• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2015, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ. Аўтар

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На сходах зноў загрукаталі крокі. Увайшоў Цыдра. Ён быў ужо п’яны. Алькаголь суняў какаінавы шал, але падзейнічаў на яго прыгнятальна. Цыдра наблізіўся да ложка сястры і хацеў абудзіць Рамана, але Каця адштурхнула яго.

— Ідзі, ідзі, дурань! Не чапай яго, ён ужо сьпіць.

— А цябе гэта чаго абыходзіць?

— Абыходзіць, і ўсё. Кладзіся спаць.

Цыдра, нешта мармычучы, пайшоў да свайго ложка і кінуўся на яго ў вопратцы.

— Боты хоць здымі, жывёла.

Брат не адказаў. Ён пачаў храпці.

Каця згасіла лямпу і паклалася на ложак, стараючыся не перашкаджаць Раману. Заснула яна няхутка.

Раман абудзіўся рана. Цыдры ўжо не было ў пакоі. Ён сышоў за гадзіну перад тым. Каця яшчэ спала на краі ложка, толькі да паловы накрытая коўдрай. Раман убачыў на яе грудзях высыпку і падумаў: можа, сыфілітычка? Ён успомніў учарашні вечар, і яго ахапіла агіда да яе і да сябе. Ён гідліва адсунуўся далей, да сьцяны, а коўдрай накрыў Кацю да шыі. Тады яна абудзілася. Твар яе быў зеленаваты, валасы ўскудлачаныя, вакол вачэй і вуснаў зморшчынкі. Яна падалася яму старэйшай на 20 гадоў.

Каця прысунулася да яго і хацела яго пацалаваць. Але ён ухіліўся, кажучы:

— Ня трэба. Адчапіся.

Яна ўважліва паглядзела яму ў вочы, і раптам на яе шчоках пачаў выступаць румянак, а вочы запаліліся злосьцю.

— А, вось ты які! Учора быў іншы. Цалаваў, кусаў, скавытаў, як сабака. А сёньня табе сьмярдзіць? Ах ты, нягоднік! Сьвіньня ты! Думаеш, я ня ведаю, хто ты? Шпіён ты подлы! І сюды пракраўся!

Раман зьбялеў. Ён сунуў руку ў кішэнь.

— Так, так, нягоднік! Хапайся за рэвальвэр! Пэўна, ня першы раз табе чалавека забіваць?.. Ну, вымай! Страляй!.. Чаму ж не страляеш?… Ты, гад подлы! Страляй! Вялікая штука!

На яе вуснах зьявілася пена. Вочы вусьцішна блішчалі. Яна ўся трэслася.

— Ну, страляй! Што, баішся шуму? Ня бойся. Ніхто ня прыйдзе. Ведаюць, што тут за тыпы жывуць!.. Але ты не застрэліш… Ня здолееш жанчыну застрэліць, бо ты баязьлівец! Разумееш!.. Бо мусіш страляць і ў вочы глядзець. Бо ты толькі г… І нічога болей. Пазэр. Сябе ашукваеш, што ты такі моцны, цьвёрды, рашучы! Вось, давядзі, што ты герой: стрэль мне ў грудзі, у сэрца!.. Ага! Баішся, бо ты баязьлівец.

— Не. Бо я не дурны. Хочаш адкруціцца ад жыцьця, а сама са страху трасешся, вось і знайшла мяне! Але ня так усё лёгка, сястра. Сама сябе застрэль! Я ў гэтым знаю толк.

Тады Каця разьдзерла кашулю і, выпінаючы абвіслыя грудзі, пачала палка гаварыць, амаль шэптам:

— Ну, вось… Ну, страляй… Кажу табе…

Тады Раман сказаў сумна:

— Каця, супакойся. Я гэтага не зраблю. Не дакучай мне. І так кепска пачуваюся. Ты абразілася, што я цябе не пацалаваў. Але гэта зусім не таму, што гіджуся, проста я такі хворы.

Раптам вусны Каці задрыжэлі, а потым яна заплакала і закрыла твар рукой.

Раман зьлез з ложка, похапкам прывёў вопратку ў парадак і пачысьціў яе. А Каця ўсё яшчэ плакала наўзрыд. Раману было вельмі шкада яе. Ён наблізіўся да ложка і пачаў гладзіць яе па галаве. Тады Каця сунула руку пад падушку і выняла адтуль тэчку. Падала яе яму.

— На. Вазьмі. Валялася ўчора на падлозе.

Раман дакрануўся рукою да лба.

— Ты гэта чытала? — жыва спытаў ён.

Яна кіўнула. А потым апусьціла рукі і, гледзячы на яго пачырванелымі, поўнымі сьлёз вачыма, сказала:

— Баішся? Нікому ня верыш? Калі чэкістка, значыць, апошняя сьцерва! Што? А хто ж зразумее, чаму я чэкісткай стала? А можа, я чысьцейшая і лепшая за тых вашых белых дзяўчатак, якія апроч сябе нікога ў сьвеце ня бачаць? Можа, я таму нешчасьлівая, што яны занадта шчасьлівыя? Можа, я кожнага чалавека магу зразумець, але не хачу гэтага паказваць? Калі б ты мяне ў сябе падлавіў, адразу пабег бы ў вашу дэфэнзыву. А я — не… Ведаю, што няма на гэта рады, што ўсё гэта пекла! І тваё пекла, і маё пекла, і ўсіх нас!

Раман сеў на край ложка. Ён хацеў накрыць Кацю коўдрай, але яна адкінула яе.

— Застудзішся. Такі холад!

— Вось і добра. Мне пра здароўе дбаць запозна. І нікому я не патрэбная. Вось, табе ўчора прыдалася, а сёньня ты на мяне напляваў! І так заўжды, так усе!.. Я людзей ведаю! Добра ведаю! Жанчыны — сукі, але мужчыны — гэта такія халодныя гады! Ніводзін, найлепшы, нават пальца найгоршай з жанчын ня варты! Кожны, як возьме жанчыну, то яе цэніць, як начны гаршчок. Хлусіць, лашчыцца, лісьлівіць, а сам сваё думае. Без разьліку ніводзін да жанчыны не наблізіцца… Ох, вешала б! — яна скрыгатнула зубамі і сьціснула кулакі. — Труціла б свалачэй, як клапоў!

— Я пайду, Каця. Не хачу цябе раздражняць. Можа, і ня так усё, як ты кажаш, але што зробіш. Мабыць, ня ведала ты добрых людзей.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.