Нервовая хвароба ( лац .).
Выдатна! ( фр .)
Пажывём — пабачым ( фр .).
Гэта жыццё ( фр .).
Божа мой! ( фр .)
За мной, панове! ( фр .)
Клод д’Аво — французскі дыпламат, у 1634–1636 гадах знаходзіўся пры польскім двары.
Іспанска-аўстрыйская каралеўская дынастыя.
Гутарковае. З лац. membrana — пергамент.
Штумсдорфскі мір тэрмінам на 26,5 гадоў быў заключаны 12 верасня 1635 года паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай каля вёскі Штумсдорф у Прусіі.
Гаворка ідзе аб пахаванні лютэранскай цёткі караля Уладзіслава Ганны Вазы (1568–1625), якое зладзіў князь Крыштаф, ператварыўшы гэтую падзею ў з’езд пратэстантаў Рэчы Паспалітай, Прусіі і нямецкіх княстваў.
Пра гэта абурана пісаў князь Альбрэхт Радзівіл у вядомым «Дыярыушу».
Рэферэндарый — службовая асоба ў Польскім каралеўстве і Вялікім Княстве Літоўскім. Рэферэндарый займаўся прыёмам скаргаў ад прыватных асоб і даводзіў іх да ведама канцлера, які, у сваю чаргу, знаёміў з іх зместам караля і вялікага князя. Пасля вынясення рашэння рэферэндарый абвяшчаў яго зацікаўленай асобе.
Намёк на чэшскае паўстанне 1618–1620 гадоў, з якога пачалася Трыццацігадовая вайна 1618–1648 гадоў. Паўстанне было выклікана наступам Габсбургаў на палітычныя і рэлігійныя правы насельніцтва Чэхіі, якая яшчэ захоўвала некаторую самастойнасць у складзе Габсбургскай імперыі. 23 мая 1618 года чэшскія патрыёты паказальна выкінулі з акна Пражскага граду габсбургскіх «намеснікаў» у Чэхіі — каталікоў Я. Марцініца і В. Славату.
Урачысты каталіцкі гімн, які выконваецца падчас святочных падзей.
Люблінская унія (1 ліпеня 1569 года) — пагадненне паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім, паводле якога яны аб’ядноўваліся ў адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую.
У Вялікім Княстве Літоўскім — ганаровая прыдворная пасада, вядомая з сярэдзіны XV стагоддзя. Стольнік, які кіраваў сервіроўкай стала і абслугоўваннем трапезы вялікага князя, меў падначаленых — падстоліяў. Пазней пасады стольніка і падстолія сталі намінальнымі, гэта значыць не звязанымі з выкананнем пэўных абавязкаў.
Размаўляеце па-нямецку? ( ням .)
Так, размаўляю ( ням .).
Назва срэбных манет, якія былі ў абароце на тэрыторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Талеры ўтрымлівалі ў сярэднім 29,5 г срэбра. Няцяжка падлічыць, што падарожжа Радзівіла каштавала нямала.
Герман Урангель (1587–1643) — шведскі фельдмаршал, генерал-губернатар шведскіх Інфлянтаў.
Чорт пабірай! ( швед .)
Граф Карл-Густаў Урангель (1613–1676) — знакаміты шведскі адмірал і фельдмаршал, удзельнік і пераможца шэрагу бітваў часоў Трыццацігадовай вайны і польскага «Патопу», генерал-губернатар шведскай Памераніі (1648).
Што здарылася? Кажы! ( ням .)
Аўстрыйцы!.. Там сапраўднае пекла! ( швед .)
Так называлі харвацкую кавалерыю (размоўнае).
Ісус, Марыя… ( ням .).
З намі бог ( ням .).
Альбрэхт Венцэль Айзебіус фон Вальдштэйн, больш вядомы як Валенштэйн (1583–1634) — герцаг Фрыдландскі і Мекленбургскі, князь Саганскі, генералісімус, адзін з галоўнакамандуючых войскаў Свяшчэннай Рымскай імперыі падчас Трыццацігадовай вайны.
Прыдворная пасада Януша Радзівіла, якую той займаў у 1633–1643 гадах.
Гальярда (ад італ . «весела») — вясёлы прыдворны танец раманскага паходжання XVI–XVII стагоддзяў, выкананне якога патрабавала ад кавалераў лёгкасці і спрыту. На балях падчас выканання гальярды танцоры часта спаборнічалі паміж сабой у майстэрстве.
Ад лац. febris — ліхаманка.
Гэтыя ўладанні заставаліся ўдаве пасля смерці мужа і складалі яе асабістую ўласнасць.
Гэты ліст стаў асноўнай крыніцай для напісання раздзелу.
Ці гэтая шлюха са сваім байструком убіраецца прэч з палаца, ці я неадкладна вяртаюся ў Вену! ( ням .)
Гаворка ідзе пра казацкае паўстанне пад кіраўніцтвам Паўлюка (1637). Пасля яго паражэння шмат паўстанцаў, ратуючыся ад крывавай расправы, перасялілася ў Маскоўскую дзяржаву, у прыватнасці, на Дон.
Читать дальше