Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так! — цвердзіла Лігія.

Прайшлі міма абзелянелага летніка і падыйшлі да мейсца, дзе Урсус, задавіўшы Кратона, кінуўся на Вініція.

— Тут, — кажа юнак, — каб не ты, быў бы мне канец.

— Не згадвай і не дакарай яму за гэта.

— Ці ж я мсціўся б яму за тое, што цябе бараніў? Вызваліў бы зараз, калі б ён быў нявольнікам.

— І Аўлюсы яго даўно вызвалілі б.

— Памятаеш, — прыгадваў Вініць, — як я маніўся цябе аддаць Аўлам?

Але ты не хацела, бо мог бы даведацца аб гэтым цэзар і мсціцца над імі. Ну а цяпер магчымеш з імі спатыкацца даўспадобы.

— Як гэта, Марк?

— Кажу «цяпер», а маю на думцы тую хвіліну бяспечную, калі будзеш ужо маёю. Так!.. Бо калі б цэзар, даведаўшыся, спытаў, што я зрабіў з закладніцай, якую мне паверыў, адкажу: «Звянчаўся з ёю, і да Аўлаў ходзіць з мае волі». Ён доўга не будзе ў Анцыюме, бо яму хочацца ў Ахайю, а хоць бы й забавіўся, не патрабую спатыкацца з ім штодзень. Як Павал навучыць мяне вашае веры, зараз прыйму хрост і вярнуся сюды, адсвяжу прыязнь з Аўламі, якія на днях вернуцца ў горад, і не будзе ўжо перашкод, а тады забяру цябе і пасаджу ля майго вогнішча. О carissima, carissima!

Сказаўшы гэта, выцягнуў рукі, казаў бы неба заклікаў у сведкі свайго кахання, а Лігія, падняўшы на яго палаючыя вочы, дасказала: — І тагды прысягну: «Дзе ты, Кай, там і я, Кая».

— Не, Лігія! — адазваўся Вініць. — Прыракаю табе, што ніколі ніводная жанчына не была, можа, так паважана ў доме, як ты будзеш у мяне.

Праз хвіліну йшлі моўчкі, не могучы змясціць у грудзях шчасця, раскаханыя ў сабе, падобныя да пары бостваў, так прыгожыя, як бы іх разам з кветкамі вычаравала вясна.

Затрымаліся ўрэшце пад цыпрысам недалёка ўваходу ў дом. Лігія абаперлася ля дрэва, а Вініць пачаў прасіць дрыжачым голасам: — Загадай Урсусу прынесці ад Аўлаў да мяне твае манаткі й забаўкі.

А яна, зачырванеўшыся, бы ружа ці зарніца, перасцерагла: — Звычай дыктуе йнакш… — Я ведаю. Заносіць звычайна пронуба [48] Матрона, павучаючая аб абавязках жонкі (заўвага аўтара) . за сужэнкаю, але ты зрабі для мяне вынятак. Я забяру іх з сабою ў маю віллу да Анцыюма, і будуць мне прыгадваць цябе.

Згарнуў рукі, бы дзіцянё, і налягаў далей:

— Пампонія на днях вернецца, дык зрабі мне прыемнасць, дзіва, зрабі, carissima мая!

— Хай Пампонія зробіць, як захоча, — адказала Лігія, румянячыся на ўспамін «пронубы».

Ды зноў замоўклі, каханне прыпыняла ім дух у грудзях. Лігія апіралася плячыма аб цыпрыс, з белым, як кветка, абліччам, з вачыма апушчанымі і жыва хвалюючымі грудкамі, а Вініць мяняўся на твары, бляднеў. У паўднёвай цішыні чулі біццё сваіх сэрцаў, упоеныя, раскашуючыся ўсім, што іх акружала.

У дзвярах з’явілася Мырыям і запрасіла іх на полудзень. Заселі разам з Апосталамі, якія глядзелі на іх з уцехаю, як на новае пакаленне, што па іхняй смерці прахоўваціме і засяваціме зерне новае навукі. Пётр ламаў і багаславіў хлеб; на ўсіх абліччах была пагода, нейкае вялікае шчасце напаўняла гэту хату.

— Ну дык бачыш, — адазваўся ўрэшце Павал, звяртаючыся да Вініція, — якія мы непрыяцелі жыцця й радасці.

А той адказаў: — Ведаю ўжо, як ёсць, ніколі я не быў так шчаслівы, як між вамі.

XXXV

Вечарам таго ж дня Вініць, ідучы праз Форум дамоў, убачыў пры ўваходзе на Вікус Тускус залочаную лектыку Пятронія, якую несла васьмёх бітынцаў, і, затрымаўшы іх ківом рукі, падыйшоў да фіранак.

— Прыемнага й салодкага сну! — адазваўся, смеючыся, да соннага Пятронія.

— Ах, гэта ты! — кажа, схамянуўшыся, Пятроні. — Так! Крыху прыдрамаў, бо пагуляў ноч на Палатыне. Выбраўся вось купіць што для лектуры да Анцыюма… Што чуваць?

— Ходзіш па кнігарнях? — спытаў Вініць.

— Але. Не хочацца разварочваць бібліятэкі, дык прызапашваюся на дарогу. Ці праўда, выйшлі новыя творы Музонія й Сэнэкі? Шукаю таксама Пэрсыя і аднаго выдання эклогаў Віргілія, якога не маю. Ох, як я змучаны!

Як баляць рукі ад здымання навояў з пруткоў!.. Бо за адным заходам хочацца й тое й сёе пабачыць. Быў у Авіруна, у Атракта, на Аргілетум, а перад тым шчэ ў Созывушаў на Вікус Сандалярыюс. На Кастара! Як мяне сон марыць!..

— Ты быў на Палатыне, дык я цябе павінен пытаць, што чуваць? Або ведаеш што? Адашлі лектыку і кніжкі ды хадзем да мяне. Пагутарым пра Анцыюм ды йшчэ аб нечым.

— Ладна, — адказаў Пятроні, выхіляючыся з лектыкі. — Адыж мусіш ведаць, што пазаўтра выбіраемся да Анцыюма.

— Скуль бы я меў ведаць?

— На якім ты свеце жывеш? Дык, знача, я першы табе звяшчаю навіну?

Так! Будзь гатовы на пазаўтра на раніцу. Гарох на алею не дапамог, хустка на грубым карку не дапамагла, і Рудабароды ахрып. Дык няма чаго й гутарыць пра адклад. Праклінае Рым і ягонае паветра на чым свет стаіць, рад бы яго з зямлёю змяшаць, агнём спаліць, прагне як найхутчэй мора. Смурод гэты, кажа, што нясе вецер з вузкіх вуліц, у труну яго загоніць. Сяння зложаны па ўсіх святынях ахвяры, каб голас ягоны аздаравеў — і гора ўсяму Рыму і сенату, калі хутка не аздаравее!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x