• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2015, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ. Аўтар

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я скончыў усе прыгатаваньні і заўтра рушу ў дарогу. Мая рана на лапатцы перастала гнаіцца і гоіцца добра. Тосік штодня мяняе мне павязку, прыклейваючы яе да цела плястырамі.

Лізкі ня бачыў ад 11 студзеня — ад часу прыгоды з Азімавым. Вельмі сумую па ёй. Менавіта гэта і ёсьць прычынай майго жаданьня легалізавацца ў Саветах. Натуральна, яе сям’я будзе на мяне касавурыцца, але я мяркую, што час затрэ першыя прыкрыя ўражаньні. Зрэшты, яны мяне зусім не абыходзяць. А «Нізка заўсёды вельмі добра да мяне ставілася. Цяпер не магу дачакацца хвіліны, калі ўбачу яе наяве, бо ў снох бачу яе часта. Пэўна, яна таксама думае цра мяне.

Учора Тосік — калі я зрабіў перапынак у вывучэньні тэлефаніі — сказаў мне:

— Ведаеш, Ромка, хачу цябе пазнаёміць з адным хлопцам. Кажу табе — золата!

— Мабыць, такі сама апівуда, як і ты!

— Ну, таксама выпівае. Не скажу, што ня п’е. Але хлопец як… — не знайшоў слова для параўнаньня, таму толыа махнуў рукой і скончыў: — зрэшты, сам убачыш.

— Агент? — спытаў я.

— Так.

— Як прозьвішча?

— Клядзінскі.

— А, Клядзінскі! Гэта іншая рэч! Хадзем да яго. Я ня ведаў, што ён жыве ў Берасьці.

— У яго тут свой дамок. Мог бы сабе і так жыць, але працуе дзеля «спорту».

Пра Клядзінскага я шмат чуў. Працаваў ён сьмела. Надта каштоўных матэрыялаў ён не здабываў, бо ня меў добрых інфарматараў, аднак паведамляў першакласную інфармацыю і вызначаўся проста нялюдзкай адвагай. Бальшавікоў ён не ненавідзеў, але пагарджаў імі. Іначай іх не называў, як гады. Мне пра яго шмат апавядаў Грушэўскі, які, як я зацеміў, вельмі яго любіў і шанаваў. Грушэўскі казаў мне, што калі б у часе вайны польская выведка мела сто такіх агентаў, як Клядзінскі, то таямніц для нас не існавала б увогуле.

Дамок Клядзінскага быў на ўскрайку Берасьця. Мы ўвайшлі на падворак, а пасьля празь сенцы — бяз стуку — у вялікі, нізкі пакой. Пасярэдзіне пакою стаяў мужчына, веку гадоў сарака. Ен быў толькі ў нагавіцах і кашулі. У руцэ ў яго быў наган. Ен стаяў насупраць шафы.

— А, Антаніна Маркаўна! — вітаў ён Кралевіча. — Заходзь! А гэта хто? — дадаў ён, паказваючы на мяне рухам галавы.

— Гэта Ромка.

Клядзінскі жвава і лёгка падышоў да мяне. Паклаў далонь мне на плячо і сказаў:

— Дык ты такі! Шанцуе табе! Але зважай: схопяць цябе гады. Шкада было б.

Я сардэчна расьсьмяяўся, бачачы яго клопат пра мяне, і адказаў:

— Будзь пэўны, жывым ня схопяць.

З далейшай размовы я зразумеў, што Клядзінскі ведае пра мяне шмат дэталяў, нікому апроч Тосіка не вядомых. Гэта прыяцель, які шчыра мяне любіў, хоць я часта яму дакучаў, так мяне разрэклямаваў.

— Садзецеся, хлопцы, — сказаў Клядзінскі, шырокім жэстам рукі паказваючы на крэслы, — а я скончу варажбу. Два разы не атрымалася.

Клядзінскі наблізіўся да шафы. Адмерыў пяць крокаў назад і стрэліў. З шафы пачулася роспачнае квахтаньне курыцы. Зь дзьверцаў паляцелі трэскі. Зьдзіўлены, я глядзеў на Клядзінскага. Зморшчыўшы лоб, ён уважліва прыслухоўваўся да рухаў курыцы ў шафе, спрабуючы вызначыць, дзе яна ў гэты момант знаходзіцца. Гучыць стрэл. Зноў квахтаньне курыцы і зноў стрэл. Пасьля чацьвёртага стрэлу мы зрабілі выснову, што Клядзінскі трапіў. Адкрыўшы патрэсканыя дзьверы, Клядзінскі кінуў на падлогу вялікую белую курыцу. У курыцы была прастрэленая шыя.

— Шкада чубаткі, — павярнуўся ён да нас, — але такі яе лёс. Магла і выйграць. Я вырашыў, што калі сем разоў ня траплю, то выпраўлю яе на пэнсію да канца жыцьця. А цяпер яна пойдзе ў гаршчок.

— На што ты варажыў? — спытаў Антон.

— Ці ўдасца мне гэтая выведка.

Гэта мяне насьмяшыла, і я пачаў зь цікаўнасьцю прыглядацца да Клядзінскага. Ён быў дужы. Шыя кароткая. Рост большы за сярэдні. Валасы і вочы сьветлыя. Пазьней я даведаўся, што калісьці ён выступаў у цырках у Сібіры як дужаньнік.

У яго былі дзіўныя вусны: малыя, ружовыя, ладна скроеныя, амаль жаночыя, і часьцяком па іх блукала лагодная ўсьмешка. Гэта выглядала дзіўна, бо твар праменіў вялізную энэргію, а позірк быў дзёрзкі, рашучы, халодны.

Я чуў, што Клядзінскі перажыў у Саветах якуюсьці трагедыю, што ўсю яго сям’ю забілі, і толькі ён зь сястрой здолеў дабрацца да Польшчы. Гэта цікавіла мяне, але я не хацеў адразу яго распытваць.

Мы пайшлі ў горад на абед. Клядзінскі зачыніў дзьверы на калодку, а ключ схаваў у шчыліне побач з вушаком.

— Бася пайшла ў горад і яшчэ не вярнулася.

Бася — ягоная сястра, якую брат вельмі любіў. Тосік пасьля сказаў мне, каб я яе пахваліў, бо Болеку гэта будзе вельмі прыемна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.