— Гучней, пане Патоцкі! — крыкнуў нейкі самавіты чалавек, які сядзеў у куце. — Мы таксама хочам паслухаць.
Той, каго назвалі панам Патоцкім, засмяяўся і пад бадзёрыя воклічы і апладысменты таварышаў лёгка ўскочыў на лаву. А ўжо праз імгненне загучала песня, якую радасна падхапілі і студэнты:
Не далі мне ў турак
Здабыць славу для мяча —
Пайшоў шукаць я суцяшэння
У Венеры з Мерача [200] Венера з Мерача — Ядвіга Лушкоўская.
.
Не атрымалася быць Марсам [201] Марс — бог вайны ў рымскай міфалогіі.
Сярод кавалераў —
То з дзеўкамі панаваць
Стаў я ў Венеры [202] Венера — багіня кахання ў рымскай міфалогіі.
.
І памёр не як кароль —
Так жыццём пацёрты,
Таму бясслаўную сыграў ролю
Уладзіслаў Чацвёрты.
Лёг у труну, а два кляйноты
Рознага гатунку
У спадчыну пакінуў палякам
У якасці падарунка.
Адзін — вайна казацкая,
Яшчэ — казна пустая,
Якую выграбла дашчэнту
З Францыі краля тая [203] Намёк на польскую каралеву Марыю Людвіку Ганзага.
.
Доўга людзі тыя раны
Будуць зажыўляць,
Доўга будуць Уладзіслава
У Польшчы памятаць! [204] Вацлаў Патоцкі «Эпітафія на смерць Уладзіслава IV». Пераклад з польскай І. Данеўскай.
Працяг будзе
.
Княжацкі род, які паходзіў ад кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча (?—1398).
Праз прадстаўніка ( лац .).
Г. зв. «Сандамірскі рокаш» (1606–1609) супраць Жыгімонта III Вазы (1566–1632), караля польскага і вялікага князя літоўскага з 1587 года, караля шведскага ў 1592–1599 гадах.
Даніэль Набароўскі (1573–1640) — польскі барочны паэт, лекар і сакратар князя Януша Радзівіла (1579–1620).
Не ведаю, ці варта было слухацца гэтай парады ( ням .).
Гэтага яшчэ не хапала… Хто сам сябе сцеражэ, таго і бог беражэ! ( ням .)
Што гэта было? ( ням .)
Багуслаў Радзівіл, з ласкі божай герцаг на Біржах, Дубінках, Слуцку і Капылі, князь Свяшчэннай Рымскай імперыі ( лац .).
Добрая зброя!.. А салдаты, напэўна, найлепшыя ў свеце! ( ням .)
Няхай бог беражэ вашу высокасць! ( ням .)
Віленскае прадмесце.
Гастон Жан Батыст Французскі, герцаг Арлеанскі (1608–1660) — малодшы сын караля Францыі Генрыха IV (1553–1610).
Арыяне — прыхільнікі арыянства — плыні ў хрысціянстве, якая існавала ў IV–VI стагоддзях у Александрыі. Назва вучэння паходзіць ад імені Арыя (256–336) — святара з Александрыі. У Рэчы Паспалітай у канцы XVI — першай палове XVII стагоддзя арыянства трансфармавалася ў сацыніянства (па імені філосафа Фаўста Соцына). Яго паслядоўнікі называлі сябе ўнітарыямі (лац. Unitarii ) або польскімі братамі (лац. Fratres роlоni ), але ў народзе былі вядомыя як арыяне. Сацыніяне лічылі, што крыніцай ісціны з’яўляецца Святое Пісанне, але толькі тады, калі яно не супярэчыць розуму; адмаўлялі дагмат Тройцы, сцвярджалі, што Ісус Хрыстос быў чалавекам. Адмаўлялі існаванне першароднага граху і наогул псаванне маральнай прыроды чалавека праз грэхападзенне першых людзей; не прызнавалі сакрамантаў, малітваў за памерлых, культу святых, абразоў, адпрэчвалі ўсю знешнюю царкоўную абраднасць, шанавалі суботу.
Супярэчнасць ( лац .).
Каралявец, Кёнігсберг (цяпер Калінінград) — у XVII стагоддзі сталіца Усходняй Прусіі, у 1525–1657 гадах была ў васальнай залежнасці ад Рэчы Паспалітай.
Гэта значыць упраўляючым двара.
Маці бацькі Багуслава, князя Януша Радзівіла, была Кацярына Астрожская, дачка «некаранаванага караля Русі», князя Канстанціна Васіля Астрожнага (1526–1608).
Цяпер Расейняй.
Цяпер Каўнас.
Ювенал Дэцым Юній (каля 60 — каля 127 года) — рымскі паэт-сатырык.
У здаровым целе — здаровы дух (лац.).
Аўтар мае на ўвазе старабеларускую мову. — Рэд.
Белагаловыя — іранічная назва жанчын; у сярэднявеччы жанчыны насілі на галаве белую намітку. Гэтае слова так трывала ўвайшло ў польскую мову, што ўжывалася і тады, калі звычай накрываць галаву наміткай застаўся ў мінулым.
Барбара Радзівіл (1520–1551) — жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста. Рамантычная гісторыя іх кахання лягла ў аснову шматлікіх мастацкіх твораў.
Читать дальше