Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Давай раней за ўсё гэтага, – сказаў Алесю Корчак.

– Не трэба, – сказаў Алесь.

– Як гэта не трэба?

– Не трэба яму нічога больш.

– Мой чалавек.

– Нават тваім людзям, нават табе з часам нічога не трэба будзе.

I тут Корчак зразумеў. Зрабіў крок да Алеся:

– Ты што, дзве галавы маеш? Ты хто такі?

Але Корчак стрымаўся. Ён успомніў словы Кандрата Кагута аб ворагах.

– Га-а, – сказаў ён.– Той князь, што за волю.

– За волю, – проста сказаў Алесь. – Толькі за сапраўдную. Не за папяровую.

Цяжка дыхаючы, Корчак спытаў:

– Ты што ж гэта яго, Паківача, не збярог, га?

– Гэта ты яго не збярог. Яму ўжо ніхто не мог памагчы.

Загаварыў раптам амаль умольна:

– Слухай, Корчак. Ідзі ты пашукай у царкве сваю паперку ды потым знікай адсюль. Нарабіў свайго – досыць. Ды яшчэ я б табе раіў усіх сваіх забітых ды параненых з сабою ўзяць: салдаты зараз прыйдуць. Часоваабавязаныя Хаданскіх – на шчасце, лёгка параненыя – пойдуць дахаты. А гарыпяціцкіх ужо неяк я сам засцерагу. Пайшоў бы, га?

Корчак пайшоў да дзвярэй, спыніўся:

– Не веру я табе, – сказаў ён. – Усёй пародзе вашай праклятай не веру.

– Добра, – сказаў Алесь. – Зачыні дзверы ў сенцы.

Дзверы ляснулі. Корчак, сцяўшы сківіцы, бег да царквы, ля якой мужыкі цяжкім бервяном канчалі выбіваць дзверы. Урэшце дзверы абваліліся.

Гулка тупаталі па плітах боты, мякка пляскалі поршні.

Корчак нагою адчыніў царскую браму.

Рука ягоная слізганула пад аксаміт, што ўкрываў прастол. Потым ён выпрастаўся, бледны.

– Няма, – сказаў ён.

– Няма... Няма... Няма, – пачало перадавацца па ланцугу да выбітых дзвярэй.

...Першыя рушылі з месца людзі Хаданскіх. Некаторыя зайшлі ў хату, дзе корпаўся Алесь, узялі сваіх параненых, пайшлі. Корчак глядзеў, як адставалі ад натоўпу людзі.

– Хлопцы... – сказаў ён, і голас ягоны здрыгануўся. – Хлопцы, перахавалі яны яе. Не можа быць, каб цар...

Усе маўчалі. Толькі нехта ўзняў на яго вочы.

– Няхай так. Але цяперака што ўжо? Каб адшукалі – паклалі б косткі, а так...

Корчак сеў на ганак. Меншаў і меншаў натоўп. Белагаловы чалавек сядзеў на ганку, і валасы звісалі на схілены твар.

Потым ён узняў галаву, і ўсе здзіўлена ўбачылі, што Корчакавы вочы засцілае нешта празрыстае і яснае. Яно паступова, дарожкамі, сплывала па шчоках.

– Волю нашу... – Корчака нешта душыла. – Дарагую нашу... Прадалі, псы... Прадалі... Прадалі.

Меншалі і меншалі белыя постаці на белым снезе. I сонца вясёлкава драбілася ў вачніцах чалавека на ганку.

Потым ён устаў і ўздыхнуў.

– Што там... Будзем чакаць... Мы – цярплівыя.

Маленькая купка людзей стаяла перад ім, і ён сказаў:

– Забярыце параненых. Адыходзім, хлопцы.

...Астатнія цягнуліся па снезе, несучы на самаробных насілках параненых і забітых, а Корчак усё яшчэ стаяў у дзвярах.

– Маеш смеласць, князь, – урэшце сказаў ён.– Але ненавіджу я цябе. Не за тое, што ты гэта ты. За іншых я цябе ненавіджу. За Кроера. За ўсіх братоў тваіх. За ўсё.

– Я ведаю, – сказаў Алесь.

– Так і астанешся з салдатамі ды гэтымі гарыпяціцкімі мямлямі?

– Так і астануся.

– Смелы, але ўсё адно ненавіджу, – жылы ўзбухалі на Корчакавым ілбе.– Не магу я цябе крануць, але... Хай бы цябе забілі салдаты, князь.

Алесь збялеў.

– Па-мужыцку ты цвэнькаеш – хай бы цябе забілі, сваіх адпусціў – хай бы цябе забілі, наваколле за цябе гарою – хай бы цябе забілі, пад салдацкімі кулямі астанешся – хай-бы-ця-бе-за-бі-лі.

– Бачыш, – сказаў Алесь.– А я хачу, каб ты жыў.

– Дэеля чаго?

– Дзеля сапраўднай волі.

– Не будзе яе!

– Яна будзе, – у Алеся дрыжалі бровы. – Падумай, Корчак. Мы іншыя, Корчак.

– Дзеці такіх бацькоў, гэ!

– Маіх бацькоў не чапай.

– Сваякі такіх, як Кроер.

Алесь ускінуў галаву:

– Я падставіў руку, калі цябе збівалі, выдраў цябе з ягоных рук.

– Не веру, – нібы чапляючыся за самае дарагое ў жыццці, сказаў Корчак.

– Вось шнар ад карбача.

– Не веру!

– 3 часам паверыш.

Дзверы зноў ляснулі. Алесь паківаў галавою.

Апоўдні ў Гарыпяцічы зноў увайшлі салдаты: рэшткі дзвюх рассеяных рот і дзве свежыя роты пры адной лёгкай гармаце.

Нехта паказаў Мусатаву хату, дзе ляжалі параненыя.

Ён торгнуў дзверы і спыніўся, уражаны. Седзячы на ўслоне, спусціўшы сашчэпленыя рукі між каленяў, спадылба глядзеў на яго стары знаёмы. Радасць варухнулася ў капітанавым сэрцы, але ён стрымаўся. Ён толькі клікнуў Буланцова, падручнага, з якім некалі разам лавіў Войну.

– Вось, Буланцоў, – сказаў жандар. – Рэкамендую, князь Аляксандр Загорскі. Якім чынам тут? – спытаў Мусатаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x