Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл

Здесь есть возможность читать онлайн «Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2018, Издательство: Выдавец А. М. Янушкевіч, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багуслаў Радзівіл: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багуслаў Радзівіл»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.

Багуслаў Радзівіл — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багуслаў Радзівіл», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як тут забудзешся, калі ты, пан Набароўскі, пастаянна мне пра гэта нагадваеш, — рассеяна адказаў княжыч, уся ўвага якога была прыкавана да сваякоў.

Почат князя Крыштафа таксама ахапіла жывое ўзбуджэнне. Слугі ўспаміналі нябожчыка слуцкага князя і, з цікаўнасцю ўглядаючыся ў галоўную карэту з нямецкімі гербамі, услых разважалі, ці будзе яго сын падобны да бацькі. Князь-гетман з паблажлівай усмешкай слухаў тыя размовы.

— Януш, я цябе прашу, — звярнуўся ён да сына, які стаяў побач. — Будзь прыязным да брата і ветлівым з нашымі сваякамі. І стрымлівай свой нораў хаця б таму, што хутка сам пойдзеш у чужыя краі, а муж княгіні, прынц Юлій Генрых, імперскі генерал, зможа паспрыяць твайму знаёмству з еўрапейскім панствам.

— Ды добра, бацька, — адазваўся малады князь, нецярпліва пераступаючы з нагі на нагу. — Хоць нам, Радзівілам, патрэбна яго пратэкцыя, як пятая нага майму жарабцу…

І, не звяртаючы ўвагі на абураны погляд бацькі, працягнуў:

— А вось нямецкім скакунам яшчэ адна пара ног была б не лішняй, бо спяшаліся сюды, нібы грэшнік у пекла, і кішкі ў маім жываце ўжо даўно марша граюць.

Тым часам карэта ганаровых гасцей спынілася, і князь Крыштаф з сынам паспяшаліся насустрач сваякам. Іх шчырыя вітанні змяніліся гучнымі салютамі і пышнымі прамовамі віленскіх радцаў. І калі бурмістр у сваіх хвалебных прамовах дайшоў да «Boguslaus Radziwil, dei gratia dux Birzarum et Dubinkorum, Sluck et Copil, Sacri Romani Imperii Princeps» [8] Багуслаў Радзівіл, з ласкі божай герцаг на Біржах, Дубінках, Слуцку і Капылі, князь Свяшчэннай Рымскай імперыі ( лац .). , літоўскі гетман, выпусціўшы з абдымкаў юных прынцэс, агледзеўся вакол і, не пабачыўшы пляменніка, разгублена спытаў:

— А дзе ж Багуслаў? Дзе мой дарагі пляменнік?

— Толькі што быў тут, — разгубілася і княгіня ды таксама стала аглядацца ў пошуках сына. — Пан Набароўскі, дзе ж прынц? — звярнулася яна да выхавальніка.

Небарака, схапіўшыся за галаву, кінуўся шукаць Багуслава.

— Напэўна, выпаў па дарозе, — гучна фыркнуў Януш. — Вось бяда! Прынца згубілі!

— А не дачакаешся таго! — нечакана адказаў звонкі голас. — Я тут.

Навярнуўшы галовы, усе ўбачылі хлопчыка, які стаяў сярод нямецкіх пяхотнікаў, разглядаючы мушкет, з якога толькі што адсалютаваў нейкі жаўнер.

— Die Waffe ist gut! — пахваліў ён і, азірнуўшыся на ваяроў, дадаў ужо гучней: — Und die Soldaten, die sind wahrscheinlich die besten in der Welt. [9] Добрая зброя!.. А салдаты, напэўна, найлепшыя ў свеце! ( ням .)

— Gott moge behiiten Euer Durchlaucht! [10] Няхай бог беражэ вашу высокасць! ( ням .) — дружна зараўлі тыя, i крыкі падхапіла ўся радзівілаўская чэлядзь.

— Радзівіл! — аж пляснуў у ладкі князь Крыштаф. — Наша кроў! — і ўсцешана азірнуўся на сына.

— Немец, — не змаўчаў Януш. — І мовай, і выглядам да нас не падобны.

Малады князь, вядома, меў рацыю, бо знешне Багуслаў сапраўды розніўся ад сваіх даўгатварых, высакалобых і рудавалосых сваякоў — нашчадкаў Радзівіла Рудога. Ён быў прыгажуном і ўжо добра ўсвядоміў сілу выразнага позірку сваіх бліскучых цёмных вачэй, якія мелі магічны ўплыў на нянек і выхавальнікаў. Яны не раз дапамагалі малому дамагчыся задавальнення свайго капрызу ці пазбегнуць пакарання за свавольствы. Доўгія чорныя вейкі і выгнутыя бровы надавалі эмацыйнасці адкрытаму, з лёгкім здаровым румянцам кругламу твару, якому добра пасавалі і поўныя вішнёвыя вусны, і валявое радзівілаўскае падбароддзе з характэрнай ямкай, і моцны нос. Знешне малы нагадваў нябожчыка бацьку, так што князь Крыштаф, толькі зірнуўшы на пляменніка, адчуў, як у грудзях прыемна разлілася гарачыня: ён вельмі любіў старэйшага брата, у гонар якога назваў уласнага сына, а зараз бачыў перад сабой ягонага сына. Прыжмурыўшыся ад сонца, што сляпіла вочы, той глядзеў на Крыштафа родным, ну зусім Янушавым позіркам.

Гетман хутка падхапіў прынца на рукі і лёгка, як пёрка, падкінуў.

— А што, князь, адгадаеш, хто я такі?

— Такі рыцар, як ты, пан, можа быць толькі маім дзядзькам, светлым герцагам Крыштафам Радзівілам, літоўскім фельдмаршалам, — хітравата адказаў Богусь.

— Пляменнік мой дарагі, — усцешыўся князь. — Як жа я рады цябе бачыць!

— Ія рады, — запэўніў яго малы. — Толькі ведаеш што, дзядзька? Апусці мяне на зямлю, перад слугамі няёмка… Я ўжо не дзіця!

— Вядома, не, — князь з цяжкасцю надаў сабе сур’ёзны выгляд і толькі тады апусціў малога долу. — Рыцар! Сапраўдны рыцар!

Адчуўшы пад нагамі цвёрдую глебу, княжыч з палёгкай уздыхнуў і, прыбраўшы з вачэй непаслухмяныя цёмныя кучары, што лезлі на лоб, павярнуўся да брата, які стаяў побач і весела назіраў за ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багуслаў Радзівіл»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багуслаў Радзівіл» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл»

Обсуждение, отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x