Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праехаў цэзар, а тут жа за ім васьмёх афраў пранесла пышную лектыку, у якой сядзела зненавіджаная народам Папея. Прыбрана была, як і Нэрон, у аметыставае акрыццё, з грубым слаём касметыкі на твары, непарушная, задуманая, сухадушная, выглядала моў якое боства, адначасна прыгожае й злое, несенае, як у працэсіі. У сляды за ёй цягнула цэлая сустань мужчынскае й жаночае службы ды цэлы абоз з прыборамі да выгодаў і строяў. Сонца добра ўжо схіліла з паўдня, як зачаўся праезд аўгустыянаў — светазарны, мігатлівы, палыскаючы, бы вуж, бясконцы провад. Лянівы Пятроні, спагадна вітаны народам, загадаў несціся ў лектыцы разам з сваёю, падобнаю да багіні, нявольніцай; Тыгэлін ехаў у карэце, цягнулі яе малыя конікі, прыстроеныя ў белыя й чырвоныя перыны.

Бачылі яго, як сюд-тут падымаўся на возе і, выцягаючы шыю, цікаваў, ці хутка цэзар загадае яму перасесці да сябе. Спаміж іншых народ вітаў воплескамі Ліцыніяна Пізона, смехам — Вітэлія, свістам — Ватынія. Ліцынія й Лекана, консулаў, прапусціў абыякава, але Тулія Сэнэцыя, які падабаўся народу няведама чаму, і Вестына публіка праводзіла воплескамі. Цэзарава світа была бязлікая.

Здавалася, усё багацейшае й важнейшае ці знатнейшае ў Рыме эмігруе да Анцыюма. Нэрон іначай не выбіраўся ў дарогу, як тысячай вазоў і штонайменш з адною легіяй прэторыян [53] За часаў цэзарства легія мела 12 тысячаў чалавек (заўвага аўтара) . . Паказвана з грамады і Даміцыя Афра, і згрыбелага Люцыя Сатурніна; бачылі Веспасыяна, які шчэ не выбраўся ў паход на Юдэю, з якога вярнуўся па цэзарскую карону; бачылі сыноў ягоных, і Нэрву маладога, і Люкана, і Аннія Галлёна, і Квінтыяна ды мноства матронаў, слаўных багаццем, красою, збыткоўнасцю й распустай. Вочы грамадаў пераносіліся з знаёмых абліччаў на вупраж, вазы, коні, дзівосныя строі службы, сабранае з усіх народаў свету. У гэным моры пышнаты й вялікасці няведама на што было глядзець. І не толькі вочы, але й думка асляплялася залатым бляскам, пурпурай і фіялетам, мігаценнем дарагіх каменняў, полыскам бісёраў, перламутру, слановае косці. Здавалася, і само сонца растаплялася ў гэным светазарным тапелішчы. І хоць сярод натаўпу нямала было злыдняў з падцягненым жыватом і голадам уваччу, гэтае відовішча ўсё ж такі не толькі будзіла ў іх ахвоту збыткаваць, зайздрасць, але напаўняла раскошай і гонарам, давала пачуццё магутнасці і жывучасці Рыму, якую падпіраў і перад якою стаяў на каленях увесь свет. Маўляў, не было нікога ў цэлым свеце, хто смеў бы думаць, што гэная магутнасць не перажыве ўсіх вякоў і народаў, што няма сілы на зямлі супраць яе.

Вініць ехаў на самым канцы світы, убачыўшы Апостала й Лігію неспадзявана, выскачыў з воза і, чула прывітаўшыся, гаварыў у спешцы:

— Прыйшла ты! Не ведаю, як табе ўжо й дзякаваць, Лігія!.. Бог лепшае варажбы мне саслаць не мог. Дык здароўлю цябе, развітваючыся, хоць не надоўга. Па дарозе расстаўлю коні і ў кожны дзень вольны буду пры табе, пакуль павароту сабе не выпрашу. Будзь здарова!

— Бывай здароў, Марк! — адказала Лігія й пасля дадала цішэй: — Хай цябе вядзе Хрыстус ды адкрые табе душу на словы Паўла.

Ён уцешыўся, што расходзіцца ёй пра тое, каб хутчэй стаўся хрысціянінам, дык сказаў: — Осеlle mi! [54] Вочанька маё! (лац.). Хай станецца па-твойму! Павал захацеў ехаць з маімі людзьмі, але ёсць тут і будзе мне правадніком і таварышам… Адхілі заслону, весялюшка мая, хай хоць раз яшчэ на цябе гляну перад дарогай. Чаму ты так закрылася?

Яна падняла рукою заслону і паказала сваё яснае аблічча ды чароўныя рассмяяныя вочы, пытаючы: — Гэта дрэнна?

Вініць, гледзячы на яе з усмехам, кажа: — Дрэнна для маіх вачэй, якія жадаюць да смерці глядзець на цябе адну!

Пасля звярнуўся да Урсуса і сказаў: — Урсус, пільнуй яе, як вока, бо гэта не толькі твая, але й мая доміна!

Гэта сказаўшы, хапіў ейную руку і прыціснуў да яе вусны на подзіў цікаўнай галайстры, якая не магла ўцеяць такое пачэснасці аўгустыяніна да дзяўчыны, апранутай па-просту, ледзь не па-нявольніцку.

— Бывай здарова… Ды спешна аддаліўся, бо паход цэзарскі значна пасунуўся ўперад. Апостал Пётр перажагнаў яго ледзь прыкметным знакам крыжа, а добры Урсус пачаў зара яго выхваляць, радуючыся, што маладая спадарычна ахвотна слухае й глядзіць на яго з удзячнасцю.

Паход аддаляўся й знікаў паволі ў аблакох пылу, а яны яшчэ доўга глядзелі ўслед за ім, пакуль не падыйшоў да іх Дэмас, той самы, у якога працаваў начамі Урсус.

Дэмас, пацалаваўшы ў руку Апостала, пачаў прасіць яго, каб зайшоў перакусіць, падмацоўваючы гэнае запрашэнне тым, што дом ягоны недалёка Эмпорыюма, а яны хіба галодныя й змучаныя ад прастойвання большае часткі дня пры браме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x