Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл

Здесь есть возможность читать онлайн «Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2018, Издательство: Выдавец А. М. Янушкевіч, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багуслаў Радзівіл: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багуслаў Радзівіл»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.

Багуслаў Радзівіл — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багуслаў Радзівіл», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты, напэўна, мой кузэн, прынц Януш? — усміхнуўся ён. — А я Багуслаў.

— Сардэчна вітаем дома, княжа, — засмяяўся той, паціскаючы працягнутую руку. — Ты, кузэн, вялікі вырас ад нашай апошняй сустрэчы. Я цябе во такім памятаю.

І Януш паказаў рукамі памер, замалы і для нованароджанага кацяняці, бо сапраўды бачыў брата яшчэ немаўлём на пахаванні яго бацькі.

— А цяпер, бачу, ужо зусім ваяр, — працягнуў ён. — Пэўна, адразу ж паедзеш з дзядзькам на вайну шведа біць?

— Паеду, але трохі пазней, — нахмурыўся Багуслаў, бо бачыў, што кузэн смяецца з яго.

— Чаму ж? — весяліўся Януш. — Няўжо адвагі не хапае?

— Гэтага дабра досыць, займаць не трэба, — адрэзаў малы. — А вось шпага замалая. Трэба пачакаць, пакуль вырасце.

Ён выцягнуў з похваў цацачную рапіру і зноў схаваў яе.

Януш разявіў рот, а князь Крыштаф так і зарагатаў, а за ім — усе, хто быў пры гэтай размове. Багуслаў, не зразумеўшы прычыны весялосці, паціснуў плячыма і адышоў да маці і сясцёр. Насмяяўшыся, князь-гетман зрабіў знак слугам, што можна ехаць. Госці і гаспадары пасядалі ў карэты і рушылі ў горад.

х х х

Багуслаў зацікаўлена разглядаў з акна карэты літоўскую сталіцу. Велізарнае прадмесце Вільні не цешыла вока багаццем і пышнасцю будынкаў. Вакол купіліся драўляныя дамкі, у якіх пад адным дахам жылі і людзі, і худоба. Старая дарога, хоць і забрукаваная, патанала ў брудзе нават такой сухатой, а смурод адкідаў з гарадскога рова адчуваўся нават у карэце. Аднак месцічы, якія сустракалі княжацкі поезд усмешкамі, цікаўнымі поглядамі і нізкімі паклонамі, усё ж развесялілі малога княжыча: новае жыццё, у рэшце рэшт, падалося яму не такім ужо змрочным…

Павярнулі на доўгую і шырокую Замкавую вуліцу, якая вяла да Верхняга замка, і нібы трапілі ў іншы свет. Раскошныя камяніцы, палацы вяльможаў, аточаныя зялёнымі садамі, нібы хваліліся адзін перад адным раскошай і багаццем.

— Тышкевічы, Трызны, Сапегі, — называў пан Набароўскі суседзяў. — Пацы, Хадкевічы, а вунь і Радзівілы.

Магутным Радзівілам належаў ладны кавалак Вільні: іх уладанні распасціраліся ад Ніжняга замка на некалькі міль уздоўж парослага хваёвым лесам левага рукава ракі Вяллі; частка Лукішак [11] Віленскае прадмесце. з палацамі і дамамі каля Віленскай брамы, а таксама велічныя камяніцы на Татарскай, Вялікай і Замкавай вуліцах. Значная частка гэтага багацця належала асабіста Багуславу. Княжычу хацелася неадкладна агледзець свае ўладанні, асабліва раскошны палац на Антокальскіх пагорках — пазалочаныя дахі яго старадаўніх вежаў так спакусліва зіхацелі ўдалечыні. Але пан Даніэль, пачуўшы яго просьбу, толькі засмяяўся:

— Тады вашай княжацкай міласці прыйдзецца прапусціць не толькі сённяшнюю вячэру, але і некалькі наступных. Гэта справа не аднаго дня.

Багуслаў пагладзіў пусты жывот і мудра вырашыў адкласці агляд да сыцейшых часоў. А тым часам поезд павярнуў у палац князя Крыштафа, які вырашыў прымаць гасцей у сябе таму, што княгіня Лізавета з дачкамі неўзабаве павінна была вяртацца ў Саксонію, а княжыч з сённяшняга дня заставаўся ў дзядзькі.

У віленскім палацы князя Крыштафа малога Радзівіла чакала вялікае выпрабаванне: бедны княжыч, у якога даўно кішкі марша гралі ад голаду, яшчэ гадзіны дзве мусіў ветліва адказваць на вітанні шматлікіх гасцей і сваякоў. Яго разглядалі нібы цуд заморскі, а Багуслаў спрабаваў запомніць шматлікія абліччы ды імёны, якія хутка зліліся ў адно. Аднак Богусь трымаўся нязмушана і шчыра, і ніхто з найяснейшага панства нават не здагадаўся, што ў думках ён ужо не раз адпраўляў іх усіх разам і кожнага паасобку ў апраметную. Прысутныя былі ў захапленні ад малога, асабліва цётка Ганна з роду Кішак, жонка князя Крыштафа.

— Божачкі, — ускрыкнула яна, упершыню пабачыўшы пляменніка. — Які ж ты прыгажун, золатка маё. Ну далібог анёлак!

Януш, пачуўшы гэта, з’едліва фыркнуў, але, падавіўшыся слінай, натужліва закашляўся. А «анёлак», спрытна ўхіліўшыся ад цётчыных пяшчотаў, тут жа звярнуўся да выхавальніка, які за цэлы дзень набрыд яму сваімі павучаннямі:

— Чуў, пан Набароўскі, што сказала княгіня? — гучна прамовіў Богусь. — А ты мяне чарцянём клічаш.

Небарака гатовы быў скрозь зямлю праваліцца, але на яго ніхто не звяртаў увагі. Князь Крыштаф рагатаў да слёз. І Януш разам з ім. Малы «немец», як ён у думках ахрысціў Багуслава, яму ўсё ж прыйшоўся да душы. Праўда, добра паразумецца кузэнам тады не ўдалося. Шаснаццацігадовы Януш глядзеў на васьмігадовага Багуслава зверху ўніз. Да таго ж, ён дрэнна ведаў нямецкую, яшчэ горш — французскую, і не хацеў паказваць сваё невуцтва малому, які вольна балбатаў і на той, і на другой, бо на гэтых мовах размаўляў двор яго дзядзькі-маркграфа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багуслаў Радзівіл»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багуслаў Радзівіл» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл»

Обсуждение, отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x