• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2015, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ. Аўтар

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра, — сказала Данеўская, павярнуўшыся да Рамана. — Калі вам нешта будзе трэба, зьвяртайцеся, калі ласка.

Неўзабаве Данеўская пайшла ў горад, а Клядзінскі аддаў Раману ліст і сказаў:

— Вось так з гадамі і трэба. Яна вар’ятка, але жанчына сапраўды сумленная і насамрэч адданая ідэі. Толькі відаць, што і ёй гэтая ідэя бокам выходзіць, бо яна бачыць, што вакол дзеецца. Але адступіць ня можа. За цара была эсэркай. Сядзела на катарзе. За бальшавікоў апынулася ў апазыцыі. У 1918 годзе на зьезьдзе ў будынку маскоўскай опэры яна адкрыта выступіла супраць бальшавікоў. Называла іх далакопамі рэвалюцыі і свабоды, паразытамі на целе сялянства і пралетарыяту, горшымі за імпэрыялістаў. Марыя Сьпірыдонаўна тады сказала бальшавікам: «Паводле тэорыі Леніна, вы толькі гной!» Вось так, таварыш Смолін, каму-на! Такая камуна, што ў Крамлі на сале яйкі смажаць, а ў сялян вочы з голаду вылазяць.

Клядзінскі дастаў бутэльку каньяку і шчодра даліў да гарбаты. Мы выпілі па некалькі шклянак. Да Клядзінскага вярнуўся добры настрой, і ён пачаў прахаджацца па залі, пасьвістваючы. Ісьці на пошту было яшчэ зарана, бо экзамены былі прызначаныя на дзявятую вечара, і Раман узяўся зубрыць тэлеграфію.

Запанавала маўчаньне. Цішу парушалі толькі крокі Клядзінскага і тахканьне гадзіньніка. Клядзінскі стараўся дапасаваць рытм крокаў да руху ківача і хадзіў задуменны, то пасьміхаючыся, то шэпчучы нешта сабе пад нос. Спыніўся каля запыленага гіпсавага бюсту Напалеона, які стаяў на каміне, і доўга на яго глядзеў. Раптам зьедліва ўсьміхнуўся і сказаў:

— Слухай, геніяльны военачальнік! Ты, бог вайны! Думаеш, ты сапраўды такі вялікі? Што ты насамрэч ваяр?.. Тут вайна! Тут! Тут! Тут! — ён ударыў сябе ў грудзі. — Думаеш, вялікае мастацтва — чужымі рукамі ваяваць? Што?

Ён шчоўкнуў Банапарта ў нос.

— Ну, гавары! Маўчыш? Ага!.. А ці ты ведаеш, што я б усё тваё войска ў пастку ўзяў і цябе як барана ў мех засунуў? Калі б толькі захацеў. Што скажаш? Ну?.. Але ж і морда ў цябе! І як жа ты, халера, чвэрць сьвету забраў? А?.. Ведаеш што? Смаркач ты! Я б увесь забраў! Увесь! Разумееш ты, малпа вялікая! Увесь!

І шчоўкаў цьвёрды гіпс, а Раман зь зьдзіўленьнем назіраў гэтую дзіўную сцэну.

Вечарам прыяцелі разьвіталіся. Клядзінскі пайшоў на вакзал, каб выехаць у Воршу, а Раман скіраваўся ў цэнтар гораду. Дамовіліся сустрэцца першага траўня ў Данеўскай.

2

У адной зь вялікіх заляў будынку пошты, на трэцім паверсе, сабралася каля трыццаці чалавек. Гэта былі пераважна ментары, якія здавалі экзамены на наглядчыкаў тэлеграфу. Яны прайшлі трохмесячныя тэхнічныя курсы пад кіраўніцтвам «спэца», інжынера Луковіна. Раман быў адзіны, хто здаваў экзамен экстэрнам. Усе перажывалі праз экзамен. Некаторыя хапатліва гарталі падручнікі. Іншыя давалі адзін аднаму парады ці дзяліліся здагадкамі, якія, якія пытаньні ім маглі задаць экзаменатары.

Набліжалася дзявятая гадзіна. Раман выйшаў на калідор і чакаў прыходу камісара Старкова. Раман знаў яго з выгляду. Калі Старкоў паказаўся ў калідоры, Раман падышоў да яго і падаў ліст Данеўскай.

— Гэта ад Ніны Андрэеўны.

Камісар прачытаў ліста нахмурыўся.

— Чаго вы хочаце? Здача экзаменаў залежыць толькі ад вас. Я на гэта не магу паўплываць.

Раман усьміхнуўся.

— Але я пра гэта зусім не прашу. Я добра падрыхтаваны. Прашу толькі, каб мне пазьней далі магчымасьць працягнуць адукацыю. Можа, будзе набор у Школу мэханікаў у Смаленску.

Камісар кіўнуў.

— Добра. Я буду пра вас памятаць.

Ён склаў аркуш і засунуў у кішэнь. Зрабіў некалькі крокаў калідорам, тады спыніўся.

— Як ваша прозьвішча?

— Смолін Павел.

— Ага! Вы здаяце экзамен экстэрнам?

— Так.

— А вы працавалі на тэлеграфе?

— Так. Але падчас вайны быў на фронце. Пасьля служыў у Арэхава-Зуеве ў тэхнічным аддзеле тэкстыльнай фабрыкі.

— Добра, — сказаў Старкоў і пайшоў у экзаменацыйную залю.

Раман доўга чакаў сваёй чаргі, бо яго выклікалі апошнім. Можа таму, што ён здаваў экстэрнам. Зрэшты, гэта яму прыдалося, бо тыя, хто выходзіў пасьля экзаменаў, апавядалі, пра што іх пыталі. Гэта давала яму магчымасьць падрыхтаваць адказы на дадатковыя пытаньні.

Урэшце выклікалі Рамана. Ён увайшоў у вялікую залю, у якой за сталом сядзелі чатыры мужчыны: двое мэханікаў, Банелін і Лінкевіч, інжынер Лугавін і камісар Старкоў.

Спачатку Рамана пыталі пра электрычнасьць, магнэтызм, пастаянны і пераменны ток. Ён добра адказваў на гэтыя пытаньні.

Адзін з мэханікаў, Банелін, увесь час задаваў каведныя пытаньні:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.