Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўця на другі дзень пасля вобшуку падалася ў Следчы аддзел. Яна меркавала, што гэта непаразуменне і ёй усё вернуць. Але там Косцік, якога яна выклікала на калідор, прыкінуўся, што яе не ведае.

— Вы ў якой справе?…

— Косцік, даражэнькі, мяне ж абрабавалі, аблупілі як ліпку, што ні на семя, ні на емя...

— Я вас не разумею! Якое семя?.. Я ніякі не Косцік, а прадстаўнік улады! Што вас сюды прывяло? Прашу гаварыць коратка і ясна! Я не маю часу…

Паўця збялела ад разгубленасці. Заікаючыся і запінаючыся, яна замармытала нешта аб прэтэнзіях да праведзенага вобшуку.

— …Мне нават сукенкі… І тавар з крамы… Усё да ніткі…

— Досыць! Прашу паслухаць! — урачыста і напышліва прамовіў агент Семянцоў. — Як каханку і супольніцу бандыта вас трэба было б арыштаваць і пасадзіць разам з ім! Ясна? Калі вас і пашкадавалі, то толькі праз спагаду кіраўніка аддзела, які злітаваўся з вашай дурноты! Ці зразумела? Раю вам як мага хутчэй пакінуць нашу ўстанову і пра ўсё забыць! Да пабачэння!

Семянцоў пакінуў ледзь прытомную Паўлінку на калідоры і знік. Жанчына неяк дабрыла заклякнутымі нагамі дадому. Гэтак яна спалохалася. Плакала і выла, сціскала кулакі і зубы.

— Усё праз гэнага боўдзілу!

Яна мела на ўвазе, аднак, не Косціка, а Барана.

Ясь, прачытаўшы маляву, папрасіў Грамадзяніна пачакаць на падворку, а сам пайшоў, да Насткі. Тая акурат гатавала абед. Паказаў ёй дапіску ад Барана і ўсё расказаў. Перад ёю ў яго не было сакрэтаў. Зрэшты, ён настолькі давяраў дзяўчыне, наколькі Баран быў упэўнены ў адданасці Мілага. Збіраючыся ў лес, ён не хацеў забіраць гэтую таямніцу з сабою, бо не ведаў, які лёс яго чакае ў будучыні. Параіўшыся, яны пастанавілі пакуль не чапаць скарбу, бо Баран мог яшчэ ўратавацца. Калі б ён загінуў, то толькі тады яны мелі адкапаць золата і ўзяць сабе палову. Яны сышліся на тым, што Паўлінцы не дадуць ні капейчыны. Настка аж патрэсла кулаком у бок Паўчынага пакою.

— Чорта лысага ёй! Не дамо нават гарэлага шэлега! Аліка праз гэтую лярву забралі! Я нутром чую, што без яе тут не абышлося! Лепей жабракам раздамо! А ёй шыш, дулю нямытую. Хай золата пакуль тут паляжыць.

— А дасі рады без мяне?

Настка ўсміхнулася.

— Не бойся! Жытло ёсць, дровы, троху сякіх-такіх рэчаў. Працаваць я таксама магу, не зломак жа… Сама выжыву і Мілага пракармлю. Сёння забяру яго. На злосць гэнай…

Яна не хацела нават вымаўляць Паўчынае імя.

— Добра. Хай так і будзе, — пагадзіўся Ясь.

х х х

Канец чэрвеня 1919 года быў у Менску неспакойны. Бальшавікі лютавалі. Яны адчувалі, што супраць іх у горадзе нараджаецца бунт. Спанатрылі, што над іх галовамі збіраюцца грозныя хмары. Таму ад страху і шалу залівалі іскры супраціўлення патокамі крыві. У сваёй утрапёнасці лілі яе направа і налева, запэцкаўшыся дашчэнту. Затое прырода, нібы імкнучыся ўлагодзіць людскія сэрцы, нацешыць вочы смяротнікаў, якіх вялі на расстрэл, зачароўвала цудоўнымі, непаўторнымі барвамі.

Ясь глыбока і сквапна ўцягваў праз ноздры духмянае паветра.

Па вузкіх лясных сцежках ён крочыў следам за сваім правадніком. Ім быў плячысты мужчына блізу пяцідзесяці гадоў. Ён ішоў так лёгка, порстка і ўпэўнена, што Ясь ледзь паспяваў за ім.

Шарэла. Па лесе паўзлі цені высокіх дрэваў. Драбналессе пачало губляць сваю форму і неўзабаве патанула ў змроку. Толькі неба яшчэ свяціла сінню, а вяршаліны соснаў ружавелі ў апошніх сонечных промнях.

Нягледзячы на стому, Ясь пачуваўся вельмі добра. Упершыню за доўгія месяцы ён быў цалкам свабодны. На жываце за поясам у яго месціўся пісталет. Ён не быў больш безабароннай ахвярай бальшавіцкіх камісараў або іхных паслугачоў. Цяпер ён адчуваў, што можа сябе абараніць.

Калі сцямнела, праваднік крыху запаволіў хаду. Але змрок праз некаторы час пачаў радзець. Магчыма, гэта прызвычаіліся вочы. Або цемру разагнаў яркі бляск зорак. Блізу поўначы Ясь заўважыў на адлегласці некалькіх сотняў метраў між камлямі дрэваў жоўтыя водбліскі. Праваднік спыніўся. Павярнуўся да Яся:

— Далей ісці нельга. Напорамся на калы.

Свіснуў тры разы. Потым чыркануў запалкай, падпаліў цыгарэту і трымаў яе так, каб агеньчык быў бачны з боку табара.

— Каго чакаем? — нецярпліва спытаў Ясь.

— Зараз прыйдуць вартавыя.

І сапраўды, неўзабаве пачуліся ціхія крокі нечых ног. Бліснуў ліхтарык. З цемры данёсся голас:

— Хто такі?

— Барыла.

Да іх наблізіліся дзве постаці. Ясь і праваднік рушылі за імі. Яны не ішлі прама, раз-пораз саступаючы ў бакі, відавочна, пазбягаючы гэтак нейкіх пастак. Хутка яны дабраліся да вялікага вогнішча. У ім паліліся тоўстыя калоды і вялікія карчы. Агонь засланялі высокія сцены, сплеценыя з вецця між убітымі ў зямлю слупкамі. Сцены трымалі таксама цяпло і не дазвалялі яму разыходзіцца наўкола. На даволі вялікай паляне размясцілася блізу пяцідзесяці чалавек. Гэта была дзіўная група. Ніколі не стварыла б яе сама па сабе нечая нават самая буйная фантазія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x