Алесь Пашкевич - Рух

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевич - Рух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Рух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не. — Нобель адставіў келіх, зірнуў на Адама сваімі блакітнымі вачыма і адвёў за намёт, падалей ад прысутных. — Ахапіць усяго немагчыма. Мы зацікаўлены, каб падобныя рухавікі з’яўляліся паўсюдна як мага хутчэй. У прыватнасці, і на вашых заводах. Яны мусяць замяняць грувасткія паравыя катлы на заводах, цягніках і караблях. Вось нашая задача. Спадзяюся, агульная. — Пэўна, ён убачыў неўразуменне на твары Адама, і таму датлумачыў: — Мы будзем больш чым задаволеныя збытам паліва для іх — салярнага алею. Ну а нашыя нафтавыя свідравіны, аб чым вы, можа, ведаеце, найбагацейшыя ў свеце…

Нобеля зноў атачылі журналісты, і ён, паціснуўшы руку Адаму, запрасіў яго на сённяшнюю вячэру.

Першы дызельны рухавік Выбачаюся пакланіўся Адам На жаль не змагу - фото 11

Першы дызельны рухавік

— Выбачаюся, — пакланіўся Адам. — На жаль, не змагу. Мушу неадкладна быць у іншым месцы…

— Што ж, тады — да раніцы, — развітаўся Нобель і зноў павёў рэпарцёраў у намёт.

Ну а «іншым месцам», дзе вечарам чакалі Адама Мацкевіча, быў, канечне ж, дом Тугіевых. Ён усім вылучаўся ад піцерскіх пабудоў: і чырвона-карычневым колерам, і персідскімі франтонамі, і ўнутраным убраннем з аграмаднымі інкрустацыямі з каштоўных пародаў дрэў на сценах і столі, з бясконцымі квяцістымі дыванамі-кілімамі…

Яго сустрэў Зафар і правёў у прасторную гасцёўню. З-пад залачоных люстраў, ад карцін з выявамі каўказскіх пейзажаў, залатых і срэбных кандэлябраў на расшытым кафельнай мазаікай каміне, — ад усяго дыхала багаццем і ўпэўненасцю.

— Музейны палац… — выказаў захапленне домам Адам, але Зафар сціпла хітнуў галавой: — Не, гэта не самы лепшы з нашых дамоў. Усіх нас гонар — пецярбургскі мячэць. — Зафар рабіў памылкі і ў расійскай мове… — Толкі калі завяршыць тую пабудову, бацька ўзяўся за гэты дом.

Яшчэ ў год нараджэння сына Зафара Тугіеву належаў адно нягеглы нафтавы заводзік. Затым яшчэ з двума кампаньёнамі ён арандаваў у апшэронскім Эйбаце некалькі акраў зямлі. Праз тры гады выкупіў цалкам усе долі, а са свідравінаў палілося «чорнае золата». Да яго дадаліся тэкстыльная і рыбная прамысловасці…

У пакоі з’явілася Ханым — звонка прывіталася з госцем, міргнула доўгімі веямі, стрымана ўсміхнулася і паклікала вячэраць.

За доўгім сталом ужо сядзелі старэйшыя Тугіевы. Зрэшты, да гаспадыні, — Зэйнаб-ханум, другой жонкі Тугіева і маці Зафара, — слова «старэйшая» аніяк не пасавала: яна выглядала Адамавай аднагодкай і мела ад сілы трыццаць пяць вёснаў. Прывітаўшы госця, яны прапанавалі напачатку гарбата і закускі.

— Якія ўражанні ад сённяшняй выставы? — распачаў гаворку Айдар Тугіеў.

— Розныя. Я ж прыехаў непасрэдна з дакументамі па рухавіку Дызеля… Дарэчы, спадар Дызель перадаваў вам свае прывітанні і пытаў, ці не падводзіла вас маразільная ўстаноўка.

— Дзякуй, усё выдатна, — Тугіеў прыгладзіў ужо сіваватую бародку і прымружыў вочы: — Прызнацца, ён і мяне здзівіў. Гэта я пра рухавік. І вы ўпэўненыя, што ў той справе будзе поспех?

— Так, без сумніваў.

— Значыць, нафта будзе даражаць?

— Пэўна.

Пакуль мянялі талеркі і падавалі гарачае — запечаную ў цесце рыбу і мясныя рулеты пад грыбной падлівай — Адам перакінуўся позіркам з Ханым. Здалося, яе вялікія вочы зазіхцелі… Старэйшы Тугіеў прапанаваў госцю келіх віна, сабе ж наліў вады і зноў звярнуўся да Адама:

— А раскажыце нам, калі ласка, пра сваю сям’ю. Дзеці згадвалі, што вашыя бацькі таксама выхадцы з Расійскай імперыі, дваране…

— І бацькі, і дзяды, і прадзеды мае — з колішняга Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Ну а ад іхняй маёмасці ды дваранства пасля паўстання засталася адна памяць. Я нарадзіўся ўжо ў эміграцыі, — Адам яшчэ не дакрануўся да стравы і толькі прыгубіў віна.

— Эгэ, — як сам сабе пра нешта паведаміў Тугіеў. — Без роднай зямлі цяжка жыць, хай пасалодзіць і падоўжыць Алах гады вашаму бацьку. Я вось, здаецца, і ў сваім доме — а больш як тыдзень тут прабыць не магу, зноў у Эўлах ці Ічэрышэхер хачу… — ён уздыхнуў і нібыта абудзіўся: — І, калі ласка, частуйцеся, а то вунь на мяне ўжо Ханым косіцца за тое, што я сваімі роспытамі вас ад вячэры адрываю.

І толькі ўжо за дэсертам і чаем працягнуў:

— А што было за паўстанне, пра якое вы згадалі?

Адам моцна здзівіўся нечаканай цікавасці:

— За незалежнасць раней самастойных земляў, далучаных да Расійскай імперыі. Сёння гэта — шэсць губерняў так званага Паўночна-Заходняга краю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадий Рух - Отчаяние
Аркадий Рух
Леонід Сапожников - Вічний рух
Леонід Сапожников
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Виктор Пашкевич - Над рекой Березой
Виктор Пашкевич
Дмитрий Пашкевич - Бюджетное право
Дмитрий Пашкевич
Валерий Рух - Князь
Валерий Рух
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Сергей Пашкевич - Трещины
Сергей Пашкевич
Нарша Булгакбаев - ОЯН РУХ!
Нарша Булгакбаев
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Рух»

Обсуждение, отзывы о книге «Рух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x