• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2015, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ. Аўтар

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Селянін глядзеў на яго зьдзіўленымі вачыма.

— А не адбярэш?

— Не, не. Толькі хутка.

Да стайні вялі дзьверы з хаты. Селянін апрануў на бялізну кажух і выйшаў разам з Раманам у стайню. Ён похапкам запрог каня ў сані і даў Раману бізун.

Раман паехаў дарогай у кірунку лесу. Ён знайшоў Харэўскага на старым месцы. Таварыш ляжаў наўзнак і глядзеў у неба. Ён быў яшчэ жывы. Раман заўважыў, што грудзі Харэўскага абсыпаныя белым парашком, а дзьве паперкі ляжаць побач на сьнезе.

«Ужываў какаін».

— Як пачуваешся? — спытаў Раман. — У мяне конь і сані.

Харэўскі зрабіў рух рукой.

— Позна… Зараз канец…

— Можа, зрабіць табе перавязку?.. А можа, дацерпіш да мяжы?

Харэўскі не адказваў і ўсьміхаўся.

— Зыгмусь! — паклікаў яго Раман.

— Вазьмі дакумэнты… Усё… Раскажаш… Там загад Рэвваенсавету 33… Не згубі…

— Добра. Баліць табе?

— Не…

— Можа, даць табе яшчэ какаіну?

— Дай.

Ён дапамог таварышу ўжыць вялікую дозу. Хацеў і сам зрабіць гэта, але пераадолеў сябе. Ён ведаў, што павінен быць цалкам цьвярозым. Харэўскі пачаў варушыць галавой, нібы душыўся. Раман расшпіліў яму гімнасьцёрку і кашулю.

— А можа, паедзем?

— Не… Пакінь мяне ў спакоі… Зараз сам паеду… Гэта ўсё адно… Ведаеш, што?

Харэўскі ўсьміхнуўся і кіўком галавы паклікаў Рамана.

— Чаго ты хочаш?

— Ведаеш, — твар Харэўскага асьвятліла ўсьмешка, — калі памру, спалі мяне… Тут дроваў досыць. Разумееш… навошта, каб мяне ваўкі дралі, казюркі тачылі?… Альбо яны возьмуць… Спалі мяне… Зрабі касьцёр і спалі… Паляту ўгару… Разумееш…

Ён усьміхнуўся сваёй ідэі, а твар яго рабіўся ўсё цямнейшы. Вочы глыбока запалі. Ён быў зусім іншы, чым дзьве гадзіны таму.

— Спаліш… Дай руку… Апошняя паслуга… Ну?

— Добра, — сказаў Раман.

— Слова… Дай руку…

Раман сьціснуў мокрую, халодную далонь.

— Забяры ў мяне ўсё і рабі вогнішча.

Раман пазабіраў у таварыша ўсё з кішэняў і схаваў. Толькі рэвальвэр Харэўскі яму не аддаў.

— Памятай пра дакумэнты… Загад… Вогнішча вялікае… Палату пад зоры… Па лесе… Зь ветрам…

Раман скінуў сьнег зь верхняй часткі штабеля і пачаў укладаць збоку палены з суседняга штабеля. Ён зрабіў штосьці накшталт двух вялікіх прыступак, па якіх лёгка было занесьці наверх цела Харэўскага. Раптам ён пачуў ззаду стрэл. Ён падскочыў да Харэўскага. Зыгмунт колькі разоў паварушыў павекамі, потым вочы засталіся расплюшчаныя… Ён глядзеў угару ўжо мёртвымі зрэнкамі. Ён стрэліў сабе ў рот.

Раман глядзеў яму ў твар.

«Ужо другі за месяц. І таксама ў рот».

Потым сказаў мёртваму таварышу:

— Кепска табе было між людзей… Ты сапраўды бог ночы!.. Ніколі не адчайваўся… Нават у гэтыя страшныя гадзіны…

Ён забраў рэвальвэр сябра і занёс цела, якое ўжо астывала, на штабель. Ён дзівіўся, што цела такое лёгкае, і гэта яго расчуліла. Ён адчуў, што яго твар мокры ад сьлёз. Ён засаромеўся і пачаў лаяцца, сам ня ведаючы, на каго. Потым хапатліва чыркаў запалкамі, якія выпадалі ў яго з рук.

Урэшце сухія бярозавыя дровы заняліся і весела распальваліся. Раман адступаў, а агонь поўз усё вышэй. Урэшце вырас, ахапіў увесь стос і пачаў імкнуцца да неба.

Конь неспакойна хроп на дарозе, Раман пастаяў яшчэ колькі хвілін, але не разгледзеў у бурлівым полымі абрысаў цела сябра. Махнуў яму рукой і адышоў.

Ён пагнаў каня той жа дарогай. Спыніў яго ля дзьвярэй хаціны тамтэйшага селяніна. Наблізіўся да акна і хацеў пастукаць, але заміж гэтага, невядома навошта, выбіў рэвальвэрам шыбу і крыкнуў у сярэдзіну:

— Вазьмі свайго каня!

Ён азірнуўся. За паўкілямэтра ў лесе палала вялізнае вогнішча. Відаць, заняліся суседнія штабелі, якіх там было багата. Далей лес здаваўся абсалютна чорным… А іскры ляцелі высока па-над вершалінамі хвояў… Гэта бог ночы сыходзіў у змрок.

Раману ўзгадалася, як палала стадола Казакевіча. Перад яго вачыма праляцелі эпізоды з той прыгоды. Раптам ён успомніў пра Антона.

«Мабыць, чакае мяне ў Ракаве… Прыкрую прынясу яму навіну».

Раман праверыў, ці пры ім дакумэнты Харэўскага. Паглядзеў апошні раз у кірунку вершалін дрэваў у крывавым зіхаценьні. Павярнуўся і пайшоў да ўскрайку лесу.

З

Няма большых мастакоў за месяц і мароз. Удвух яны здольныя ствараць такія казкі, што вачам цяжка паверыць!..

Хмары карункамі апляталі глыбокую, цёмную сінь неба. Зоры зіхацелі зьменлівымі вясёлкамі і, здавалася, пульсавалі жыцьцём. Сьнег намагаўся дараўнацца да іх у багацьці фарбаў. А заінелыя дрэвы, якія мароз пакрыў мэталам, самі срэбныя, блішчалі ў серабрыстай плыні сьвятла, як дыямэнтавыя дэкарацыі. Толькі месяц, надзіманы, задыханы, поўны годнасьці, нізка завіс над зямлёю і неахвотна купаўся ў белі свавольных аблокаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.