Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сонца высока ўжо паднялося, і праз Клівус Аргентарыюс [74] Срэбны схіл (лац.). наплываў на Форум, як звычайна, народ. Гандляры рэкламавалі свае тавары, варажбіты сулілі прахожым свае паслугі, грамадзяне цягнуліся павольным крокам да ройстраў слухаць прыгодных рэтораў або дзяліцца найсвяжэйшымі навінамі. Чым больш прыгравала сонца, тым больш грамады валындаў тоўпіліся пад портыкам святынь, с-пад якіх вылятаў статак галубоў, раз-пораз лапочучы й палыскуючы на сонцы белымі крыламі. Ад лішняга святла й цяпла, ад неўціхальнага гоману пачалі Вініцію клеіцца вочы. Манатонныя крыкі хлопцаў, гуляючых недалёка ў мору, ды раўнамерныя крокі варты калыхалі яго да сну. Разоў некалькі глянуў яшчэ на вязніцу, пасля пахінуўся на скальны зруб, уздыхнуў, як дзіця пасля доўгага плачу, і заснуў.

І зараз апанавалі яго сонныя мроі. Здавалася яму, быццам нясе на руках Лігію праз няведамую вінніцу, а перад імі йдзе Пампонія Грэцына з святліком у руцэ і свеціць. Нейкі голас, бы голас Пятронія, клікаў яго здалёку: «Вярніся!», але ён не слухаў таго клікання, а йшоў далей за Пампоніяй, пакуль не дайшлі да хаты, ля парогу якое стаяў Апостал Пётр. Тады ён паказаў яму Лігію і сказаў: «Ідзем з арэны, ойча, але не можам яе разбудзіць, збудзі ты яе». А Пётр адказвае: «Хрыстус сам прыйдзе яе збудзіць!»

Крозы пачалі пасля блытацца. Бачыў пасля праз сон Нэрона і Папею, трымаючую на руках малога Руфія з акрываўленай галавою, якую абмываў Пятроні, і Тыгэліна, пасыпаючага попелам сталы, застаўленыя дарагімі стравамі, і Вітэлія, пажыраючага тыя стравы, ды шмат іншых аўгустыянаў, сядзячых пры банкеце. Ён сам сядзеў пры Лігіі, але між сталамі хадзілі львы з акрываўленымі грывамі. Лігія прасіла яго, каб вывеў яе, а яго апанавала такая страшная знямога, што не здатны быў нат з мейсца крануцца. Напаследак усе здані змяшаліся ды запалі ў непраглядную цемру.

З глыбокага сну разбудзіла яго толькі сонечная гарачыня ды крыкі тут жа, вобак, дзе сядзеў. Вініць працёр вочы: вуліца раілася ад людзей, а два крыкуны ў жоўтых туніках рассоўвалі доўгімі кіямі натаўп і крычалі, каб далі праход для важнае лектыкі, якую несла чатырох моцных егіпскіх нявольнікаў.

У лектыцы сядзеў нейкі чалавек у белай вопратцы, твару нельга было пазнаць, бо перад вачыма трымаў сувой папірусу і нешта ўважна адчытваў.

— Праход для крывічэснага аўгустыяніна! — паўтаралі крыкуны.

Вуліца, аднак, была так заталочана, што лектыка мусіла на хвіліну затрымацца. Тады аўгустыянін апусціў сувой папірусу, нецярпліва і выхіляючы голаў гукнуў: — Разагнаць мне гэных валындаў! Хутка!

Воміг зацеміўшы Вініція, схаваў голаў і прытка зноў уставіў вочы ў паперу. А Вініць спрасоння працёр рукою твар, думаючы, што гэта шчэ сонная мара. У лектыцы сядзеў Хілон!

Тым часам крыкуны пралажылі дарогу і егіпцяне рушылі ўжо далей, нараз малады трыбун з’арыентаваўся ўміг і падбягае да лектыкі.

— Прывітанне табе, Хілоне! — адзываецца.

— Юнача, — важна адказвае грэк, хаваючы трывогу ў душы, — вітаю цябе, але не затрымоўвай мяне, бо спяшаюся да майго прыяцеля Тыгэліна.

А Вініць, схапіўшы за край лектыкі, нахіліўся да яго і спытаў грозным тонам, пранізваючы вачыма: — Ты выдаў Лігію?..

— Калосе Мэмнона! — заскігліў сопалаху Хілон.

Але ў вачах Вініція не было пагрозы, дык страх старога грэка мінуў хутка. Падумаў: ён жа пад апекаю Тыгэліна ды самога цэзара, двух волатаў, перад якімі ўсё дрыжыць, дый ахоўваюць яго дужыя нявольнікі, а Вініць стаіць перад ім безабаронны, выныджаны, сагнуты болем. Думка гэная вярнула яму смеласць. Вывярнуў на Вініція крывавыя зекры і сыкнуў: — А ты нашто мяне збіў галоднага?

Замоўклі абодва, пасля адзываецца глуха Вініць: — Скрыўдзіў я цябе, Хілоне!..

Грэк, наіндычаны, падняў голаў і, пляснуўшы пальцамі — гэта ў Рыме рабілася на знак насмешлівасці й пагарды, — адказаў так голасна, каб усе маглі пачуць: — Калі маеш, дружа, да мяне просьбу, дык прыйдзі да майго дому на Эсквіліне ранняю парою, тады пасля купання прыймаю гасцей і кліентаў.

І даў знаць ківомігам, а нявольнікі з лектыкай рушылі далей, пагукваючы: — Дарогу, дарогу дайце для чэсцігоднага Хілона Хіланіда!

LV

Лігія ў доўгім, наспех пісаным лісце развітвалася назаўсёды з Вініціем. Ведала, што ў вязніцы нікому не можна было ўжо прыходзіць, і што магчыме угледзець Вініція толькі з арэны. І яна прасіла яго даведацца, калі настане іхняя чарга, і яшчэ прасіла яго, каб быў на ігрышчы, бо жадала хоць раз яшчэ ў жыцці бачыць яго. У ейным лісце не відаць было страху. Пісала, што і яна, і іншыя тужна чакаюць арэны, на якой знойдуць вызваленне з вязніцы. Спадзеючыся, што Пампонія і Аўл прыедуць у Рым, яна прасіла, каб і яны прыйшлі на ігрышчы. У кожным ейным радку вычуваўся духовы ўздым і адарванне ад жыцця, у якім усе жылі ў вязніцы, а поспал з гэтым і моцная вера ў загробнае шчасце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x