Украінай у XVII ст. называлі землі Кіеўскага, Брацлаўскага і Чарнігаўскага ваяводстваў Рэчы Паспалітай.
Ням. Schlafrock (паходзіць ад слоў schlafen — спаць і rock — камзол) — хатні халат.
Брат Крыштафа Арцышэўскага, вайсковец і інжынер.
Справа, па якой князя Крыштафа Радзівіла абвінавачвалі ў намеры пасадзіць на польскі трон французскага прынца Гастона Арлеанскага (1626). У ёй фігуравалі лісты радзівілаўскага рэзідэнта ў Францыі К. Арцышэўскага і П. Кахлеўскага. Большасць гісторыкаў схіляецца да думкі, што абвінавачванне сфальсіфікаваў палітычны праціўнік Радзівіла — вялікі гетман літоўскі Леў Сапега.
Равелін — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне трохкутнай формы, размешчанае перад ровам крэпасці паміж бастыёнамі, якое служыла для прыкрыцця крапасных сцен ад артылерыйскага агню, нападаў праціўніка, а Таксама для збору войскаў гарнізона перад вылазкай.
Дэмілюн — паўкруглае або падковападобнае збудаванне перад курцінай або бастыёнам для абароны хадоў або рова. Пасля трансфармавалася ў равелін.
Горнверк (ням. Hornwerk — «рагавое ўмацаванне») — у бастыённай сістэме фартыфікацый знешняе дапаможнае ўмацаванне, якое служыла для ўзмацнення знешняй абароны крэпасці і складалася з бастыённага фронту і двух крылаў (эпалементаў), высунутых у бок саперніка перад галоўным крапасным валам.
Кронверк (ням. Kronwerk — «каронападобнае ўмацаванне») — знешняе дапаможнае ўмацаванне, якое складаецца з бастыёна і двух паўбастыёнаў на флангах і павінна перашкодзіць варожай атацы на галоўную крапасную вежу. Кронверк узводзіўся насупраць крапасных курцін і звычайна злучаўся з крэпасцю двума доўгімі бакамі.
Як сябе адчуваеце? ( ням .)
Лукас Ворстарман Старэйшы (1595–1675) — выбітны фламандскі гравёр майстэрняў Рубенса і ван Дэйка.
Рэмбрант Харменс ван Рэйн (1606–1669) — выбітны галандскі мастак і гравёр.
Гаворка ідзе пра вядомы верш Даніэля Набароўскага «Вочы англійскай каралеўны» (1609).
Руперт Пфальцскі, герцаг Камберлэндскі (1619–1682) — рэйнскі пфальцграф, вядомы англійскі арыстакрат, палкаводзец, палітычны дзеяч і вынаходнік. Браў актыўны ўдзел у каланізацыі Канады, дзе яго імем названа вобласць, рака і порт. Увайшоў у гісторыю пад іменем прынца Руперта.
Трэкварт — тып суднаходных каналаў, якія з’явіліся ў Галандыі ў XVII стагоддзі. Для руху судоў выкарыстоўвалі коней, якія цягнулі баржы па сушы. Гэты спосаб даваў магчымасць не залежаць ад ветру і арганізоўваць рэгулярныя міжгароднія зносіны па раскладзе. Канал паміж Амстэрдамам і Гарлемам быў пабудаваны ў 1634 годзе.
Падзяка стымулюе дабрадзействы! ( лац .)
Зараз Неймаген.
Літаральна «герцагскі лес» ( нідэрл .).
Дон Амброджа Сынода-Дорыя, маркіз дэ Лос-Бальбасас, герцаг (1569–1630) — іспанскі палкаводзец, камандуючы армій Габсбургаў на заключным этапе Васьмідзесяцігадовай вайны.
Гэта значыць 22,5 м (ступня як мера даўжыні роўная прыкладна 30 см).
Гэта значыць 2,1 м (локаць складаў прыкладна 60 см).
Фасебрэя (фр. Fausse-braie — фальшывы насып) — дадатковы паніжаны вал паміж ровам і галоўным крапасным валам. Тыповы элемент галандскіх крэпасцей XVII стагоддзя.
Равелін — фартыфікацыйнае збудаванне трохкутнай формы, якое служыла для агнявой падтрымкі суседніх бастыёнаў.
Капанір (фр. caponniere — ніша) — збудаванне для вядзення флангавага агню ў процілеглых кірунках.
Чалавек мяркуе, а бог робіць! ( лац .)
Дызентэрыя.
Лье — старафранцузская мера даўжыні; у 1674 годзе была роўная прыблізна 10 тысяч п’едаў (даўжыня ступні нагі), або 3,248 км.
Экю — французская залатая (да 1640 года) манета вагой 3,375 г.
Малітва перад ежай.
Франсуаза Берто, больш вядомая як мадам дэ Матвіль (1621–1689) — фрэйліна французскай каралевы Ганны Аўстрыйскай. Яе «Мемуары», дзе аўтар ярка апісвае прыдворнае жыццё эпохі Людовіка XIII, неаднаразова служылі матэрыялам для сусветна вядомых гістарычных раманаў («Тры мушкецёры» Аляксандра Дзюма) і некаторых раздзелаў гэтай кнігі.
Читать дальше