Жан Кальвін (1509–1564) — рэлігійны рэфарматар, заснавальнік кальвінізму.
Падкаморы — суддзя ў Рэчы Паспалітай, які займаўся размежаваннем уладанняў. Быў ураднікам земскага шляхецкага суда.
Лізавета Элеанора мелася выйсці замуж за сына электара Саксоніі.
Пётр Магіла (1596–1646) — украінскі палітычны і царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, асветнік, архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра з 1627 года, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі з 1633 года. У 1996 годзе кананізаваны.
Намёк на Барбару Радзівіл (1520–1581) — каралеву польскую і вялікую княгіню літоўскую.
Гэта значыць подкупам, хабарам.
Папярэджаны — значыць, узброены! ( лац .)
Стэфан Баторый (1533–1586) — польскі кароль, вялікі князь літоўскі (з 1576 года).
Юрый Радзівіл па мянушцы Геркулес (1480–1541) — заснавальнік біржайска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, першы гетман польны літоўскі (1521–1531), гетман вялікі літоўскі ў 1531–1541 гадах, ваявода кіеўскі ў 1511–1514 гадах, кашталян віленскі ў 1527–1541 гадах. Праславіўся перамогамі ў трыццаці бітвах.
У стылі Людовіка XIII ( фр .).
Сойм, які склікалі пасля смерці манарха для падрыхтоўкі выбараў новага караля і кіравання дзяржавай у перыяд бескаралеўя.
Дэўлінскае перамір’е — перамір’е, заключанае ў вёсцы Дэўлін 1 снежня 1618 года паміж Маскоўскім царствам і Рэччу Паспалітай тэрмінам на 14,5 гадоў, згодна з якім да Рэчы Паспалітай адыходзілі Смаленская і Ноўгарад-Северская землі, а ўладар Рэчы Паспалітай атрымаў афіцыйны тытул маскоўскага цара.
Гэта сапраўды ты, прынц? Я адразу цябе і не пазнаў (ням.).
Арман Жан дзю Плесі, герцаг дэ Рышэлье (1585–1642) — кардынал рымска-каталіцкай царквы, арыстакрат і дзяржаўны дзеяч Францыі. Кардынал Рышэлье быў дзяржаўным сакратаром з 1616 года і кіраўніком урада («галоўным міністрам караля») з 1624 года да сваёй смерці. Імкнуўся зрабіць уладу манарха абсалютнай, жорстка расправіўся з апазіцыяй знаці і задушыў палітычную ўладу французскіх пратэстантаў-гугенотаў. Каб знішчыць палітычную гегемонію Габсбургаў у Еўропе, падтрымліваў шведскага караля Густава Адольфа і нямецкіх князёў-пратэстантаў у барацьбе супраць Аўстрыі і ў 1635 годзе прывёў Францыю да ўдзелу ў Трыццацігадовай вайне.
Карл І (1600–1649) — кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі з дынастыі Сцюартаў.
Фрыдрых Генрых Аранскі (1584–1647) — штатгальтар (кіраўнік) Галандыі, Зеландыі, Утрэхта, Гельдэрна і Оверэйсела з 1625 года.
Фрыдрых V (1596–1632) — курфюрст пфальцскі (1610–1623), кароль Чэхіі. Атрымаў кплівую мянушку «Зімовы кароль», паколькі кіраваў Чэхіяй толькі адну зіму (1619–1620).
Абараняйся! ( фр .)
«Не пралюбадзейнічай!» — сёмая запаведзь з дзесяці асноўных божых законаў.
Ад «mon prinse» — «мой князь» ( фр .).
Чорная воспа ( лац .).
Па народных забабонах, хворага на воспу адзявалі ў чырвоную кашулю, каб «хвароба выйшла вонкі».
Воспа звычайна шкодзіла слізістую абалонку носа, таму хворы губляў здольнасць адрозніваць пахі.
Браты-блізняты, па рымскай міфалогіі сыны Марса. Ромула лічаць заснавальнікам Рыма.
Калегія сарака мужоў — выбарны орган гарадскога самакіравання Львова, які кантраляваў фінансавыя справы магістрата. Створаная ў 1577 годзе з прычыны судовай спрэчкі гарадской абшчыны і цэхаў Львова з мясцовымі ўладамі з-за самавольнага накладання магістратам падаткаў і іншых злоўжыванняў.
Альтмаркскае перамір’е паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай было падпісана 26 верасня 1629 года тэрмінам на 6 гадоў і паклала канец вайне 1600–1629 гадоў.
Лівонія (Ліфляндыя; Інфлянты) — гістарычная вобласць на поўначы Прыбалтыкі. Лівонскія валоданні Рэчы Паспалітай звычайна называлі польскімі Інфлянтамі (ад скажонага ням. Livland ).
Лячы падобнае падобным ( лац .).
Так праходзіць зямная слава! ( лац .)
Мікалай Радзівіл па мянушцы Руды (1512–1584) — брат каралевы Барбары Радзівіл, падчашы літоўскі ў 1544–1551 гадах, лоўчы літоўскі ў 1546–1554 гадах, ваявода троцкі ў 1550–1566 гадах і віленскі ў 1566–1584 гадах, вялікі гетман літоўскі ў 1553–1566 гадах і з 1577 года, вялікі канцлер літоўскі ў 1566–1584 гадах. Яго стрыечны брат Мікалай Крыштаф Радзівіл па мяшушцы Чорны (1515–1565) быў маршалкам, вялікім канцлерам літоўскім, віленскім ваяводам.
Читать дальше