• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2015, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ. Аўтар

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я шпіён. Я размаўляю з многімі ідэйнымі камуністамі, з зацятымі бальшавікамі, гляджу ім у вочы і адразу бачу, што я большы за іх фанатык бальшавізму. Яны адчуваюць гэта ў кожным маім слове. Бо я шпіён.

Я шпіён, і для мяне няма нічога схаванага, ані ў штабах, ані ў думках тых, з кім я змагаюся. Таямніца — гэта для іх, а я — калі яе не здабуду — то адгадаю, адчую. Бо я шпіён і павінен гэта зрабіць.

Я шпіён, і мяне мучыць роспач і злосьць, што я не здабыў загаду № 33. У той тэчцы — якую я з такой цяжкасьцю «нацыяналізаваў» (яны сацыялізуюць) у вагоне ў Ячоніса — патрэбнага мне загаду не было. Былі іншыя дакумэнты, але яны мяне не цікавілі. Таму мне так цяжка, што за некалькі месяцаў я ня здолеў здабыць таго, што было асабліва патрэбнае.

Я шпіён, і мне балюча ад усьведамленьня таго, што я не зрабіў столькі, колькі мог бы зрабіць для выведкі. Кожную сваю нядбайнасьць, легкадумнасьць, нават асабістае жыцьцё я ўважаю за слабасьць… Таму я вінавачу сябе, што не зрабіў столькі, колькі мог і колькі хацеў, што паддаваўся пачуцьцям і жыцьцю. Я бяру на сябе гэтую віну, бо я шпіён.

А цяпер — як звычайны чалавек — я раблю падсумаваньне.

Што я страціў цягам сваёй працы?.. Я страціў ілюзіі.

Што я набыў?.. Набыў трохі досьведу і спазнаў новы для мяне абсяг чалавечага жыцьця.

Што я ўбачыў?.. Я ўбачыў, што цудоўныя чырвоныя кветкі рэвалюцыі 17 году зьвялі, засталася толькі адна: буйная, пурпуровая ад крыві кветка — ГПУ.

Я ўбачыў, што ў імя свабоды, роўнасьці й братэрства зграя катаў прыгнятае 150 000 000 чалавек.

Я ўбачыў людзей, якія, абапіраючыся на матэрыялістычнае разуменьне гісторыі — што чалавек можа жыць без хаджэньня ў царкву, бяз гімнаў, але ня можа жыць бязь ежы, адзеньня і даху над галавой, — забралі ў народу людзкую ежу, адзеньне і дах над галавой. Заміж гэтага людзей змусілі, пад пагрозай страты жыцьця, сьпяваць гімны і хадзіць у бальшавіцкія бажніцы, дзе ім убівалі ў галаву ўсё, што супярэчыць натуральнаму паняцьцю пра рэчы.

Я ўбачыў, што дабрадзеямі народу зрабілі тых, хто яго рабуе.

Я пераканаўся, што няма большай ганьбы і прыніжэньня для чалавека, як быць савецкім грамадзянінам.

Я пераканаўся, што характар нацыі ў Расеі нішчыцца. Людзі робяцца подлыя, баязьлівыя, хлусьлівыя, крывадушныя. Я гэтаму не дзіўлюся і не пагарджаю імі, але шчыра іх шкадую, бо яны рвуцца, як могуць, да жыцьця і робяць — наўмысна і ненаўмысна — усё, каб толькі захаваць і прадоўжыць яго.

Ёсьць адна агульная вялікая ідэя, неаспрэчная і абавязковая для кожнага чалавека. Гэта чалавечая годнасьць. Кожны мусіць шанаваць чалавека ня толькі ў сабе, але і ў іншых. Хто гэтага не зразумее, далёка ня пойдзе. А да чаго ён даткнецца, тое ператворыцца ў бруд і кроў… Ці зразумеюць гэта тыя, хто расстрэльвае з кулямётаў вёскі, хто вынішчыў сацыялістаў за адзін стрэл фанатычкі ў Леніна? Не зразумеюць, бо, засьлепленыя ўласнай пыхай, яны расьселіся на руінах Расеі і ўдыхаюць дым папялішчаў разам зь фіміямам лісьлівасьці. А калі б нават яны ўселіся не на папялішчах, а на мармуровых палацах, у якіх жыло б сытае быдла, схіляючы каркі перад клікай вярхоўных жрацоў чырвонай магіі, то за тое, што прыгнялі людзкую думку, яны толькі пагарды былі б годныя… Абурацца імі нельга. Яны ня вартыя гэтага гонару — як ня варты клоп ці вош… Калі іх не зьмятуць людзі, калі яны самі сябе не перадушаць, то іх сатрэ з паверхні Расеі — як шкодны нарасьцень — звычайная людзкая культура, якая тым хутчэй рушыць наперад, чым больш яе гамуюць. А ў гісторыі застанецца крывавая старонка, на якой будуць выпісаныя імёны катаў народу. І цяжка будзе ў гэта паверыць, цяжка, бо нават тыя, хто жыве цяпер, ня вераць ці ва ўпор ня бачаць, пакуль не адчуюць гэтага на ўласным целе і душы.

Хто зразумее страшную трагедыю соцень тысяч дзяцей — беспрыглядных — якія, зьведзеныя да жывёльнага ўзроўню і кінутыя ўладамі на сваволю лёсу, адчайна змагаюцца за жыцьцё? Ці зразумеюць іх яснавяльможныя функцыянэры з Саўнаркому? Ці зразумее Эўропа? Што вырасьце з гэтых дзяцей, якія ацалеюць, якіх ня зьнішчыць чалавек, мароз, голад і бактэрыі? Эўропа заўжды будзе недаверліва ўсьміхацца. Функцыянэры з Саўнаркому будуць фатаграфаваць на экспарт вясёлыя, таўсташчокія тварыкі дзяцей чырвонай шляхты, з чырвоных школ і санаторыяў (з заўсёднай усьмешкай — такія ўжо савецкія аб’ектывы, што б ні фатаграфавалі, усё сьмяецца). А беспрыглядныя будуць жывіцца са сьметнікаў, згодна з жывёльным правам і інстынктам красьці, рабаваць, даходзіць да крайняй распусты і гінуць. Альбо — калі хто ацалее — складуць новую касту людзей: брыдкіх, подлых, але якія маюць рацыю. Гэта найстрашнейшае!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.