Алесь Пашкевич - Рух

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевич - Рух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Рух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля працяглай вячэры яны выйшлі на палубу — пакурыць. (Зрэшты, гэтай шкоднай звычкі прытрымліваліся толькі трое, і паколькі Карэль быў заядлым курцом, ягоны антыпод Люкман тытунёвы дым не любіў.) Хоць і мора было Паўночнае, і заканчваўся верасень, ранняя ноч здзіўляла спакоем і цеплынёй. Нізка над вадой застыла поўня.

— Што ж… поспехі поспехамі, але перад імі мусіць быць праца, — перарваў маўчанне педантычны Люкман. — Дазволю спадарству нагадаць: назаўтра ў Іпсвічы мы прысутнічаем на сходзе аб’яднанага таварыства «Дызель», дзе інспектуем тамтэйшыя майстэрні, затым накіроўваемся ў Лондан падпісваць дамовы з адміралцействам. Замаўляць, як і звычайна, Кайзер-Раяль-гатэль?..

Затым кампаньёны-спадарожнікі правялі Дызеля да ягонай каюты і развіталіся.

Раніцай рэйс Зэенбруге — Гарвіч заканчваўся…

Бераг Англіі патанаў у тумане, а над морам нараджаўся апошні вераснёўскі ранак 1913 года.

У залітай электрычным святлом рэстарацыі падалі сняданак. Многія ўжо заканчвалі трапезу, а Дызель да стала не прыйшоў. Карэль зірнуў на гадзіннік і, змагаючыся з адышкай, паклікаў сцюарда:

— Калі ласка, нагадайце геру Дызелю, каюта № 18, што трэба паспяшацца. Параход прыйдзе ў порт па раскладзе?

— Так, — хітнуў галавой сцюард — і праз некалькі хвілінаў вярнуўся з нічым: — Прабачце, у каюце спадара Дызеля няма.

…Ужо амаль пяць гадзінаў не было яго ні на параходзе, ні наогул — сярод жывых. Глыбокай ноччу Дызеля разбудзіў чалавек у марской форме і, назваўшыся памочнікам капітана, спешна пазваў у камандную рубку:

— У нас надзвычайная сітуацыя, гер інжынер! Капітан і старшы механік чакаюць вас!..

Спрасонку апранаючыся, Дызель паспеў падумаць, як памочнік капітана патрапіў у каюту, але той апярэдзіў:

— Гер інжынер, перапрашаю, я пастукаў, але дзверы былі незачыненыя… Малю вас, хутчэй!

Перад трапам паміж каютным адсекам і палубай чалавек у форме памочніка капітана спыніўся і прапусціў Дызеля наперад, затым выцягнуў з рукава зашмаргу і накінуў інжынеру на шыю. З’явіўся яшчэ адзін мужчына незапамінальнай знешнасці — удвох данеслі аціхлае цела Дызеля да фальшборта і перакулілі ў сляпы туман…

Эпілог

Яны прывіталіся і некалькі хвілінаў сядзелі моўчкі, адводзячы няёмкія позіркі. Затым Тугіеў уздыхнуў і, прыўзняўшы чорную брывіну (сам ужо быў напалову сівы), прашаптаў:

— Ну вось і пабачыліся… Дзякуй, што хоць, уцякаючы, гэтую рэстарацыю назвалі, — ён занерваваўся, пакратаў абцінак мезенца і зірнуў на Адама: — Хоць цябе, зяцёк, я і не ўпаўнаважваў аплочваць абяцаную мной рэштку за стагадовае тут сталаванне…

— Тата, ну не пачынай… — усміхнулася Ханым. — Мы зрабілі гэта разам. Раскажы лепш, як ты жывеш?

— Хвала Алаху. Добра… Вас вось нават спадобіўся пабачыць. Жывы — і дзякуй небу.

У кавярні «Vіkon» запалілі святло. Па шкле вакон пырснулі электрычныя блікі, заскакалі на талерках, бакалах, відэльцах.

— Усю маёмасць аддаў народу, — прадоўжыў Тугіеў. — Перабраўся ў вёску, далей ад камісараў. І ваш Нобель з Апшэрона падаўся. Казалі, пешкі мусіў пераходзіць мяжу з Фінляндыяй.

— Так, — нарэшце азваўся і Адам Мацкевіч. — На жаль, інжынер Нордстрэм, яго памочнік, загінуў на лёдзе каля Кранштата…

Падалі ўжо гарачыя стравы, але Тугіеў адно піў гарбату і да ежы не дакранаўся.

— Тата, а ты надоўга ў Парыж? Можа, паехалі да нас? — мякка прамовіла Ханым. — У нас добры дом. Унучку з унукам пабачыш…

Штось нечаканае ўстрапянулася ў старэчых зрэнках:

— Як іх завуць?

— Джаміля і Казімір. Яны ўжо амаль дарослыя.

— Казімір і Джаміля… — паўтарыў Тугіеў і продумна памаўчаў. — Сюды я ненадоўга — што мне тут апошнія дні растрачваць? Мушу сустрэцца са сваім достам-сябрам Тапчыбашы. Можа, чулі? Ён тут узначальваў дыпмісію Азербайджанскай Рэспублікі, пакуль у Баку не прыйшлі бальшавікі…

— Так, мы маем гонар з ім быць знаёмымі, — абнечаканіў Тугіева Мацкевіч. — Ён жыве ў «Hôtel Claridge Paris», каля Елісейскіх палёў, тры кварталы ад Сены.

— Ён быў госцем у нашым доме, — дадала Ханым.

— Чытаў дзецям вершы Фізулі.

Тугіеў усміхнуўся і апусціў вочы.

— Дарагі Айдар, чым мы вам можам дапамагчы? — падчас чарговай паўзы спытаў Адам.

Тугіеў абудзіўся, напусціў на лоб глыбокіх маршчын і прачула забасіў:

— Некалі ты расказваў, што пасля антырасійскага паўстання на зямлі тваіх бацькоў ад дваранства-багацця засталася адна памяць… Багацце, сам ведаеш, рэч нажыўная ды і не асноўная. Галоўнае — каб дзеці майго народа не апынуліся пад уладай чужынцаў… — ён уважліва зірнуў на Адама і загаварыў цішэй: — Праз некалькі дзён мы з Тапчыбашы, хай дапаможа нам Алах, будзем у Варшаве. Клопат там адзін… з Расулзадэ, кіраўніком нашай рэспублікі, цяпер эмігрантам. Ён — сустаршыня Лігі прыгнечаных бальшавіцкай Расіяй народаў. Ажаніўся з пляменніцай Пілсудскага…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадий Рух - Отчаяние
Аркадий Рух
Леонід Сапожников - Вічний рух
Леонід Сапожников
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Виктор Пашкевич - Над рекой Березой
Виктор Пашкевич
Дмитрий Пашкевич - Бюджетное право
Дмитрий Пашкевич
Валерий Рух - Князь
Валерий Рух
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Сергей Пашкевич - Трещины
Сергей Пашкевич
Нарша Булгакбаев - ОЯН РУХ!
Нарша Булгакбаев
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Рух»

Обсуждение, отзывы о книге «Рух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x