дастаў з бакавой кішэні досыць важкі пакунак. Потым паказаў рукой на Яся:

— Вось гэты.

Мужчына ў афіцэрскім плашчы жэстам паклікаў Яся да сябе. Хлопец таропка падскочыў да яго. Паціснуў працягнутую яму далонь.

— Я Моніч. Камандзір гэтага атрада'.

— Я шмат пра вас чуў, — сказаў Ясь.

— Пераначуеш яшчэ болей пачуеш! Галодны?

— Не. Страшна стаміўся.

— Тады кладзіся спаць. Тут і без пярыны цёпла. Пагаворым заўтра.

Праз пару хвілін Ясь ляжаў на яловых галінках. Глядзеў у неба. Думкі блыталіся ў ягонай галаве.

Гэта была першая ноч за доўгі час, калі ён пачуваўся цалкам бяспечна.

Высока ўверх ад вогнішча ўзносіліся іскры і там мяшаліся з зоркамі.

А наўкола ціха стаяў таямнічы лес.

14

КАНЕЦ АПОВЕДУ, БЛАТНОЙ КАР’ЕРЫ АЛЯКСАНДРА БАРАНА І ЯСЕВЫХ ПРЫГОДАЎ

Вячэру раздавалі рана, а шостай, цямнела ж цяпер блізу дзявятай. Вязні падстаўлялі пад адтуліну ў дзвярах медныя кацялкі і бралі суп.

Дзявятую камеру абслужылі. Акенца зачынілі.

— На поліўцы нас трымаюць, — сказаў Шчупак, падыходзячы з ёмістасцю да стала.

— Дбаюць пра гігіену, — дадаў Фіська.

Янка Залаты Зуб памяшаў драўлянай лыжкай мутную баланду і сплюнуў. Паклаў лыжку на стале і адышоў у кут камеры. Там сеў на нарах побач з Бараном.

— Што так не ў гуморы? Не апускай фінфу [28] Фінфа — нос. . Хвост трэба трымаць дугою, а нос дудою. Нас укокаюць, іх халера возьме, і ўсё будзе лафова.

Баран глянуў на яго, нібы не бачачы, але праз хвілю прамовіў:

— Хай бы ўжо не цягнулі!

— Не спяшайся хутчэй бацькі ў пекла: паспеем.

Некаторыя вязні елі, а дакладней кажучы, пілі рэдкі недасолены суп. Іншыя, з’еўшы некалькі лыжак, адыходзілі ад стала. Толькі Кася Смяхотка, высокі, дзябёлы вясковы мужык блізу трыццаці гадоў, сёрбаў, як ніколі нічога, вадзяністую бурду і адзін апаражніў кацялок, прызначаны для чатырох зняволеных.

— Гэты то заўсёды есць як валоў шэсць, — пажартаваў Фіська. — Умалаці яшчэ цэбрык.

— Глядзіце, каб сценаў не згрыз, — выткнуўся з языком Кнот.

Мужык весела і шчыра рассмяяўся… У камеры яго лічылі прыдуркаватым. Насамрэч гэта быў дабрадушны, пачцівы вясковец, які ніколі не сварыўся. Кепікі з сябе ён прымаў з зычлівай усмешкай і сам смяяўся найгучней. Здавалася, што ён не разумее, дзе знаходзіцца і што яго чакае. У турму ён трапіў з прадмесця. Акурат выязджаў з горада, калі яго спынілі два п’яныя салдаты. Запатрабавалі грошы. Аддаў ім усё, што меў, — дробную суму. Тады вайскоўцы зажадалі каня і воз.

— Не дам, — спакойна адказаў селянін.

— А мы і пытацца не будзем.

Вырвалі яму з рук лейцы. Адзін з жаўнераў выцяў яго ў грудзі прыкладам карабіна. Мужык вырваў яму з рук зброю і, не варухнуўшы нават брывом, забіў абодвух рабаўнікоў. Кінуў карабін на зямлю і паехаў далей. У два мігі яго дагнала некалькі конных бальшавікоў. Афіцэр, казак, не дазволіў яго біць і здаў міліцыянтам. Справу перадалі ў ЧК, а вяскоўца кінулі за краты. Ён сам не мог нават толкам расказаць, за што яго схапілі.

— Ці ты сячэш, што цябе ўкакошаць? — запытаўся ў яго Шчупак.

— Ну дык і што? — фацэтна перапытаў селянін.

— Адважны дурыла! — сказаў Фіська з павагай.

— З адважных робяць падцяжкі, — уставіў Кнот.

Усе палюбілі простага вясковага мужыка і далі яму мянушку: Кася Смяхотка. Камера, у якую яго пасадзілі, была прызначаная для вязняў, справы якіх разглядала калегія. Сукамернікі растлумачылі гэта прасцяку. Але ён забыў слова і адно паўтараў: «Цялега».

— На такой цялезе далёка не заедзеш. Трэба было сваю пільнаваць, — казаў Фіська.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x