Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2015, Издательство: ARCHE, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ.
Аўтар

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў тысячу разоў цудоўнейшай прырода падаецца чалавеку, чые мазгі распаліў какаін. І Раман, ідучы толькі на захад, убіраючы вачыма гэтую надзвычайную прыгажосьць прыроды, патанаў у захапленьні. Ён ужыў ужо другую вялікую дозу какаіну і ішоў, як машына, увогуле не адчуваючы стомы. Яго цела страціла вагу. Рух зрабіўся палётам, лунаньнем у месячным сьвятле. А розум працаваў ясна, імгненна, інтэнсіўна. У ім віравалі такія цудоўныя думкі, у вокамгненьне вырашалася столькі найскладанейшых пытаньняў, што можна было жахнуцца гэтай шалёнай працы мозгу.

Была 4 гадзіна раніцы. Да мяжы засталося яшчэ 5 кілямэтраў. Ён ішоў пад уплывам наркотыкаў ужо дзьве гадзіны, а цяпер пачаў слабець… Ён памацаў кішэні: какаіну не было. Ён неабачліва скарыстаў апошнюю дозу.

Ён пайшоў далей. Яго дыханьне перарывалася, на лбе выступіў пот, рукі зрабіліся вільготнымі, кашуля ліпла да цела. Ён пачаў хістацца. Спыніўся. Паглядзеў на гадзіньнік. Рукі дрыжалі. Ён праверыў паводле зорак кірунак дарогі і рушыў далей, сьціскаючы кулакі і зубы.

Рэакцыя рабілася ўсё мацнейшая. Немач агарнула цела. Яго неадольна цягнула легчы на сьнег. Урэшце ён гэта і зрабіў… Можа, і ня ўзьняўся б, калі б раптам не паўстаў перад яго вачыма адзін успамін зь дзяцінства. У доме ў пастку на мыш злавілі пацука і кінулі яго ў памыйнае вядро. Раман глядзеў, як пацук хапатліва плаваў у акружыне вядра, спрабуючы вылезьці — ня мог, але ўсьцяж плаваў у акружыне і ўсьцяж тыкаўся пыскай і лапкамі ў брудную бляху. Спачатку на паверхні было відаць цёмны, мокры хрыбет жывёліны, а празь нейкі час пацук стаміўся, і ўжо толькі канец пыскі выступаў на паверхню. Аднак ён усьцяж змагаўся за жыцьцё апошнімі сіламі. Гэта цягнулася вельмі доўга. Раман хацеў выняць яго з вады, але баяўся дарослых. Урэшце ён выбраў зручны момант і, усадзіўшы руку ў вядро, узяў пацука і хапатліва схаваў руку ў кішэнь штаноў. Потым ён выйшаў з дому, адчуваючы, як у яго руцэ калоціцца натруджанае, змучанае сэрца пацука. Ён занёс яго ў стайню і пусьціў у сена. Глядзеў, як пацук няўклюдна поўз, стараючыся як найхутчэй схавацца ад погляду малога чалавека.

Гэты ўспамін абудзіў у ім волю. Ён ускочыў на ногі і зрабіў колькі крокаў. Але ісьці было шалёна цяжка. Раптам ён сеў і пачаў здымаць з ног боты. Пакінуў іх на сьнезе і пайшоў далей. Але шкарпэткі былі парваныя на пятках, і ў іх набіваўся сьнег. Тады ён зьняў іх і пайшоў басанож. Холаду ён не адчуваў зусім. Наадварот: ногі былі нібыта занураныя ў кіпень. Толькі невядома чаму балелі канцы пальцаў і пазногці.

Ён брыў наперад, як п’яны. І ўсё наўкола было п’яное… Месяц, які яшчэ нядаўна, як вялікі ўкормлены кот, краўся за лёгкай белай хмаркай, пачаў гайдацца над зямлёю, нібы падвешаны на дроце. Вецер торгаў яго і кідаў у бакі. Зоры цэлымі раямі перабягалі зь месца на месца. Дрэвы танчылі на засьнежаным полі.

Ён ужо страціў пачуцьцё кірунку, калі ў вушы ўдарылі гукі звону. Яны каціліся па-над полем і цяжка плылі ўдалечыню. Ён пайшоў у тым кірунку. Неўзабаве натрапіў на невысокую ў гэтым месцы агароджу з калючага дроту. Зразумеў: мяжа!..

У душы загарэлася радасьць. Ён хацеў пералезьці цераз дрот, але пахіснуўся і ўпаў на яго…

Усё наўкола было ўжо зусім непрытомнае… І неба, і зямля, і месяц, і зоры… Раптам месяц замяніўся ў вялізны ружовы ліхтар. Ён пачаў фарбаваць у ружовы колер увесь сьвет… І Раман успомніў усё… Адным пробліскам памяці сягнуў у дзяцінства, і ўваччу паўстаў той ружовы ліхтар над уваходнымі дзьвярыма ў кіно «Увесь сьвет».

Ён хацеў устаць, але калючкі дроту моцна трымалі яго… Ён зноў зьнерухомеў… Тады на ружовым сьнезе, ля самай агароджы, зьявіўся малы ружовы слонік са злоснымі вачыма. Ён кагосьці шукаў: Рамана.

Раман расшпіліў дрыготкімі рукамі рэмень і гузікі шыняля. Сеў на агароджу. Устаў. Сутаргава трымаючыся рукамі за дрот, не адчуваючы драпін, разрываючы адзеньне, ён пачаў прадзірацца праз агароджу. На паўдарозе ён абярнуўся. Сарваў з дроту шынель і кінуў перад сабой. Ён адчуваў, што зараз зноў упадзе на дрот. Усё перад ім было ўжо не ружовае, а пурпуровае. Апошнім высілкам ён дабраўся да краю агароджы.

За дваццаць крокаў налева ад яго бездапаможна стаялі два ўплеценыя ў дрот памежныя слупы.

Раман усё стаяў на краі агароджы. Ён забыўся, што мае рабіць.

А ўверсе плыў месяц, а ўнізе гнаў вецер, і ўсё патанала ў ружовым трызьненьні.

Двор Рагожка, 7 лютага — 14 сакавіка 1938 году

Примечания

1

Аннамары Лесэр — нямецкая шпіёнка часоў Першай сусьветнай вайны. Дзейнічала ў Вялікай Брытаніі. Не была выкрыта, пасьпяхова вярнулася на бацькаўшчыну пасьля заканчэньня выведніцкай місіі. — Рэд .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сергей Раткевич
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Лукьяненко
Сергей Пясецкий - Пяты этап
Сергей Пясецкий
Сергей Решетнёв - Графика ночей
Сергей Решетнёв
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Смирнов
Сергей Аксу - Тревожная ночь
Сергей Аксу
Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий - Яблычак
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x