Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хто ўсё ж гэты Басяцкі? — спытаў змрочна Гіаў. — Нейкі ён не такі, як усе дамінікане. Алейны нейкі, халера на яго. Па начах да яго людзі ходзяць. Сам ён, здаецца, усё і пра ўсіх ведае.

Кляонік раптам крэкнуў:

— Добра, хлопцы. Усе тут свае — можна трохі і адкрыць. Чулі, з усіх амбонаў крычаць, што ерась галаву ўзняла? Тут табе ерась гусіцкая, тут табе — лютарская… Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» [46] Правае, здрадніцкае крыло гусітаў. і дзярмо. Забітых не судзяць. А астатнія такія самыя свінні, толькі што царква больш танная… Рым з імі, вядома, б'ецца не на жыццё, а на смерць. І мячом… і… атрутай. Крыжакі. І вось, Бекеш казаў, ходзяць паўсюль страшныя чуткі. Нібы ёсць пад зямлёй, у вялікай схове… больш магутнае за папу…

— Ну, што замоўк? — спытаў Вус.

— Братэрства патаемнае, — скончыў разьбяр. — Тыя самыя крыжакі, што… атрутай ваююць. Нібыта ніхто добра нічога не ведае, але ёсць.

— А я б такіх молатам вось гэтым, — сказаў Вястун. — Каб галава ў жывот юкнула і праз пуп глядзела.

— І вось, калі праўду кажуць, могуць яны забрацца не толькі сюды, а і ў пекла. А калі сюды забраліся — неадменна Басяцкі з іх. Ты зірні ў вочы. Плоскія. Зялёныя… Змей. Так і чакаеш, што адкрые рот, а адтуль замест языка — травінка-джала.

— Можа быць, — сказаў Марка. — Усё можа быць.

— Ды нашто ім сюды? — спытаў Турай. — Тут у нас ціха.

Вус развёў залатымі рукамі.

— Маўчы ўжо… ціха, — сказаў ён.

— Няма ў нас цішыні, хлопцы, — сказаў Кляонік. — Бязвер'е ў нас з'явілася. Гэта больш страшна для іх, чым цюрынгійскія бунтаўшчыкі. Тыя, хаця ў Бога вераць.

— А ты верыш? — з'едліва спытаў Турай.

— Мая справа. Як твая вера — твая, а ягоная — яго… Ну, магу сказаць: веру ў Бога-духа, агульнага для ўсіх. Твары розныя, а Ён адзін. І няма чаго за розныя лічыны Божыя спрачацца і рэзаць адзін аднаго.

— Ты ж каталік? — спытаў Турай.

— Для мяне самая зручная вера. Я разьбяр. Ніхто іншы разьблёных багоў не прызнае. І таму я каталік… пакуль рэжуць жывых людзей з дрэва… і да таго часу, калі стануць… як дрэва… рэзаць жывых людзей.

Яму было цяжка і страшна выказваць гэтыя свае новыя думкі. Турай кінуўся на калені.

— Ерэтык ты, а не каталік!

— Ану, сядай. — Каваль паклаў руку на галаву мечніку і з сілаю пасадзіў. — Таксама яшчэ… айцец царквы. І я лічу: адзін Бог ва ўсіх. Як ты… для мяне — Турай, дзядзька Турай… для Маркі ты — бацька… а для жонкі тваёй і сяброў — Гіаў. Змоўч. Сабораў нам тут не разводзь. Дай слухаць.

— Ды чаго ён?!

— Змоўч, кажу, — сказаў каваль. — Цікава. Судзіць чалавек тое, чаго дагэтуль ніхто не асмельваўся судзіць. Кажы далей, што там наконт бязверных?

— Ды што, — сказаў разьбяр. — З'явіліся пісаныя кніжачкі. Шмат. «Княства Белай Русі і Літвы, суджанае праўдай вечнай» [47] Трохі пазней тая самая падмётная ерэтычная кніга з некаторымі выпраўленнямі была ў Гародні надрукаваная. .

— Там што? — прагна глядзеў у ягоныя вочы Вястун.

— Няма багоў, — сказаў Кляонік, — і не трэба тамлення і марэння духа па іх. Няма і не трэба аніякай улады Адамава сына над гэткім жа сынам Адамавым. Няма і не трэба лепшых і горшых у дзяржаве, царкве і касцёле, і ў багацці.

— Як гэта няма? — спытаў Вус.

— Не павінна быць… Не павінна быць розніцы ў законе, розніцы між каралём і народам, між тым, хто царуе, і тым, хто арэ, між плебеем і шляхціцам, а павінна быць усё для ўсіх, агульнае і роўна, і воля павінна быць і на зямлі і на небе, а веруй, як хто хоча.

Лягло маўчанне. Потым Турай уздыхнуў.

— Праўда. Толькі наконт Бога — ілжа.

— Ну, гэта табе сам Бог, калі памрэш, скажа, — усміхнуўся каваль. — Сказана: веруй, як хочаш. Сапраўды, «суджанае вечнай праўдай».

— Праўда… — сказаў Кляонік. — І вось таму і страшна мне. Нешта такое (толькі з верай Божай) Гус казаў і Пракоп — як на іх кінуліся?! Крывёй залілі. А цяпер праўда зноў усплыла. У нас. Цёплая. А на цёплае вужакі і змеі паўзуць. То няўжо, думаеце, на нас яны не кінуцца?! І з мячом многія адкрыта кінуцца, і тыя, падземныя, з атрутай. Таму я і кажу: цёмнае ідзе, кроў ідзе, меч ідзе, атрута ідзе.

— Кінь, — сказаў легкаважны Марка. — Не папусціць Бог.

— Які? Твой? Мой? Іхні?

— Адзіны ёсць Бог. Праўду кажаш, — сказаў Вястун.

— Які?

— Наш. Мужыцкі.

— Дужа ён вам з хлебам дапамог, — сказаў Зянон. — А ёсць жа хлеб. Ува ўсіх гэтых ёсць. А Богу нібыта і няма да нас нічога. Як вы мне памаглі, то памог тады і ён.

— А мы і яму… паможам, — засмяяўся Кірык.

— Чым? — злосна сказаў Дудар. — Чым ты іх трахнеш? Адным гэтым сваім молатам? Сапраўды, разбалбаталіся аб тым, што калі яшчэ будзе. Лепей падумайце, як вы зіму пражывяце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x