Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2015, Издательство: ARCHE, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ.
Аўтар

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І што будзе далей, Раман?

— Ты выйшла за Азімава?

— Так.

— Нават апошняй маёй парады не паслухалася… І я ведаю, што табе зь ім кепска.

— Кепска.

— Так. Замарозіць ён цябе… Сумна табе будзе і холадна…

— Ох, Ромка! Я ня ведаю, што табе сказаць!

— Але чаму табе так весела?

— Ромка!

— Я бачу… Мяне не падманеш… Цяпер я ўсё бачу. А ўсё ж ты цудоўная!.. Нічога з гэтым ня зробіш… Ведаеш: я ўжо не аджыву… Учора ў цягніку хацеў застрэліцца, але ўспомніў слана.

— Якога слана?

— Ружовага слана… Такі малы, а злосны… Зусім мне не дакучае… Калі я на яго гляджу, мне таксама хочацца сьмяяцца… І ён сьмяецца… Але злосны…

— Ромачка! Я такая нешчасьлівая!

— Ага!.. То калі ласка… Вось табе шчасьце!

Ён даў ёй ружовую паперку.

— Што гэта?.. Але ж ты, Раман, п’яны!

— Гэта маё шчасьце… Вазьмі сабе… Гэта мне дала птушка шчасьця. То я пайду… А ты, Ліза, можаш сьмяяцца… Ты разумная, практычная… А я дурны. Усё жыцьцё дурны і п’яны. Напіўся, Ліза, вераю ў людзей, і хаджу п’яны… Пайду я… Будзь разумная за мяне і за сябе.

Ён павярнуўся і пайшоў, пахістваючыся, гнаны ліхаманкай у крыві і думках, у кірунку вуліцы Савецкай. Ліза зрабіла колькі крокаў за ім. Потым спынілася. Раман зьнік за паваротам. Яна доўга глядзела ўглыб пустой вуліцы.

...А можа, ён звар’яцеў?

Задуменная, сумная, яна пайшла далей. Стала пад ліхтаром. Разгарнула ружовую паперку. Убачыла надрукаваныя вершы. У гэты момант вецер вырваў зь яе рук паперку. Яна пабегла за ёй, амаль спалоханая. Тады віхор падхапіў яе ўверх і перакінуў цераз плот.

А Раман хутка ішоў вуліцамі. Яго лоб быў мокры ад поту, у роце суха. Аб адзінаццатай гадзіне ён заўважыў знаёмую яму вуліцу ў прадмесьці. Ён пайшоў туды. Убачыў драўляны дамок. Увайшоў у сенцы і адчыніў дзьверы. Яму здавалася, што хтосьці за ім назірае праз шчыліну. Праз імгненне дзьверы суседняга пакою адчыніліся, і выйшаў Харэўскі. Ён наблізіўся да таварыша, паціснуў яму руку і сказаў:

— Што з табой? Так дзіка выглядаеш…

— Нічога… Гэта слон… І ўсе сьмяюцца… Ты таксама…

— Садзіся, — сказаў Харэўскі і выйшаў у наступны пакой.

Там зьвярнуўся да сястры:

— Хінін ёсьць?

— Ёсьць.

— Трэба даць яму добрую дозу хініну і пакласьці ў ложак. Чорт, у такім стане лазіць па горадзе! Добра, што сюды прыйшоў.

2

Добра наежджаны тракт зіхцеў блакітам у промнях месяца. Вецер гуляў у палёх, часам пераходзячы ў сьнежную завею. Там, дзе пасьля апошняй адлігі сьнег ператварыўся ў ледзяную скарынку, зіхацелі вясёлкавыя іскры. Мароз быў вялікі.

Раман і Харэўскі выйшлі ў 8.00 вечара з Тучынкі і скіраваліся на захад. Сьнег рыпеў пад нагамі. Паветра было калянае. Яны ішлі ў задуменьні, зусім не размаўляючы.

У вёсцы Мядзьведжына яны ўбачылі насупраць Воліспалкому групу людзей. Яны выглядалі як «падпольшчыкі». Адзін зь іх быў, нягледзячы на мароз, у летняй чырвонай шапцы. Заўважыўшы людзей, якія ішлі па дарозе, яны вычэкваюча пазіралі ў іх кірунку. Калі сябры наблізіліся да іх, Харэўскі прыпыніўся і сказаў:

— Якой трасцы ўзорыліся?

Адзін зь іх буркнуў у адказ:

— А што, нельга? Дарога агульная!

— Ну, ну, пагавары ў мяне, я табе пагавару!

Ніхто не азваўся. Сябры пайшлі далей. Ззаду хтосьці сказаў на-паўголасу:

— Краскомы, тваю маць! Напіліся і расьсякаюць!

Раман сёньня пачуваўся лепей. Добрая доза хініну і добры сон уночы дапамаглі яму. Засталася толькі слабасьць і шум увушшу. Цяпер, на паветры, ён пачуваўся ўсё лепей. Яго ўсьцяж мучыла адна думка. Ён ведаў, што размаўляў учора зь Лізкай, але ня мог успомніць ні ейных, ні сваіх словаў.

У Яркаве сябры зайшлі ў хаціну, у якой гарэла сьвятло лучыны, і трохі адпачылі. Закурылі папяросы, папілі вады і рушылі далей.

Каля 11 гадзіны падышлі да 14 вярсты. Тут, налева ад тракту, пачыналася паласа кустоў. Далей быў малады лес, які злучаўся са Старасельскім лесам. Калі міналі кусты, за некалькі дзясяткаў крокаў ззаду зь левага боку на тракт выйшлі тры чалавекі: двое чырвонаармейцаў і цывільны ў скуранай куртцы. З адлегласьці 80 крокаў крыкнулі:

— Стаяць!

Раман і Харэўскі павярнуліся да іх. Харэўскі выняў наган і стрэліў у іх некалькі разоў. Салдаты і цывільны пабеглі да рова і там залеглі. А сябры, пад гук стрэлаў зь вінтовак, збочылі з тракту ў лес.

Раптам Раман заўважыў, што Харэўскі спыніўся і левай рукой хапаецца за паветра, нібы шукаючы апірышча. Ён зразумеў, што сябар паранены, і похапкам падаў яму руку. Харэўскі ўкленчыў, а потым пачаў паволі асядаць. Ён ціха сказаў Раману:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сергей Раткевич
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Лукьяненко
Сергей Пясецкий - Пяты этап
Сергей Пясецкий
Сергей Решетнёв - Графика ночей
Сергей Решетнёв
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Смирнов
Сергей Аксу - Тревожная ночь
Сергей Аксу
Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий - Яблычак
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x