Алесь Пашкевич - Рух

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевич - Рух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Рух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Думаць пра інваліднасць у вашым узросце рана! — у ход пайшлі загадзя прадуманыя загатоўкі. — І не настолькі, паверце, вашае адміралцейства багатае, каб раскідвацца капітанамі! Па вяртанні адразу ж пісьмова звярніцеся да марскога міністра і да яго вялікасці імператара з просьбай пакінуць вас у штатных шэрагах, распавядзіце прычыны інваліднасці… Зрэшты, калі ўсё будзе добра, мы вам зробім другое вока — самі не паверыце! Думаем, вас усё ж пакінуць пры штабе, пры адміралцействе, у горшым выпадку — пры Марской акадэміі. Вось і ўсё.

Баранаў страшэнна захацеў піць, але не меў сілы сказаць аб тым: пракаўтнуў даўкі камяк і не адводзіў вока ад следчага.

— Усё… — паўтарыў той. — Збірайцеся дамоў. Калі ўладкуецеся на новым месцы, дайце ў газету «Кранштацкі веснік» аб’яву: «Мужчына сярэдняга ўзросту шукае дапамогі ў вырабе вочнага пратэза. Адрас…». Да вас прыйдзе наш чалавек. Яго словы: «Вам, паважаны, якое вока патрэбнае — левае ці правае?» Адкажаце: «Узяў бы два. Хай адно ў запасе будзе». За кожнае вартае ўвагі паведамленне пра ваенны флот будзеце атрымліваць па дзве тысячы расійскіх рублёў, за падводныя лодкі — пяць. Так што пастарайцеся працаўладкавацца вышэй. Ну, і не ўздумайце віляць. Ведайце: як што не так, вашая справа аб забойстве адразу ж будзе перададзена ў расійскі вышук, і ў справу дадасца яшчэ ўцёк з месца злачынства. Вам, як і нам, гэта трэба? — і «альбінос» зноў колкім позіркам прасвідраваў — як удаў зайца — Баранава, а напрыканцы сцебануў прымаўкай: — Як кажуць у вас на флоце, große Schiffe machen große Fahrt!.. [9] Вялікаму караблю — вялікае плаванне! ( ням .)

Пакуль са знямелага капітана 3-га рангу знімалі кайданкі і налівалі яму вады, Генрых фон Люцыус бадзёра шпацыраваў па турэмных калідорах і бесперастанку ўсміхаўся. «Ледзь не ляпнуў гэтаму аднавокаму дурню “Besser ein Auge verlieren als den guten Ruf ” [10] Лепш страціць вока, чым добрую рэпутацыю. (ням.) . Трэба завязваць з гэтымі філалагічнымі букетамі… — і нечакана пераскочыў на іншае: — Напэўна, не варта фарбавацца ў чорнае. Белае паланяе хутчэй… І не забыць бы праставіць Фішару піва…»

ХІ

— А можа, усё ж разам паедзем? — спытаў Адам Мацкевіч, калі дачуўся пра сваю камандзіроўку на прамысловую выставу ў Пецярбург.

— На жаль… — развёў рукамі Дызель. — Мушу ў гэты час быць у Лондане. Закончыліся пяцігадовыя патэнты на рухавік. Ну і яшчэ падпісанне некалькіх дамоў… А табе, думаю, будзе цікава пазнаёміцца з бацькавай радзімай… Ды і з Тугіевымі сустрэнешся. Айдар адзін з асноўных удзельнікаў выставы. — Дызель заўважыў, як абудзіўся сябар, хітравата ўсміхнуўся і закончыў: — Не забудзь толькі, што ад пецярбургскага таварыства «Браты Нобелі» паступілі пісьмовыя прапановы. Я аформлю на тваё імя даверанасць. Калі трэба, вазьмі з сабой юрыста…

Аб тым, што сямейства Тугіевых правядзе ўвесь травень у Пецярбурзе, Адам ужо ведаў з лістоў Ханым. Пасля ейнага з братам ад’езду з Парыжа паміж імі пачалася перапіска. Першы ліст («Як дабраліся? Ці не страцілі ахвоту працягнуць стажыравацца ў французскай мове?..») Адам паслаў да Зафара, а адказ атрымаў, пісаны рукой Ханым. Высветлілася, што звязаць пару французскіх слоў у сказ яе брат праз сілу мог, а вось з напісаннем, як і чытаннем, былі праблемы. «Але Вы, калі ласка, пішыце па-ранейшаму. Я з ахвотай прачытаю і перакладу. Для нас гэта будзе і моўная практыка, і магчымасць даведацца пра Вашае жыццё», — акуратна, без адзінае памылкі вывела напрыканцы Ханым.

Адаму такога было больш чым дастаткова! Парыўны вобраз усходняй птушкі над крáтамі Эйфелевай вежы пазбавіў яго спакою.

Лісты пісаліся штодня, складваліся ў канверт і высылаліся раз у тыдзень (аб тым, каб не выклікаць непатрэбную цікавасць бацькоў, папрасіла сама Ханым). У Парыжы ж яны і не пабылі сам насам. Увесь час — толькі ў прысутнасці брата. І вось французская мова стала для іх той шырмай, за якую не сягалі староннія вочы ці вушы…

Звычайна Адам першыя абзацы прысвячаў апісанню надвор’я і некаторым пытанням да Зафара. А затым, ужо драбней і менш разборліва, пісаў прызначанае Ханым: пра сваё захапленне, душэўныя згадкі, жаданне новых сустрэч, разбаўляў узрушанасць роспытамі пра думкі і клопаты дзяўчыны. Чытаючы гэта і перамагаючы на шчоках чырвань, Ханым «перакладала» брату штось вядомае з энцыклапедый: пра вуліцы Парыжа, пра французскія правінцыі, пісьменнікаў і мастакоў… Аж пакуль у адным з Адамавых лістоў не з’явілася «Je t’aime beaucoup, ma princesse de Bakou!», [11] Я цябе моцна кахаю, мая прынцэса з Баку. (Па-французску гэта гучыць зрыфмавана: «Жэ тэм боку, ма прынцэс дэ Баку»). а ў адказ не напісалася «Moi aussi» [12] І я… ( фр .) … І было тое за некалькі дзён да размовы з Дызелем. Даведаўшыся пра свой візіт у Пецярбург, Адам паспяшаў адразу ж даверыць свае пачуцці паперы (пасля звычайных дзяжурных абзацаў да Зафара Тугіева):

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадий Рух - Отчаяние
Аркадий Рух
Леонід Сапожников - Вічний рух
Леонід Сапожников
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Виктор Пашкевич - Над рекой Березой
Виктор Пашкевич
Дмитрий Пашкевич - Бюджетное право
Дмитрий Пашкевич
Валерий Рух - Князь
Валерий Рух
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Сергей Пашкевич - Трещины
Сергей Пашкевич
Нарша Булгакбаев - ОЯН РУХ!
Нарша Булгакбаев
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Рух»

Обсуждение, отзывы о книге «Рух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x