Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь стаяў на апусцелым полі бою. Ён азіраўся: ага... унь чалавечы твар у дзвярах... і яшчэ... і яшчэ адзін.

– Хадзіце сюды, – уладна сказаў ён.

Божкаючы, наблізіўся стары:

– Божа! Божа! Што гэта цяпер будзе?

– Нічога не будзе. Кліч людзей. Якая тут самая чыстая хата?

– Не ведаю, – схітрыў дзед.

– Баішся? – сумна сказаў Алесь. – Нічога. Ану, хадзіце сюды.

Падышло яшчэ некалькі чалавек гарыпяціцкіх.

– Вось што, – сказаў Алесь. – Нікому нічога не будзе. Толькі дапамажыце мне. Падбярыце ўсіх па-раненых: і салдат на могілках, і мужыкоў на вуліцы. Нясіце іх у тую хату... Не хітруй, дзед, твая хата.

Толькі тут ён зразумеў, якім глупствам было скакаць сюды. Ён так нічога і не прыдумаў за дарогу. Спадзяваўся, што на месцы ўсё вырашыцца.

Вырашылася, на жаль, без яго. Разумней за ўсё было б яму кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад. Людзі не затрымаюцца тут, ён ведаў. Але Загорскі напісаў Ісленьеву. Ён ведаў, што недзе тут Кагуты, што зараз ён, Алесь, астаецца адзінай абаронай гэтых людзей ад раз’юшанай салдатні, бо пры ім пасаромеюцца катаваць і не пакінуць усяго без судовага разбору. I яшчэ: параненыя стагналі вакол на снезе, і гэта было жахліва, і тут ніхто, акрамя знахарак, не мог ім дапамагчы.

– Зносьце, зносьце, – падганяў Алесь.

Трэба было спяшацца. Раз’юшаныя пагоняй людзі маглі вярнуцца і – хто ведае – маглі паспрабаваць сарваць свой гнеў на недабітых. Сумна, калі заб’юць і цябе, але хто дапаможа параненым. А ён усё ж слухаў лекцыі і на медыцынскім факультэце.

Завядзі каня куды ў гумно, – сказаў старому Алесь. – Калі выйду жывы – я табе за яго адплачу.

........................................

Калі ўзброеныя людзі, усхваляваныя і пачырванелыя, зноў затапілі вуліцы, параненых там ужо не было.

Корчак, дрыжучы ноздрамі ад узрушэння, хадзіў усюды і пытаў толькі адно: “Дзе Паківач?” Нехта паказаў яму на хату, у якую знеслі людзей.

У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле.

Загорскі з закасанымі рукавамі і акрываўленымі вышэй запясцяў рукамі накладаў гіпакратаву шапку на галаву аднаго з гарыпяціцкіх. Той жаласна стагнаў, і яму з усіх кутоў адказвалі па-дзіцячы слабыя ці басавітыя стогны.

– Хлопцы, дабіце, хлопцы, дабіце мяне, – амаль плакаў з перапуду і болю малады бялявы салдацік у куце.

– Маўчы,– са злосцю кінуў яму Алесь. – Рана ў руку, то рассіропіўся, ваяка. Праз тыдзень жэрці той рукою сам будзеш.

Грубасць зрабіла сваё. Салдацік перастаў маліць і толькі калаціўся.

– А ты цярпі, цярпі, – казаў Алесь гарыпяціцкаму. – Прынамсі, цяпер ведаеш, як порах пахне.

Ён адчуў на сабе нечы позірк, узняў галаву і сустрэўся з дрымучымі вачыма Корчака.

– Гэта ты скакаў? – сказаў Корчак.

– Я. А што, не ў часе? – Алесевы вочы глядзелі спакойна.

– Навошта?

– Хацеў неяк спыніць усё гэта.

– Навошта?

Алесь усміхнуўся.

– Час не той. Маніфеста ў царквах няма. Можаш паверыць мне. Таму я і вызваліў сваіх не так, як ён. Корчакавы вочы сачылі за Алесем пільна і гнеўна.

– 3 часам ты гэта зразумееш, Корчак, – сказаў Алесь.

Лютая іронія была ў складцы Корчакавых вуснаў:

– I не баішся, што заб’ём?

Алесь паказаў белыя зубы і не адвёў вачэй:

– Нават апошнія забойцы не забіваюць папа з дарамі і лекара.

– А калі ўсё ж?

– Ну і рабіся ніжэй за апошняга бандзюгу, – і Алесь перайшоў да наступнага параненага.

Корчак не ведаў, якое напружанне валодае зараз гэтым маладым чалавекам. Корчака душыў гнеў. Гэ-ты, з прыгожымі шэрымі вачыма, не звяртаў увагі на смерць, што стаяла перад ім. Корчак раз’юшана зрабіў крок і стаў між Алесем і акном, зацяніўшы Загорскаму.

– Ану, адступіся! – рыкнуў Алесь.

Корчак міжвольна адступіў, а калі потым спахапіўся, было позна.

– Паперкі захацелася? – жорстка сказаў Алесь. – Ведаеш, дзе б ты апынуўся са сваёй папяровай воляй? Глядзі, – ягоная рука павяла па ляжачых. – Унь... унь... унь... Траіх забітых мужыкоў, шэсць забітых салдат, дванаццаць параненых праз г... паперку... Ідзі, ідзі, шукай сваю паперку, бутэлька цёмная.

Корчак абвёў вачыма тых, што стагналі. Забітыя – вунь, ля дзвярэй. Трое гарыпяціцкіх, бо не бачыў іх сярод сваіх. А ото салдаты. Параненыя таксама салдаты. Але вунь адзін лёгка паранены з вёскі Хаданскага. Моршчыцца, устае на ногі. А там трое параненых з яго лясных хлопцаў.

– Дзе Паківач? – спытаў Корчак.

– Шукай.

Корчак пайшоў, схіляючыся над тымі, што ляжалі. Паківач прыткнуўся ля сценкі, на баку. Жоўтыя ястрабіныя вочы глядзелі непрытомна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x