Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён выйшаў у хол і абышоў ніжні калідор. У самым яго канцы мужчына знайшоў пакой пад нумарам 13.

Госць хацеў глянуць праз замочную шчыліну ўсярэдзіну але знутры быў усунуты ключ, На дзвярах вісела картка:

Аляксандр Сямёнавіч
СТАРЦАЎ

Прыезджы ціха вылаяўся і пайшоў у кабінет кіраўніка. Там ён паказаў дзяжурнаму пасведчанне Цэнтральнага камітэта і накіраванне ў Менск па службовых справах. Дзяжурны сцяміў, што перад ім вялікая шышка. Перапоўнены павагай ён упісаў персанальныя звесткі важнага госця ў спецыяльную кнігу, якую штоночы правяралі чэкісты. Неўзабаве новы пастаялец быў аформлены. У рубрыцы «імя і прозвішча» значылася згодна з дакументамі Азія Іван Андрэевіч. Пранырліваму службоўцу, які паводле даручэння чэкістаў цікаваў за жыльцамі і персаналам, прозвішча «Азія» падалося дзіўным. Перад упісаннем ён перапытаў:

— Азія?

— Так, як значыцца… — напышліва прамовіў Філіп.

— Прабачце, калі ласка, — перапрасіў збянтэжаны дзяжурны. «Такога трэба пазбягаць».

Філіп пазяхаў.

Упісаўшы новага пастаяльца ў кнігу, службовец узяў расклад гатэля.

— Для мяне, калі ласка, выгодны пакой на першым паверсе, — сказаў Азія. — Я не хачу высока хадзіць па сходах. Можа быць пакой нумар 13. Я люблю гэтую лічбу.

— Трынаццатка пакуль занятая.

— А нельга перасяліць жыльца куды-небудзь і так далей?! — Філіп махнуў рукою.

— Усе не так проста, — уздыхнуў службовец. — Я вам скажу па сакрэце, таварыш, бо бачу, з кім маю справу. Там жыве намеснік старшыні Надзвычайнай камісіі. А яшчэ ягоная жонка. Але праз некалькі дзён яны маюць выехаць. Я адразу ж вас туды перасялю. Пакуль жа прапаную вам найлепшы вольны пакой: нумар 34.

— Ну добра… Але не забудзьцеся, калі ласка, і так далей.

— Буду пра гэта памятаць! Адразу вам паведамлю.

Дзяжурны ўслужліва выдыгаў перад новым пастаяльцам. Ён сам занёс чамадан прыезджага ў пакой і даў загад службе вышараваць і вычысціць там усё аж да бляску. Асабліва яго бянтэжыла «і так далей» з вуснаў высокага госця. Гэтыя словы гучалі неяк асабліва пагрозліва.

Гатэль «Еўропа» быў прызначаны жыллёвым аддзелам гарвыканкама для прыезджых вайскоўцаў найвышэйшага рангу і чынавенскіх эліт. Філіп выгнаў з пакоя мурзатага паслугача, загадаўшы прыбраць пазней. Вымыў рукі. Пакінуўшы чамадан, выйшаў з тэчкай пад пахай у горад.

У Філіпа ажно адвісла губа, калі ён раптам пабачыў у холе Барана, які ішоў яму насустрач. Паводле ж Філіпавых звестак, калета мусіў быць за кратамі. Скалануўшыся, ён падбег да Барана.

— Алік, і ты тут?

Баран спыніўся і скасавурыўся на Філіпа.

— Нешта не прыпомню сабе, — сказаў ён, насупіўшы бровы.

Філіп скеміў, што гэта проста вельмі падобны да Барана чалавек. Ён выпрастаўся і надзеў маску абыякавасці.

— Пардон! Неверагоднае падабенства… У мяне ў Маскве быў знаёмы партыйны дзеяч, якога звалі Аляксандр і так далей…

— Я таксама з Масквы і таксама партыец. Мяне завуць Аляксандр Старцаў. Доктар юрыдычных навук.

— А, не. У таго было прозвішча Гольдаў… Даруйце, што забраў ваш час і так далей.

Філіп пакланіўся Старцаву і накіраваўся да выйсця. Нават на вуліцы яго не адпускала думка пра дзіўнае падабенства. Гэта яго нават устрывожыла. Ён не мог ведаць, што Аляксандр Старцаў — гэта брат Аляксандра Барана ад аднаго бацькі, але ад іншае маткі.

У вестыбюлі круціўся дзяжурны. Старцаў паклікаў яго і, цішком паказаўшы ў бок Філіпа, запытаў:

— А гэта хто яшчэ такі?

Дзяжурны ўслужліва патлумачыў намесніку старшыні ЧК:

— Дэлегат ЦК з Масквы. Сёння прыехаў дзеля канфідэнцыяльных спраў. Вельмі дзіўны.

— Чаму? — зацікавіўся Старцаў.

— Камандуе, як у сябе дома. Ну і ўвогуле... Відаць, прыехаў сюды наводзіць парадак…

Старцаў нахмурыўся. Кіўнуў галавой выцягнутаму па струнцы дзяжурнаму і пайшоў у пакой нумар 13. Ён ведаў, што ў яго ўсё ў парадку, але, нягледзячы на гэта, крыху трывожыўся. Хутчэй, нават злаваўся.

Жонка, захутаная ў вялікі ваўняны шаль, сядзела ў глыбокім фатэлі і чытала. Пабачыўшы мужа, жанчына адкінула кнігу.

— Ёсць кватэра? — спытала адразу.

Муж маўчаў. Здымаў паліто і прыладжваў яго на вешалцы. Потым абтрос ад снегу чорную каракулевую шапку.

— Ці ёсць кватэра? — паўтарыла жонка. — Гэта ўжо не жартачкі! Тут вада замярзае. Ты ж ведаеш, што ў мяне слабае здароўе. Цябе цэлымі днямі няма. Табе добра. А я?.. Нават рэчы распакаваць няма як.

— Кватэру абстаўляюць, Разумееш? Я раблю, што магу! Яшчэ некалькі дзён нам трэба пажыць тут.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x