Робэрт Стывенсан - Чорная страла

Здесь есть возможность читать онлайн «Робэрт Стывенсан - Чорная страла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорная страла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорная страла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорная страла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорная страла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я пачынаю згадваць, — прашаптаў Дзік. — Гэта, хутчэй за ўсё, Грымстан. Сядзіба належала калісьці Саймону Мэлмсбэры, але сэр Дэніэл загубіў яго. Пяць гадоў назад Бенет Хэтч спаліў гэты дом. І, сказаць па шчырасці, дарэмна: дом быў прыгожы.

Унізе, у яры, было цёпла і бязветрана. Мэтчэм крануў Дзіка за плячо і папераджальна ўзняў палец.

— Тсс! — сказаў ён.

Дзіўны гук парушыў цішыню. Ён паўтарыўся яшчэ некалькі разоў, перш чым яны здагадаліся, што ён азначае. Гэта адкашліваўся нейкі чалавек, хутчэй за ўсё магутнага складу. Затым хрыплы, фальшывы голас заспяваў:

Кароль спытаў лагодны ў вясёлых малайцоў:

«Навошта ж вы жывеце ў цяні густых лясоў?»

І Гамелін адказвае (яму нязнаны страх):

«Каму нялюбы горад, той блудзіць па лясах».

Спявак змоўк; дзесьці бразнула жалеза, і ўсё заціхла.

Хлопчыкі глядзелі адзін на аднаго. Іх нябачны сусед, хто б ён ні быў, знаходзіўся дзесьці непадалёку ад развалін дома. Мэтчэм раптоўна пачырванеў і рушыў наперад; па трухлявым бервяне ён перайшоў цераз роў і асцярожна палез на велізарную кучу смецця, што запаўняла сярэдзіну разбуранага дома. Дзік не паспеў яго затрымаць, і зараз яму заставалася толькі рухацца за ім.

У кутку разбуранага дома два бервяны ўпалі крыж-накрыж, адгарадзіўшы ад смецця пустую прастору, не большую за камору. Хлопчыкі спусціліся туды і схаваліся. Праз маленькую байніцу ім было відаць усё, што адбываецца ззаду дома.

Тое, што яны ўбачылі, прымусіла іх здранцвець ад жаху. Пайсці адсюль было немагчыма; яны ж і дыхаць амаль не маглі. Каля рова, футаў за трыццаць ад таго месца, дзе яны сядзелі, гарэла вогнішча; над кастром вісеў жалезны кацёл, з якога клубілася густая пара, а побач з вогнішчам стаяў высокі, абадраны, чырванатвары чалавек. У правай руцэ ён трымаў жалезную лыжку; з-за пояса ў яго тырчалі паляўнічы рог і палохаючых памераў кінжал. Здавалася, ён да чагосьці прыслухоўваецца; відаць, ён чуў, як яны прабраліся ў руіны дома. Гэта і быў, несумненна, спявак; ён, верагодна, памешваў у катле, калі да яго слыху даляцеў падазроны шоргат, які ўтварыўся ад неасцярожнага дотыку нагі да кучы смецця. Крыху воддаль ляжаў, захутаўшыся ў карычневы плашч, яшчэ адзін чалавек; ён моцна спаў. Матылёк пырхаў над яго тварам. Увесь лужок быў белы ад маргарытак. На квітнеючым кусце глогу віселі лук, калчан са стрэламі і кавалак аленевай тушы.

Нарэшце цыбаты чалавек перастаў прыслухоўвацца, паднёс лыжку да рота, лізнуў яе і зноў узяўся мяшаць у катле, напяваючы:

Каму нялюбы горад, той блудзіць па лясах, -

хрыпла праспяваў ён, вяртаючыся да тых самых слоў сваёй песні, на якіх спыніўся.

Нікому, сэр, на свеце мы не жадаем зла,

Ды ў ланей каралеўскіх падчас ляціць страла.

Час ад часу ён чэрпаў з катла сваё варыва, як заўзяты кухар, дзьмуў на яго і каштаваў. Нарэшце ён, відаць, вырашыў, што поліўка зварылася, выцягнуў з-за пояса рог і тройчы пратрубіў поклічны сігнал.

Сонны прачнуўся, павярнуўся на другі бок, адагнаў матылька і паглядзеў ва ўсе бакі.

— Чаго ты трубіш, брат? — спытаў ён. — Абедаць час, ці што?

— Але, дуралей, абедаць, — сказаў кухар. — Неважнецкі абед, без элю і без хлеба. Нявесела зараз у зялёных лясах. А бывалі часіны, калі добры чалавек мог тут жыць, як архіепіскап, не баючыся ні дажджоў, ні маразоў; і элю і віна было ўдосталь. Але цяпер дух адвагі пагас у людскіх сэрцах; а гэты Джон Помшчу-за-ўсіх, ратуй нас Бог і злітуйся, проста вароніна пудзіла.

— Табе абы наесціся і напіцца, Лоўлес, — адказаў яго суразмоўца. — Пачакай, яшчэ вернуцца добрыя часіны.

— Я з дзяцінства чакаю добрых часін, — сказаў кухар. — Быў я манахам-францысканцам, быў каралеўскім стралком; быў мараком і плаваў па салёным моры; даводзілася мне бываць і ў зялёным лесе, прыходзілася падстрэльваць каралеўскіх ланей. І чаго ж я дасягнуў? Нічога! Дарэмна я не застаўся ў манастыры. З ігуменам Джонам жыць было выгадней, чым з Джонам Помшчу-за-ўсіх. Клянуся Багародзіцай, вось і яны!

На паляне адзін за адным з'яўляліся рослыя, моцныя малайцы, у кожнага быў нож і кубак, зроблены з каровінага рога; зачэрпнуўшы варыва з катла, яны садзіліся на траву і елі. І апрануты і ўзброены яны былі па-рознаму; адны насілі грубатканыя сарочкі, і ўся зброя іх складалася з нажа ды старога лука; іншыя апраналіся, як сапраўдныя лясныя франты: шапкі і курткі з цёмна-зялёнага сукна, зграбныя стрэлы, упрыгожаныя пер'ем, за поясам — рог на перавязі, меч і кінжал на баку. Яны былі вельмі галодныя і таму гаварылі мала; ледзь прабурчаўшы прывітанне, кожны прагна накідваўся на яду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорная страла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорная страла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чорная страла»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорная страла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x