Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл

Здесь есть возможность читать онлайн «Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2018, Издательство: Выдавец А. М. Янушкевіч, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багуслаў Радзівіл: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багуслаў Радзівіл»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.

Багуслаў Радзівіл — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багуслаў Радзівіл», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Незвычайнае імя для вашага роду, — сказаў ён. — Аднак хай славіць бога, які даў яму жыццё, і айцец наш нябесны будзе літасцівы да яго.

— Амінь, — сказаў князь Януш і горача перахрысціўся.

Хросным бацькам per procura [2] Праз прадстаўніка ( лац .). малога Багуслава стаў кароль Чэхіі і пфальцграф рэйнскі Фрыдрых, жанаты з дачкой англійскага караля Якава І Сцюарта Альжбетай. Малы княжыч па матчынай лініі меў сярод блізкіх родзічаў амаль усіх нямецкіх князёў і нават еўрапейскіх манархаў. Але магутныя Радзівілы, князі Свяшчэннай Рымскай імперыі, сваім багаццем маглі зраўняцца і з каралём.

«Не хачу быць каралём, хачу Радзівілам», — жартавалі ў Літве. Бацька Багуслава быў не згодны. Энергічны князь падняў рокаш [3] Г. зв. «Сандамірскі рокаш» (1606–1609) супраць Жыгімонта III Вазы (1566–1632), караля польскага і вялікага князя літоўскага з 1587 года, караля шведскага ў 1592–1599 гадах. супраць караля Жыгімонта, якога ненавідзеў за рэлігійны фанатызм і бязмежнае славалюбства, але пацярпеў паразу ў адкрытай барацьбе. Шукаючы саюзнікаў, ён звярнуў свой погляд на захад.

У добраахвотным выгнанні спрабаваў стварыць агульнаеўрапейскую пратэстанцкую кааліцыю і нават набыў нямецкае графства Ліхтэнберг, каб засядаць у княжацкай радзе рэйхстага. А потым яшчэ і даслаў сватоў да дачкі курфюрста.

У Варшаве на гэтыя выбрыкі глядзелі спачатку з паблажлівай усмешкай, потым з гневам і, нарэшце, з вялікім непакоем. Князь Януш нядоўга радаваўся нараджэнню сына: падступны ўдар наёмнага забойцы асіраціў малога прынца. Пахаваўшы мужа, княгіня з дзецьмі перабралася ў Ліхтэнберг, а затым жыла пры двары брата Хрысціяна І Гагенцолерна, маркграфа Брандэнбург-Байройцкага, хоць князь Януш у сваім тастаменце і загадаў сыну да паўналецця жыць у Літве. Быў і яшчэ адзін загад у тым тастаменце, які меў вырашальнае значэнне для малога княжыча. Пасля гібелі бацькі яго лёсам і маёмасцю павінен быў займацца родны брат нябожчыка, польны гетман Вялікага Княства Літоўскага князь Крыштаф Радзівіл.

Калі Багуславу споўнілася восем гадоў, маці выйшла замуж за прынца Юлія Генрыха, сына герцага Саксэн-Лаўэнбургскага. Даведаўшыся пра гэта, князь Крыштаф даслаў паслоў з катэгарычным патрабаваннем аддаць пляменніка яму на выхаванне. Закон быў на баку апекуна, княгіня мусіла скарыцца.

х х х

22 жніўня 1628 года шыкоўны картэж, які вёз малога Радзівіла на радзіму, набліжаўся да Вільні — сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Доўгае падарожжа змучыла Багуслава, і хуткае расстанне з маці і сёстрамі Альжбетай Элеанорай і Сафіяй Агнешкай, якія суправаджалі яго ў гэтай паездцы, зусім не радавала. Княжыч змрочна разглядаў зялёныя пейзажы за акном карэты, тужліва слухаючы выхавацеля пана Даніэля Набароўскага [4] Даніэль Набароўскі (1573–1640) — польскі барочны паэт, лекар і сакратар князя Януша Радзівіла (1579–1620). . А той ужо трэці раз апавядаў пра тое, як Лідзейка, легендарны продак Радзівілаў, параіў князю Нарымонту пабудаваць сярод балот і лясоў сваю сталіцу.

Раптам карэту так страсянула на выбоіне, што Багуслаў, падляцеўшы ўверх, балюча стукнуўся аб драўляную аканіцу.

— Ich weiс nicht, ob dieser Ratschlag wirklich gut gemeint war [5] Не ведаю, ці варта было слухацца гэтай парады ( ням .). , — злосна абарваў ён выхавацеля, расціраючы пабіты лоб, дзе імгненна вырас вялізны гуз.

— Das war noch iibrig, — уздыхнула княгіня. — Den Behutsamen behiitet auch Gott! [6] Гэтага яшчэ не хапала… Хто сам сябе сцеражэ, таго і бог беражэ! ( ням .)

Але пачуць гэтыя мудрыя словы Багуславу перашкодзіў гучны грукат гармат і мушкетныя салюты.

— Wie war das? [7] Што гэта было? ( ням .) — устрапянуўся ён і зацікаўлена высунуўся ў акно карэты.

Уздоўж дарогі стаялі роўныя шэрагі нямецкіх пяхотнікаў і стралялі з мушкетаў, а наперадзе выступала паважная дэлегацыя ў даўгаполай мясцовай вопратцы, якая падалася княжычу нязвыклай і смешнай.

— Відаць, бурмістр і віленскія радцы, — задаволена сказала княгіня, якую ўсцешыла такая пышная сустрэча. — Гэтыя ўрачыстасці ў твой гонар, сын мой. Вунь і твой дзядзька выехаў нам насустрач.

Княжыч ужо заўважыў грознага, на выгляд яшчэ не старога мужчыну з пышнымі рудаватымі вусамі, таксама ўбранага па польскім звычаі. Мужчына стаяў паперадзе віленскіх ураднікаў разам з высокім рудавалосым хлопцам, апранутым на замежны лад.

— Ваша светласць памятае, што павінны паводзіць сябе як належыць прынцу? — хутка сказаў выхавацель, убачыўшы, што Багуслаў памкнуўся выйсці з карэты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багуслаў Радзівіл»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багуслаў Радзівіл» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл»

Обсуждение, отзывы о книге «Багуслаў Радзівіл» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x