Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось голад і закрычыць, — сказаў Вястун.

— Гэ! Хай сабе крычыць, — сказаў Турай. — Галавы ў яго няма. Іконы ў яго няма. А нашы людцы звыкнулі скопам толькі за цудатворнай.

— Пане Божа, — уздыхнуў Зянон. — Ну хаця б дрэнненькі які, абы наш, мужыцкі Хрыстос з'явіўся.

— Чакай, — сказаў Кляонік. — Яшчэ столькі чакай.

— То, можа, без яго? — іранічна спытаў Вястун.

Людзі сядзелі моўчкі. Грубаватыя твары трохі маршчыніліся ад не вельмі звыклых думак. Нікому не хацелася першаму кінуць слова.

Сказаў яго Зянон. Яму дагэтуль было нязручна. Сябры абаранілі яго, і горш за ўсё было тое, што яны могуць палічыць яго баязліўцам. І таму, хаця меха, на якім ён сядзеў, магло хапіць надоўга, няхай сабе і на зацірку, Зянон крэкнуў:

— Чаму ж, без яго дык без яго.

Вястун са здзіўленнем глядзеў у шэрыя, глыбока пасаджаныя Зянонавы вочы. Не чакаў ён ад яго гэтага спрыту. Бач ты, раніцай за сябе заступіцца не мог, а тут… Ну, не трэба ж і яму, Кірыку, быць горшым за такога ціхоню.

Ён устаў і, крутануўшы, кінуў свой молат угору па схіле. Молат апісаў вялізную дугу і ўпаў у траву і нізкі цярноўнік. І раптам адтуль са звонам падскочыла ў паветра і рассыпалася на пырскі шкляная суляя. А за ёю, успуджаныя, ускінуліся манах і жанчына.

Кінуліся ўцякаць.

Некаторы час сябры ашаломлена маўчалі. Потым пакаціўся рогат.

— Бач, як іх, — сказаў Вястун. — Ану, хадзем. Ты, Турай, з сынам, на Рыбны рынак, а я з Зянонам на Стары. Ціхон — на левы бераг. А ты, Кляонік, гані на слобады… Паспрабуем, ліха на яго, узняць канцы ды трахнуць гэтых, што дужа хлебныя, ды заадно і замкавыя склады.

Яны развіталіся ля моста. Кірык і Зянон рушылі ўгору, зноў на рынак, але прыйшлі туды ў неспакойны час. Варта якраз заспела абаіх прарокаў за недазволенымі казанямі.

І вось юрод кідаў у воінаў прыгаршчамі каровінага гною, а зверападобны Іллюк біў па руках, што адусюль цягнуліся да яго, і зверагласна крычаў:

— Не чапай! Я Ілія! Не чапай, кажу! З мяне ўжо галавы не здымуць! За мной Хрыстос ідзе!

Расстрыга страшна круціў вачыма.

— На беззаконні! Язык мой — звонам у роце!

— А вось мы табе зубы выб'ем, — сказаў яму Пархвер. — Тады языку твайму ў роце куды вальней боўтацца будзе.

Натоўп закрычаў:

— Не руш! Не руш, кажу, прарока! — наліваючыся крывёю, рыкаў знаёмы гаршчэчнік Хларэнт.

І тады Вястун з ходу ўварваўся ў «гульню».

— А вось мы вашыя свірны памацаем!

— А чаго?! — узвыў натоўп. — Чаго, сапраўды?! Даввай!

Варта, разумеючы, што справы дрэнь, ашчацінілася была дзідамі. І тады Хларэнт папляваў у далоні і, паддаўшы плячом, перакуліў на іхнія галовы воз сваіх жа гаршкоў. Да тых, што засталіся цэлыя, пацягнуліся адразу сотні рук, пачалі кідаць ва ўзброеных.

— Бі іх, — крычаў Хларэнт. — Усё адно варыць няма чаго.

Гаршкі звонка разбіваліся аб шаломы. Варта павольна адступала ад замка.

— Людзі! У доўбні! — крычалі адусюль. — Мы іх зараз!

Гігаталі і ўставалі дыбам коні. А над усім полем пабоішча юрод уздзяваў угору складзеныя «знакам» пальцы і крычаў:

— Ідзе! Ужо ідзе Хрыстос!

Раздзел ІV. «Ліцадзеі, скамарошкі, блазны несамавітыя…»

Але злы дух сказаў у адказ: «Ісуса ведаю і Паўла мне вядомы, а вы хто?»

Дзеяніі, гл. 19, ст. 15

Вачыма намізаюць, і ў дуды равуць, і хары авечыя і іншыя на вобразе Божым носяць, і беса цешуць, і, плешчучы далоньмі, клічуць: «Лада! Лада!» Сірэч бес і бог бесаў Ладон. А таму дуды іхнія і жалейкі ламаць і паліць.

Сярэдневяковы загад аб ліцадзеях

Днём напярэдадні ў мястэчку Свіслач адбылася сумная і журботная гісторыя: жыхары ўпершыню пазнаёміліся з ліцадзеямі, а тыя — з гасціннасцю мясцовых жыхароў.

Яшчэ і дагэтуль існуюць нетэатральныя гарады, — што ўжо казаць пра тыя часы?! Але нават тады, калі толькі батлейка ды вандроўныя жанглёры неслі ў масы святло мастацтва, гэта мястэчка было самае нетэатральнае з усіх нетэатральных мястэчак.

Рэдка-рэдка бараздзілі тады Белую Русь самотныя ліцадзейскія фургоны. Рэдка-рэдка вырастала з іхніх барознаў што-небудзь вартае. Хадзілі часам з містэрыямі бурсакі-шкаляры, спевакі, цыркачы. Часам трапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы. На ўсіх іх, акрамя батлейшчыкаў, глядзелі з недаверам. Фокусы іхнія нагадвалі чарадзейства і не былі святой справай накшталт лерных спеваў. Ды, потым, занадта часта пасля іхняга адыходу знікалі з падстрэшша сыры і каўбасы, а з платоў — кашулі і іншае.

Таму, калі ў той дзень прыцягнуўся ў Свіслач прадзёрты палатняны фургон, запрэжаны парай кляч, жыхары не чакалі ад яго нічога добрага. Не чакалі, але глядзець прыйшлі, бо палічылі фургон за нечувана вялікую батлейку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x