Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2015, Издательство: ARCHE, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ.
Аўтар

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Папалохай іх гранатамі.

Раман з ходу выцягнуў чаку зь дзьвюх гранатаў і пачаў красьціся кустамі ўздоўж тракту ў тым кірунку, адкуль імгненьне назад гучалі стрэлы. За 30 крокаў перад сабой ён убачыў трох чалавек, якія выходзілі на тракт. Яны зьбіраліся ісьці ў лес. Раман, патрымаўшы гранаты ў руцэ — каб яны потым выбухнулі ў паветры (тады яны б’юць на ўсе бакі) — кінуў іх у бок людзей, якія ішлі па тракце. Загучалі выбухі гранат і крыкі. Двое чалавек поўзалі на дарозе, адзін бег у адкрытае поле.

Раман вярнуўся да Харэўскага. Таварыш ляжаў на сьнезе. У сьвятле месяца яго твар падаваўся Раману сінім. Ён трывожна схіліўся да яго.

— Куды табе трапілі?

— Канец… Прастрэлілі кішкі… Але нічога…

— Што нічога?!

— Увогуле ўсё.

Раман схапіўся за галаву. Да мяжы было 18 вёрстаў, а тут не выпадала спадзявацца на дапамогу.

— Што рабіць? — сказаў ён у роспачы.

— Зараз пойдзеш далей, — сказаў ціха і спакойна Харэўскі. — Можа, гэта і добра, бо мне ўжо апрыкрала… Аддасі работу і раскажаш, што здарылася са мной.

— Добра. Баліць табе?

— Не. Толькі хочацца ванітаваць і слабасьць… Вялікі лес блізка?

— Блізка.

— Занясі мяне туды. Не хачу паміраць у гэтых кустах.

Раман укленчыў. Харэўскі абняў яго за шыю. Тады Раман паволі панёс яго ўглыб Старасельскага лесу. Ён ішоў вельмі асьцярожна, бо баяўся зрабіць сябру балюча. Калі яны апынуліся ў вялікім сасновым лесе, каля засьнежаных штабеляў з дровамі, Харэўскі сказаў:

— Пусьці.

Раман паклаў яго на сьнег. Ён хацеў прынесьці што-небудзь, каб паслаць, але Харэўскі сказаў:

— Ня трэба.

Тым часам Раман разгледзеў паблізу наежджаную санямі дарогу, якой звозілі зь лесу дрэва. Далей налева лес радзеў і, відаць, пачыналіся палі. Ён падумаў, што можна было б знайсьці сані і завезьці таварыша за мяжу. Гэта яго падбадзёрыла. Ён жвава схіліўся да Харэўскага і сказаў:

— Ведаеш, Зыгмусь, зараз знайду сані. Пайду на хутар, найму селяніна.

— Мабыць, я не дажыву, і не давязеш мяне жывога.

— Паспрабую. Пачакай мяне трошкі.

Ён пабег дарогай да краю лесу. За 400 крокаў у полі стаяла хаціна. Раман наблізіўся да яе. Заўважыў у акне агеньчык. Пастукаў у шыбу. Убачыў чыйсьці твар.

— Чаго вы хочаце? — спыталі па-беларуску.

— Адчыніце! Міліцыя!

Ён пачуў у хаце галасы: раіліся.

Ён ударыў дзяржальнам рэвальвэра ў раму акна і крыкнуў:

— Жыва адчыняй, бо акно выб’ю!

Неўзабаве дзьверы адчыніліся, і Раман, сьвецячы ліхтарыкам, увайшоў у вялікую хату. Яго ўпусьціла малая дзяўчынка. У хаце ён убачыў спалоханага селяніна, які стаяў ля печы ў шэрай, самаробнай бялізьне. З ложка, з-пад коўдры, вызіраў схуднелы твар жанчыны.

— Маеш каня? — спытаў Раман.

— Маю, таварыш.

— Апранайся! Запрагай каня, і едзем!

Селянін, скоса пазіраючы на яго, ня рухаўся зь месца і не адказваў.

— Чаго стаіш?

— Таварыш, я не паеду!

— Чаму?

— Баюся.

— А я табе кажу, што паедзеш! Зараз жа запрагай каня!

— Не паеду.

Раман рушыў да яго. Селянін пачаў адступаць.

— Таварыш, можаце забіць, а я не паеду.

— І заб’ю!.. Апранаешся?

— Не па-ед-у, — заскавытаў селянін і сеў на падлогу.

Раман узьняў парабэлюм:

— Уставай!

Селянін толькі трэсься на зямлі і дзікім, зьвярыным, поўным нянавісьці поглядам глядзеў на Рамана. На ложку ціха енчыла жанчына.

— Апошні раз табе кажу: уставай!

Селянін ня рухаўся. Тады Раман стрэліў побач зь ім ва ўтрамбаваную гліняную падлогу. Селянін ускочыў на ногі і расхлістаны, сьмердзячы потам, зь дзікім бліскам уваччу пачаў непрытомна выкрыкваць:

— Забі!.. Забі!.. Ужо ж пазабівалі!.. Апошняга каня хочаш забраць!.. Забі ўсіх!.. Забі!..

Жанчына рыдала ўсё гучней. Зь дзяўчынкай здарыўся нэрвовы прыступ, яна пачала ікаць. Раман схапіўся за галаву. Ахвотней за ўсё ён бы адсюль уцёк, бо гэта было жахліва, і ён адчуў агіду да самога сябе. Але думка пра параненага зрабіла яго бязьлітасным.

Ён зноў стрэліў ля самага твару селяніна і схапіў яго левай рукой за горла.

— Ідзі запрагаць каня! Бо я вам тут нічога не пакіну! А каня сам вазьму!

Селянін не адказваў, толькі тросься.

На яго вуснах зьявілася пена, а ў вачах было такое мора адчаю і нянавісьці, што Раман зразумеў, што не прымусіць яго. Ён успомніў, што мае залатыя грошы. Ён ведаў, што савецкія ў вачах селяніна мала вартыя. Ён хапатліва выняў з кішэні гаманец і пачаў выкідаць на далонь манеты. Іх было 15 штук па 10 рублёў. Ён сунуў іх селяніну ў руку.

— Трымай. Тут 150 рублёў. Я купляю твайго каня і сані. Паеду сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сергей Раткевич
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Лукьяненко
Сергей Пясецкий - Пяты этап
Сергей Пясецкий
Сергей Решетнёв - Графика ночей
Сергей Решетнёв
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Смирнов
Сергей Аксу - Тревожная ночь
Сергей Аксу
Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий - Яблычак
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x