Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я камендант горада Менска, Крывашэін…

— Крыва-шэін… Ага-а… — расцягваў Філіп, пільна ўглядаючыся ў аблічча каменданта.

— Я асабіста… Як кіраўнік горада, я палічу за гонар пасадзейнічаць у чым толькі трэба… Я валодаю ўсёй інфармацыяй… У тым ліку вельмі канфідэнцыяльнай… Да вашых паслуг… Незалежна ад пары дня ці ночы… Толькі сёння я даведаўся пра ваш прыезд і адразу ж да вас прыбыў!

Філіп, бадай, упершыню ў жыцці здзівіўся. Яго нават наведала думка, ці не вар’ят гэта раптам.

А камендант падміргнуў яму, што мела быць знакам свойскасці і гатовасці прыступіць да аказання паслуг. Гэта падалося Філіпу забаўным. Таму ён напусціў яшчэ больш паважную міну, пазяхнуў і запытаў:

— Колькі вы кульнулі сёння?

«Усё заўважыць! Вось дзе паршывец!»

— Толькі кроплю зусім… Холадна, як халера… Прабачце, калі ласка…

— Угым…

А камендант падлабуньваўся і раскладаўся на атамы:

— Усё, што вам, таварыш, толькі будзе трэба… Неадкладна будзе зроблена… Можа, жытло вам не падабаецца?.. А сталавацца можна ў мяне…

— Угым…

— …Калі будзе патрэбная дапамога ў працы…

— Я ўжо маю памочніка і так далей…

Філіп меў на ўвазе Яся.

«Што за няпруха», — падумаў Крывашэін… Але раптам зусім неспадзеўкі адчуў, што высокі функцыянер паляпвае яму па шчацэ. Ён ледзь не захліпнуўся ад радасці. А з вуснаў поўнага велічы ягамосця плыў лагодны голас:

— Ну, ну… старайся, абармот… Пабачым, як будзе далей…

Філіп нічога не разумеў. Меў здагадку, што яго зблыталі з некім іншым. Але ён быў цёртым пернікам. Трыццаць гадоў зладзейскага жыцця надзялілі яго каласальнай упэўненасцю ў сабе. А гэтая сітуацыя падалася яму смешнай і недарэчнай. Ён пакуль не даў бы рукі на адцін, што да яго сапраўды завітаў камендант горада.

«Дурня доўга шукаць не трэба — ён сам сябе пакажа!»

Разам яны спусціліся ўніз. Камендант услужліва нёс тэчку, у якой ляжалі прылады для ўзлому. Іх трэба было сёння аддаць Казіку Марацкаму, які ўдзень не выходзіў з дому. Філіп якраз дзеля гэтага планаваў падацца на Залатую Горку.

— У мяне да вас вялікая просьба, таварыш, — звярнуўся да Філіпа камендант, калі яны былі ў холе.

— Угым…

— Каб адзначыць заўтрашнюю гадавіну лютаўскай рэвалюцыі, я запрасіў да сябе на сціплую вячэру некалькі знаёмых. Усе свае людзі… Ласкава прашу не адмовіць і аказаць нам гонар сваёй прысутнасцю… Я быў бы невымоўна рады…

— Угым…

— Будуць розныя закускі, ікра… Гарэлка… яшчэ царская…

— Угым… ікру да д'ябла! Лепей каньяк, — сказаў Філіп.

— Натуральна, будзе. Колькі заўгодна… — усцешыўся Крывашэін.

— А што тычыцца кампаніі, то я аддаю перавагу дамскай і так далей… — пазяхнуў Філіп.

— А як жа, а як жа… Я таксама, і так далей… Ха-ха-ха-ха!

Крывашэін зіхацеў. Да ўсяго ён упрасіў Філіпа, каб той карыстаўся ягоным аўтамабілем, калі толькі пажадае. Падаў тэлефонны нумар у гараж.

— Машына будзе выключна для вашага карыстання. У мяне ёсць яшчэ адна.

Філіп ласкава згадзіўся. Залез у машыну з адкінутым дахам і разваліўся на сядушцы. Камендант захлопнуў за ім дзверцы. Філіп падаў яму руку, а камендант моцна яе паціснуў. Прапанаваў таксама, што можа суправаджаць дэлегата, але Філіп адмовіў:

— Не люблю, калі ў мае справы сунуць нос і так далей.

— Ясна, усё зразумела, няма пытанняў… І так далей… — камендант падміргнуў.

Аўтамабіль крануўся з месца. Філіп часам кідаў кіроўцу: «Прама! Улева! Направа!» Той мала што разумеў, бо быў кітайцам. Але аўтамабілем кіраваў вельмі хвацка. А Філіп з гонарам паглядаў на пешаходаў якіх яны міналі. Каля Паўлінчынай крамы Філіп загадаў спыніцца. Зайшоў унутр.

— Маё шанаванне! Калі ласка, два дзясяткі найлепшых цыгарэт.

Паўця заўважыла, што ейны нядаўні збаўца пад’ехаў да крамы на новым аўтамабілі, і ўся палала ад захаплення. Цыгарэты яму падала нібы ў палёце.

— Можа, яшчэ нешта?

— Хопіць.

Паўлінка не хацела браць грошы за цыгарэты:

— Але вы мяне ўратавалі ад гэнага боўдзілы…

— Дапамагчы чароўнай жанчыне — гэта справа гонару і так далей…

Шчокі ў Паўці пунсавелі як макі. А Філіп пачціва пакланіўся і вярнуўся ў аўтамабіль. Пачаставаў кіроўцу цыгарэтай і сам запаліў, каб яшчэ хвіліну пакрасавацца ў бліскучым аўто перад уражанай маладзіцай, якая кідала частыя позіркі праз акно.

Потым яны паехалі на Камароўку. Філіп загадаў кіроўцу чакаць яго ў Сляпянскім завулку, а сам пайшоў да Казіка. Аддаў яму зладзейскія прылады і папрасіў перадаць Панічу, што будзе чакаць яго заўтра ў гатэлі «Еўропа», у пакоі нумар 34, а сёмай гадзіне вечара. Казік прапанаваў гарэлку. Філіп з радасцю згадзіўся. Ён быў у цудоўным настроі. Раптам ён прыпомніў, што яго чакае кіроўца. Узяўшы лусту хлеба і кавалак кілбасы, наліў, не шкадуючы, у вялікі кубак гарэлкі і занёс шафёру. Той вельмі ўсцешыўся з пачастунку. І шчыра дзякаваў, збіваючыся з расійскіх словаў на кітайскія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x