Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не было б чаго ехаць тады ў Ахайю.

— Або ж наш боскі цэзар толькі адзін гэты талент мае? — адказаў, смеючыся, Пятроні. — Выступіў бы на алімпійскіх ігрышчах як паэт з сваім «Пажарам Троі», як квадрыгіст, як музыка, як атлет, а нат як танцор і пабраў бы напэўна ўсе кароны рэкордантаў. А ці ведаеш, ад чаго тая малпа ахрыпла? Учора захацелася яму дараўняцца ў танцы да нашага Парыса і танцаваў нам «Прыгоды Леды», пры гэтым спацеў і прастудзіўся. Увесь быў мокры й клейкі, як уюн, свежа выняты з вады. Змяняў маскі адна за другою, круціўся, як верацяно, махаў рукамі, бы п’яны матрос, аж гідасць брала, гледзячы на той трыбух на саламяных ножках. Парыс вучыў яго нешта са два тыдні, ну але ж уяві сабе Агенабарба як Леду або як бога-лебедзя! Добры лебедзь! Няма чаго казаць! А шчэ ж маніцца публічна выступаць з гэнай пантамімай, наўперад у Анцыюме, а пасля ў Рыме.

— Людзі горшыліся ўжо з публічнага пяюнства, але прыдумаць сабе, каб цэзар рымскі выступаў як мім… Не! Гэтага хіба ўжо Рым не стрывае!

— Мой мілы! Рым усё ператрывае, а сенат ухваліць гратуляцыю «айцу бацькаўшчыны».

Цераз хвіліну дадаў: — А галайстра яшчэ пышніцца тым, што цэзар ёсць ейным блазнам.

— Скажы сам, ці льго ўжо больш знікчамнець?

Пятроні рушыў плячыма.

— Ты сабе жывеш дома, заняты думкай то пра Лігію, то пра хрысціян, дык хіба не ведаеш, што сталася анадай. Адыж Нэрон звянчаўся публічна з Піфагорам. Выступіў у ролі маладое сужэнкі. Здавалася б, ужо мерка перабрана, праўда? І што скажаш? Прыйшлі закліканыя фламіны і ўрачыста звянчалі яго. Я быў пры гэтым! Я ўжо, здэцца, цярплівы, аднак не абараніўся ад думкі: калі багі існуюць, дык павінны ўрэшце даць нейкі знак… Але ж цэзар не верыць у багоў і мае рацыю.

— Ёсць ён, знача, у адной асобе богам, найвышэйшым святаром і атэістам, — сказаў Вініць.

Пятроні давай смяяцца: — Праўда! Не прыйшло мне ў голаў, а то ўдала, такое мікстуры яшчэ свет не бачыў.

Пасля, затрымаўшыся, кажа: — Трэба яшчэ толькі дадаць, што гэны найвышэйшы святар, што не верыць у багоў, ды той бог, што з іх кпіць, баіцца іх, як атэіст.

— Доказам — тое, што здарылася ў святыні Весты.

— Што за свет!

— Які свет, такі й цэзар!.. Гэта доўга не патрывае.

Так сабе гутарачы, увайшлі ў дом Вініція, які весела загадаў вячэру, пасля звярнуўся да Пятронія й кажа: — Не, мой мілы, свет павінен адрадзіцца.

— Мы яго не адродзім, — адказаў Пятроні, — хоць бы й таму, што ў часах Нэрона чалавек ёсць як матыль: жыве ў сонцы ласкі, а пры першым халаднейшым павеве — гіне… хоць нехаця! На сына Майі! Не раз пытаў сябе, якім цудам такі Піцый Сатурнін мог дажыць дзевяноста трох гадоў, перажыць Тыбэрыя, Калігулу, Клаўдыя?.. Але хрэн з ім! Ці дазволіш мне паслаць тваю лектыку па Эўніку?

Уцякла нейк соннасць, і хочацца весяліцца. Закліч на вячэру цытрыстаў, а пасля пагутарым пра Анцыюм. Трэ аб гэтым добра надумацца, асабіста табе.

Вініць паслаў па Эўніку, а над побытам у Анцыюме не меў ахвоты ламаць сабе голаў. Хай ломяць яе тыя, хто не ўмее жыць без праменняў цэзаравай ласкі. Свет не кончыцца на Палатыне, злашча для тых, хто нешта іншае ў сэрцы й душы мае.

І гаварыў гэта так бестурботна, з такім ажыўленнем і весялосцю, што ўсё гэта зацікавіла Пятронія, які, паглядзеўшы на юнака, сказаў: — Што табе зрабілася? Ты сяння такі, як быў тагды, калі насіў яшчэ залатую буллу на шыі.

— Я сяння шчаслівы, — адказаў Вініць, — запрасіў я цябе наўмысна, каб табе аб гэтым пахваліцца.

— Што ў цябе сталася?

— Штось такое, чаго б не памяняў на рымскую імперыю.

Гэта сказаўшы, сеў, абапёрся на поруччы крэсла і пачаў гаварыць з рассонечаным абліччам: — Ці памятаеш, як мы былі ў Аўла Плаўцыя, і там першы раз ты бачыў боскую дзяўчыну, якую ты сам назваў заранкай і вясною? Памятаеш тую Псыхэ, тую незраўняную, тую найпрыгажэйшую з красуняў і з вашых багінь?

Пятроні глядзеў на яго з такім здзіўленнем, як бы хацеў спраўдзіць, ці ў галаве ягонай усё ў парадку.

— Па-якому ты гаворыш? — перарваў урэшце. — Ясна, што памятаю Лігію.

А Вініць далей: — Я ўжо з ёю заручаны.

— Што?..

Вініць усхапіўся і заклікаў вызвольніка: — Хай усе нявольнікі да аднаго прыйдуць сюды, жыва!

— Ты ўжо з ёю заручаны? — паўтарыў Пятроні.

Але не паспеў ён супакоіць здзіўлення, як прасторны Вініціеў атрыюм зараіўся людзьмі. Беглі зазяханыя старыя, мужчыны сярэдніх гадоў, жанчыны, хлапчукі й дзяўчаты. Штомомант атрыюм напаўняўся шчыльней; на калідорах, званых «фаўцэс», чуваць было закліканні ў розных мовах. Урэшце ўстанавіліся ўсе пад сценамі й між калюмнамі. Вініць стаў ля імплювіюма, звярнуўшыся да Дэмаса-вызвольніка, і сказаў: — Хто выслужыў у маім доме дваццаць гадоў, узаўтра павінен з’явіцца да прэтора, атрымае вольнасць; хто не выслужыў, атрымоўвае па тры залатнікі і праз тыдзень падвойную порцыю еміны. Да эргастулаў на вёску паслаць загад, каб даравана кары, знята путы з ног і кормлена ўдосталь. Ведайце, што настаў мой шчаслівы дзень, і хачу, каб радасць была ўва ўсім доме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x