Робэрт Стывенсан - Чорная страла

Здесь есть возможность читать онлайн «Робэрт Стывенсан - Чорная страла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорная страла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорная страла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорная страла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорная страла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сягоння раніцай, — сказаў ён, — я крыху зайздросціў вашаму поспеху. Але поспех ваш аказаўся нетрывалым, і зараз, сэр Рычард, я ад душы прапаную вам гэтага каня, каб вы на ім паскакалі прэч.

— Растлумачце мне, — папрасіў Дзік, — чым быў выкліканы мой поспех?

— Вашым імем, — адказаў Кэтсбі. — Імя — галоўная прымха мілорда. Калі б мяне звалі Рычардам, я заўтра ж быў бы графам.

— Дзякую вам, сэр, — адказаў Дзік. — І паколькі малаверагодна, што я даб'юся новай ласкі, дазвольце мне развітацца з вамі. Не буду біцца аб заклад, быццам я абыякавы да поспеху; аднак я не вельмі засмучаны, развітаўшыся з ім. Улада і багацце, канечне, слаўныя рэчы, але, паміж намі, ваш герцаг — страшны чалавек.

Кэтсбі рассмяяўся.

— Так, — сказаў ён, — але той, хто едзе за Гарбатым Дзікам, можа заехаць далёка. Ну, няхай беражэ вас Бог ад усялякага зла! Жадаю вам удачы!

Дзік стаў на чале свайго атрада і, загадаўшы яму рухацца за сабой, крануўся ў шлях. Ён праехаў праз горад, мяркуючы, што ідзе па слядах сэра Дэніэла, і ўвесь час азіраўся наўкол з надзеяй знайсці доказы, якія пацвярджалі б справядлівасць яго меркавання. Вуліцы былі засланыя мёртвымі і параненымі; становішча параненых у такі марозны дзень было досыць сумным. Шайкі пераможцаў хадзілі з дома ў дом, рабуючы, забіваючы, распяваючы песні.

З усіх бакоў да Дзіка даляталі крыкі абрабаваных і пакрыўджаных; ён чуў то грукат молата ў чые-небудзь забарыкадзіраваныя дзверы, то гаротны лямант жанчын.

Сэрца Дзіка толькі што абудзілася. Ён упершыню ўбачыў жорсткія паследкі сваіх уласных учынкаў; думка аб усіх няшчасцях, што абрынуліся на горад Шорбі, напаўняла яго душу адчаем.

Нарэшце ён дасягнуў прадмесця горада і знайшоў шырокі, утаптаны след на снезе, заўважаны ім са званіцы. Ён паскакаў шпарчэй, уважліва ўглядаючыся ў трупы людзей і коней, што ляжалі па абодва бакі сцяжыны. Многія з забітых былі апрануты ў колеры сэра Дэніэла; Дзік нават пазнаваў твары і тых, якія ляжалі на спіне.

Паміж горадам і лесам на атрад сэра Дэніэла, відавочна, напалі стралкі; тут паўсюдна валяліся трупы, пранізаныя стрэламі. Сярод мерцвякоў Дзік заўважыў юнака, твар якога здаўся яму надзіва знаёмым.

Ён спыніўся, злез з каня і прыўзняў галаву юнака. Ад гэтага руху капюшон адкінуўся, і доўгія, густыя цёмныя валасы рассыпаліся па плячах. Юнак расплюшчыў вочы.

— А! Утаймавальнік ільвоў! — вымавіў слабы голас. — Яна наперадзе. Скачыце хутчэй!

І небарака зноў страціла прытомнасць.

У аднаго з воінаў Дзіка была з сабою біклажка з нейкім моцным віном, пры дапамозе гэтага пітва Дзіку ўдалося прывесці яе ў прытомнасць. Ён пасадзіў сяброўку Джааны да сябе на сядло і паскакаў да лесу.

— Навошта вы паднялі мяне? — сказала дзяўчына. — Я вас толькі затрымліваю.

— Не, пані Райзінгэм, — адказаў Дзік. — Шорбі поўны крыві, п'янства і разгулу. А са мной вы ў бяспецы. Будзьце задаволены гэтым.

— Я не хачу быць абавязанай нікому з вашай партыі! — ускрыкнула яна. — Пусціце мяне!

— Васпані, вы не ведаеце, што гаворыце, — адказаў Дзік. — Вы паранены…

— Не, — запярэчыла яна, — у мяне забіты конь, а я цэлая.

— Я не магу вас пакінуць адну ў снежным полі, сярод ворагаў, — адказаў Рычард. — Хочаце вы або не хочаце, а я вазьму вас з сабой. Я шчаслівы, што ў мяне з'явіўся такі выпадак, бо ён дае мне магчымасць заплаціць вам хоць частку майго доўгу.

Яна прамаўчала. Потым раптоўна спытала:

— А мой дзядзька?

— Мілорд Райзінгэм? — перапытаў Дзік. — Хацеў бы я прынесці вам добрыя весткі, але ў мяне іх няма. Я бачыў яго раз у час бітвы, толькі адзін раз… Будзем спадзявацца на лепшае.

Раздзел V

Ноч у лесе. Алісія Райзінгэм

Сэр Дэніэл, хутчэй за ўсё, трымаў шлях у замак Мот, але з-за глыбокага снегу, позняга часу, неабходнасці пазбягаць вялікіх дарог і прабіцца толькі лесам ён не мог спадзявацца трапіць у замак да раніцы.

Дзік стаяў перад выбарам: або па-ранейшаму ісці па слядах рыцара і, калі ўдасца, напасці на яго ноччу, калі ён размесціцца ў лесе лагерам, або выбраць сабе іншую дарогу і пайсці сэру Дэніэлу напярэймы.

Абодва планы выклікалі сур'ёзныя пярэчанні, і Дзік, які баяўся, як бы Джаана ў баі не трапіла ў небяспеку, даехаў да ўскрайку лесу, так і не вырашыўшы, на якім з іх спыніцца.

Тут сэр Дэніэл павярнуў налева і затым паглыбіўся ў велічную лясную нетру. Ён расцягнуў свой атрад вузкай стужкай, каб лягчэй было рухацца паміж дрэвамі, і след на снезе тут быў намнога глыбейшы. Гэты след ішоў усё прама і прама пад аголенымі дубамі; дрэвы падымалі над ім вузлаватыя сукі і дрымучыя хітраспляценні галін. Не чуваць было ні чалавека, ні звера; не чуваць было нават спеваў канаплянкі; промні зімовага сонца залацілі снег, скрэслены складаным узорам ценяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорная страла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорная страла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чорная страла»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорная страла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x