• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2015, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ. Аўтар

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зусім п’яны, ён загадаў сястры прынесьці баксёрскія пальчаткі, і, каб прадэманстраваць мне Басіну спрытнасьць, пачаў баксіраваць зь ёю. Выглядала гэта нясьмешна. Сястра не жартавала. Брат таксама. Іх твары былі засяроджаныя, зацятыя. Халодны бліск у вачах. Брат, хістаючыся на нагах, няўпэўнена атакаваў. Бася пераважна абаранялася. У пэўны момант Клядзінскі, прапусьціўшы моцны ўдар у сківіцу, рухнуў. Паспрабаваў падняцца на ногі, але сястра другім ударам зваліла яго на падлогу. Адскочыла і трыюмфальна гукнула:

— А, бачыш!

Болек зноў сеў за сталом, хусткай спыняючы кроў, што струменіла з носа. За хвіліну сказаў:

— Як думаеш: дасьць сабе рады ў жыцьці?

— Ну ясна! — пераканана адказаў я.

Болек радасна ўсьміхнуўся і наліў гарэлкі. Колькі кропляў крыві ўпала ў шклянку, пафарбаваўшы алькаголь на ружовы колер. Болек зацеміў гэта. Крыва ўсьміхнуўся й сказаў:

— З кропелькамі болей. — Пасьля дадаў: — Ну, на згубу гадам! Сваю кроў п’ю!

І залпам апаражніў шклянку. Такі тост я бачыў упершыню ў жыцьці.

І

ПЕРШАЕ МЕСЦА Ў СЬПІСЕ

Няважна, адкуль птушка прыляцела, абы толькі хораша пяяла.

Аўганская прымаўка
1

Гэта была вялікая заля. Вокны выходзілі ў сад. Празь іх у пакой падалі промні веснавога сонца.

Раман спаў на сафе. Расплюшчыў вочы і ўбачыў Клядзінскага, які сядзеў у мяккім фатэлі і, паклаўшы ногі на стол, паліў папяросу. Раман зь цікаўнасьцю разглядаў таварыша, які ўсьміхаўся нейкім сваім думкам і прымружваў вочы, выпускаючы ў паветра клубы дыму. Потым паклікаў:

— Ты ўжо ўстаў, Болек?

Таварыш, апрануты ва ўніформу афіцэра савецкай кавалерыі, хутка наблізіўся да яго.

— Запомні, што Болека няма. Памёр. Увоіуле яго не было. А ёсьць гад. Іван Дзьмітрыевіч Громаў, начальнік культурна-асьветнага аддзелу 7-й Кавалерыйскай дывізіі ў Гомелі, герой Грамадзянскай вайны, стары таварыш па зброі Варашылава.

Раман пачаў апранацца, а Клядзінскі выйшаў з залі. Неўзабаве ён вярнуўся ў кампаніі высокай, худой жанчыны, каля 40 гадоў.

— Дазвольце Вам прадставіць майго сябра. Ён тэхнік, з Бабруйску. Трохі вынаходнік і фанатык навукі. А гэта загадчыца Дому адпачынку, Ніна Андрэеўна Данеўская.

Раман павітаўся з кабетай і дапытліва агледзеў яе. Ён убачыў бледны, амаль аскетычны твар. Карыя вочы, суворы позірк. Яна рабіла ўражаньне гістэрычкі.

— І як там ваша бібліятэка?

Клядзінскі махнуў рукой:

— Нават паловы не сабраў. Усё расьцягнулі. Што ў Смаленск, што ў Магілёў, што ў Навазыбкаў. Але спадзяюся яшчэ сёлета цалкам укамплектаваць. Цяжка працаваць, калі ўсе перашкаджаюць.

— У мяне тое самае, — сказала Данеўская.

Пасьля зьвярнулася да Рамана:

— А вы надоўга сюды?

— Яшчэ ня ведаю.

Клядзінскі ўмяшаўся:

— Ён хоча пераехаць з Бабруйску ў Менск. Тут мэханічныя майстэрні, дык ён бы мог распрацоўваць сваю вынаходку.

— Якую вынаходку?

Раман ня ведаў, што адказаць, але Клядзінскі ня даў яму ўступіць у размову.

— Гэта тычыцца поўнага выкарыстаньня эксплянтацыйных магчымасьцяў тэлеграфных ліній. Можа, яму ўдасца рашыць праблему. Ён пакуль трымае гэта ў таямніцы, бо праца толькі распачатая. Ці вы знаёмыя з камісарам пошты і тэлеграфу таварышам Старковым?

— Так, знаёмая.

— Добра было б парэкамэндаваць яму Паўла Рыгоравіча, — Клядзінскі хітнуў галавой у бок Рамана. — Хлопец здольны, працавіты. Трэба яму дапамагчы.

Жанчына вагалася, але Клядзінскі ўжо выцягнуў з кішэні нататак і аловак і сказаў:

— Пару словаў толькі. Каб ён ведаў, што гэта не гультай якісь, а сапраўды карысны працаўнік. Такіх трэба падтрымліваць.

Данеўская накрэмзала на аркушы паперы:

Менск,

29 красавіка 1923 году.

Дарагі Андрэй Міхайлавіч!

Прад’яўніка гэтага ліста, Паўла Смоліна, мне вельмі рэкамэндаваў тав. Громаў, начальнік культасьветнага аддзелу 7 к. д. Прашу Вас па меры магчымасьці паклапаціцца пра яго, бо ён вельмі здольны і працавіты.

З найлепшымі зычэньнямі,

Ніна Данеўская

Патуль жанчына была занятая пісаньнем, Клядзінскі збоку глядзеў на яе з такім дзіўным выразам іроніі на твары, што Раман баяўся, як бы яна гэтага не заўважыла. Аднак калі Данеўская ўзьняла галаву і паглядзела на Клядзінскага, на ягоным твары была звычайная ветлівая ўсьмешка.

— Дзякую вам. Ну і ў будучыні прашу вас ім заапекавацца, калі ён зьвернецца зь якой патрэбай. Бо ён такі малады й непрактычны. Усё кніжкі й кніжкі. Цалкам адданы навуцы. Нічога іншага ня бачыць. Ягоны брат, камуніст, мой сябар, загінуў у баі зь дзянікінцамі, а сястру белыя замардавалі ў контравыведцы ў Адэсе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.