Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тая раптам заплакала.

— Во, дурына! Кінь. І шнар будзе пад валасамі. Будзеш гэткая самая прыгожая. Вельмі прыгожая. Прыгажэйшая за ўсіх. Што яшчэ?

— Грудзі. Дыхаць цяжка.

— Ці не рабрыну зламалі?

— Н-не ведаю.

Ён пачухаў патыліцу:

— Раздзявайся.

— Ты што?

— Ладна, кінь дурэць. Часу мне няма. Іначай уся гэтая апостальская банда зноў галодная ляжа. А ў жыхароў цыганіць нельга.

Яна раздзелася. Ён пачаў абмацваць бок жанчыны. Проста і натуральна, нібы рабіў гэта Тумашу або Іудзе.

— Цэлая, — урэшце сказаў ён. — Хіба, можа, маленькая трэшчынка. Сёння дастанем насілы — будзем цябе дні два несці. Пойдзем, відаць, на Вільню. Уцякаць трэба.

— Адкуль насілы?

— Гэта не твой розум. Адзявайся.

Пасля ён пагладзіў яе па плячы.

— Па галаве не рызыкую. Вось ужо як зажыве. За што ў вас там бойка была — не мая справа. Але разумніца, дзяўчынка. Смелая. Так ужо іх трапала! Ну, ляж, ачуняй. І супакойся. Мы іх, у выпадку чаго…

Ён пайшоў. Некаторы час яна сядзела моўчкі. Гучна завуркаталі галубы. Ім было добра ў праменнях сонца, якое яна сёння ледзь не ўбачыла ў апошні раз. Нічога. Усё абышлося. Цяпер трэба ўбачыць Ратму.

Яна дзейнічала машынальна, як заўсёды. З Лотрам не жартуюць. Гэта прэнг, і «велля», і расплаўлены свінец у роце, а там і вогнішча… Галубы… Значыць, запіска. Яна дастала маленькі скрутак танюткай паперы, ачыненае вераб'інае перайка, інкаўст [98] Чарніла. у скураной чарніліцы і пачала пісаць кірылаўскімі літарамі:

«Эядянмяэлсчюпялёэасўтўсокмфсяегнчёэгмэяілаўшфупяэйспбфшямоыўняэчшярсб…»

Гэта была «літарэя за адной пячаткай», старажытны беларускі тайнапіс [99] Літарэя-тайнапіс, калі да кожнай літары падбіраюць пару і пушуць замест адной літары другую. «Пячатак» было да сямі. «Літарэя з адной пячаткай» — найпрасцейшая. Яна не патрабавала шыфру. Словы пісаліся злітна. Тут напісана (для зручнасці чытача, вядома, сучаснай моваю): «Ваша правялебнасць, вялікі Лотр. Злачынец вырваўся. Ідзе на Вільню. З дарогі паведамлю». . Магдаліна пісала ім спрытна і хутка. Машынальна рухалася рука. Думак не было. Нібы нейкая запруда стаяла перад імі. Нібы кій трапіў у кола і застопарыў яго.

І раптам яна ўспомніла цеплыню чалавечай спіны на сваіх грудзях. Спачатку толькі яе. Яна была непадобная на ўсе іншыя цёплыя спіны. А яна памятала іх шмат.

Яна ашчаперыла пальцамі галаву і, нягледзячы на боль, сядзела так некаторы час. Пасля ўдарылася лобам аб падвоканне. І яшчэ. Яшчэ. Адзіная вялікая кропля крыві ўпала на пергамент. Жанчына скамячыла яго.

Лілася кроў. На палях, у катоўнях, на вуліцы. Шмат крыві.

Жанчына думала яшчэ некаторы час. Пасля адчыніла клетку, звыкла — лапкі між пальцаў, вялікі палец на крылах — вынула аднаго голуба і падкінула ў неба. Той затрапятаў крыламі ў блакіце, пакружыў і памкнуў на паўночны захад.

З другім голубам пальцы нібы развучыліся. Ён забіў крыламі, вырваўся ўрэшце і паляцеў за першым.

Трэцяга яна проста вытурыла з клеткі, выпусціла, як жанчыны выпускаюць птушак на вялікдзень.

…Тры хустачкі ператварыліся ў кропкі, зніклі за акаёмам. З хвіліну яна думала, ці не варта адкрыць усё Хрысту. І спалохалася.

Ведала — не кране пальцам, але не даруе ніколі. І ёсць яшчэ Лотр, які ўрэшце ўсё ж спаймае і яго і — цяпер — яе. Ён учыніць ёй «веллю» не на сорак, а на восемдзесят гадзін, парве вены і ўсё ж спаліць жывою.

Яна адчувала сябе злачынцаю. Толькі так! Ні гонару, ні ўдзячнасці не было ў душы — толькі сабачая прыніжанасць. Яна выканала б усё, што ні загадаў бы ёй кардынал. Але не гэта.

«Хай рабуе, хай блюзнерыць, хай нават павесіць самога Лотра або замахнецца на папу — я не магу… Я не магу выдаць гэтага чалавека».

Баўтрамей выскаляў рэдкія жоўтыя зубы над сваімі пляшачкамі:

— Вось тавар! Вось святы тавар! Наваліся, хто грошы мае!

Апосталы з Хрыстом сядзелі ўбаку, грэліся на вячэрнім добрым сонцы.

— Няўжо яму павераць? — спытаў няверны Тумаш.

— Усяму павераць, — змрочна сказаў Хрыстос.

— Добра, каб паверылі, — сказаў Гарганцюа — Якуб. — Здаецца, Валаамаву асліху з'еў бы. Бывала, на возеры мянёў напячэш, ды юшка з акунькоў…

Тумаш недаверліва круціў галавою.

— Але ж вера… Вера, яна…

Хрыстос раззлаваўся:

— І ахвота табе гаварыць. Ну вера, вера! Плявузгае. А ў пісанні даўно аб ёй сказана, што вось… калі будзеш мець веру велічынёй з гарчычнае зернейка і скажаш унь той Замкавай гары перайсці адсюль — яна пяройдзе.

— Ну, з зернейка ў мяне ёсць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x