Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл

Здесь есть возможность читать онлайн «Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2018, Издательство: Выдавец А. М. Янушкевіч, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багуслаў Радзівіл: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багуслаў Радзівіл»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.

Багуслаў Радзівіл — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багуслаў Радзівіл», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаму ты не даеш мне спакою, пан Пуцята? — спытаў ён, калі абодва трохі аддыхаліся. — Яж сказаў, што хачу пабыць у адзіноце.

— Не цяпер, — сказаў той. — Ваша княжацкая міласць ужо прапусцілі ўчорашнія абед і вячэру. Сёння прапусціце і сняданак, а я не магу дазволіць, каб вы зноў засталіся галодным.

Не звяртаючы ўвагі на пратэсты прынца, ён падышоў да дзвярэй, адчыніў іх і загадаў слугам неадкладна накрываць на стол.

Багуслаў паеў, але без ахвоты. Чорная меланхолія апанавала заўсёды вясёлага ды гаваркога хлопца і паглынала яго знутры, нібы полымя — сухія дровы ў шматлікіх камінах княжацкага палаца. Пан Пуцята глядзеў на гэта і ціха ўздыхаў.

— Не тое каб я асуджаў князя-гетмана, але кепска ён прыдумаў, калі асіраціў пляменніка пры жывой матцы, — сказаў ён пану Набароўскаму. — А калі збіраўся так зрабіць, дык трэба было браць яго ў Літву яшчэ немаўляткам, а не тады, калі нямецкае выхаванне дзіцяці ўжо ў душу ўрэзалася, а разлука з роднымі сэрца разбіла.

— Гэта не дзіця, а міласцівы князь Свяшчэннай Рымскай імперыі, — усміхнуўшыся, запярэчыў пан Даніэль.

— Вось і растлумач зараз «міласціваму князю», што гэтыя гучныя замежныя тытулы, перад якімі схіляецца Еўропа, тут, у Рэчы Паспалітай, нічога не вартыя, — адрэзаў Пуцята. — І што ён такі ж падданы нашага караля, як ты, я і сам князь-гетман, бо толькі з каралеўскай волі булаву ў руцэ трымае… Мы, вядома, можам навучыць нашага «міласцівага князя» польскай мове, але паляка з яго ніколі не зробім.

Пан Самуэль любіў пабурчэць, але, кажучы так, ён усё ж не перашкаджаў пастару лячыць зраненую душу выхаванца гаючымі казанямі. А калі слова Божае чаканай палёгкі так і не прынесла, пан маршалак узяўся за справу сам. Не даючы княжычу ні хвіліны для суму, Пуцята займаў увесь яго час рыцарскімі забавамі і муштрой. Зразумела, што Радзівілу было не да весялосці і ўсе забавы праходзілі без патрэбнага запалу і жадання, але выхавацель не адступаўся. Прыходзіў да хлопца на досвітку, быў з ім цэлы дзень, прыдумляючы новыя і новыя заняткі, і сыходзіў, калі Богусь быў такі знясілены ад стомы, што адразу ж засынаў, ледзь галава краналася падушкі…

Час лечыць нават раны, якія здаюцца невылечнымі, і на твар Багуслава нарэшце вярнулася ўсмешка. Вядома, ён ціха абураўся чэрствасцю пана Самуэля, лічачы таго бяздушным паленам. Аднойчы, калі пан Пуцята ўзяўся распавядаць на ноч адну са сваіх доўгіх гісторый, завяршэння якіх княжычу ніколі не ўдавалася даведацца (ён засынаў раней, чым аповед падыходзіў да канца), хлопец паслухмяна заплюшчыў вочы і прыкінуўся, што спіць, каб абдумаць, як яму цяпер жыць аднаму на белым свеце. І раптам Багуслаў здзіўлена адчуў, як суровы выхавацель клапатліва папраўляе коўдру, канец якой звесіўся на падлогу, а пасля шурпатая мужчынская далонь ласкава кранулася яго валасоў.

— Спі, мой любы хлопчык, — ласкава прашаптаў пан Пуцята. — Беражы цябе Госпад і ўсе яго анёлы.

Не верачы сваім вушам, Багуслаў непрыкметна расплюшчыў адно вока і асцярожна паглядзеў на выхавацеля з-пад доўгіх веек. Здзіўлена заўважыў, што цяпер яго суровы твар быў нязвыкла мяккім, амаль пяшчотным, а любоў, якую пан Самуэль старанна хаваў ад свайго гадаванца, бо яна не ўпісвалася ў адносіны пана і слугі ды замінала выхаванню, цяпер адкрыта ззяла ў яго на твары.

— Я таксама цябе люблю, пан Пуцята, — сказаў ён нечакана для сябе.

Убачыўшы, што гадаванец не спіць, пан Самуэль аж скалануўся. Але потым яго камяніста-шэрыя вочы расчулена заблішчэлі, і, махнуўшы рукой на цырымоніі ды этыкет, ён моцна прыціснуў хлопца да сябе.

У тую ноч Багуслаў заснуў амаль шчаслівы. І хоць зранку пан Пуцята зноў узброіўся звыклай строгасцю, княжыча яна ўжо не палохала: адмычку да сэрца выхавацеля ён падабраў.

Раздзел 2

ШКАЛЯР

Кейданы

(1630)

Крыштаф Радзівіл, князь на Біржах і Дубінках, быў адным з самых таленавітых военачальнікаў свайго часу. Ён паказаў свой талент у маскоўскіх войнах, змог у 1622 годзе з малымі сіламі адбіць Мітаву ў шведаў, якім камандаваў сам «Паўночны Леў» — кароль Густаў ІІ Адольф. Багуслаў рэдка бачыў дзядзьку, бо той толькі рэдкім госцем бываў ва ўласным доме. Вядома, велізарнымі радзівілаўскімі ўладаннямі кіравалі дасведчаныя аканомы, але за імі трэба было прыглядаць, каб атрыманы прыбытак не апынаўся ў чужым кашальку. Велізарная братава спадчына, якой гетман займаўся з-за малалецтва пляменніка, прыносіла выгаду, але і дадавала клопатаў. Але больш за ўсё часу адымала палітыка, князь Крыштаф браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці як сенатар і адзін з самых уплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на такую занятасць, ён паспяваў сачыць за выхаваннем ды навучаннем і ўласнага сына, і пляменніка (пра поспехі княжычаў рэгулярна давалі справаздачу іх выхавацелі). Калі Багуслаў добра навучыўся па-польску, князь Крыштаф вырашыў, што княжыч павінен наведваць кальвінскую школу ў Кейданах — сталіцы гетманскіх уладанняў. І скіраваў туды двор малога Радзівіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багуслаў Радзівіл»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багуслаў Радзівіл» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл»

Обсуждение, отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x