Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, аднак, Лотр усміхаецца. Ён не ведае, аб чым думалі іншыя суддзі, ці верылі ў правіну Суларавай свінні і лекаравага барана, але ён, Лотр, не ўпэўнены, што зубамі мышэй дзейнічаў на гэты раз д'ябал. Ён ведае, што гэты суд нешта накшталт пластыра, які адцягвае гной, або п'явак, якія смокчуць лішнюю кроў, каб яна не кінулася ў галаву. Можна праявіць і міласэрнасць, якой славута Хрыстова царква.

І пад удар молата Лотр устае. Сціхае шалёны крык.

— Нашто ж так жорстка? — Твар ягоны свеціцца. — Бедныя, літасць царкоўная і на іх. Ці прызнаяце вы правіну сваю, малодшыя, падманутыя браты нашы?

Карніла нахіліўся да клеткі. Але гэтага нават не трэба было рабіць. У раптоўнай мёртвай, зацікаўленай цішыні ясна аддалося жаласнае папіскванне мышэй.

— Гм… Яны прызнаюць сябе віноўнымі, — сіпла сказаў Карніла.

— А вы ім хвасты не прыціскалі? — з тым жа светлым абліччам спытаў Лотр.

— Крый Божа… Гэта ж не чалавек… Я… іх, скажам шчыра, баюся.

— Царква міласэрная. Дык вось, брат мой Фларыян, скажы ў абарону аблудных гэтых.

Прыкрыўшы вочы рукою, Лотр сеў. І адразу ўстаў айцец Фларыян. Усмешка на хвіліну прамільгнула па вуснах, шэрыя вочы змежыліся, бы ў яшчаркі на сонцы.

— Яны прызналіся ў раскраданні хлеба. Чаму вучылі мяне ў такіх выпадках у Саламанскім універсітэце? Вучылі таму, што галоўнае ў суднай справе — прызнанне абвінавачанага ці абвінавачанай. Нават калі іншых доказаў няма — яно сведчыць аб жаданні жывой істоты быць чыстым перад Богам і царквою. Тут мы, на шчасце, маем досыць доказаў. — Хітрая, разумная, чымсьці нават прыемная ўсмешка зноў прабегла па вуснах патаемнага езуіта. — Маем мы і прызнанне. Значыцца, пераконваць у неабходнасці прызнання нікога не даводзіцца, і кніга праўды, якую запаветалі нам найчысцейшыя дбайнікі веры Шпрэнгер і Інстыторыс [32] «Молат ведзьмаў» — ізуверская сярэдневяковая кніга аб ведаўстве і сродках, якімі можна вырваць у ведзьмаў прызнанне. , сёння застанецца закрытай.

— Разгарніце яе! Разгарніце! — залямантавала нейкая жанчына на лавах.

— Я ведаю яе на памяць, — сказаў дамініканец. — І я не задумваўся б ужыць яе, каб для гэтага былі прычыны. Пакаранне мы знойдзем і без «Молата ведзьмаў». Помніце, яны прызналіся… Зрэшты, паколькі справа аб хлебе датычыцца перш за ўсё не сыноў царквы, якія дбаюць больш аб хлебе духоўным, а міран — я хачу спытаць, што думае аб гэтым славуты сваім найвенкшым багаццем, розумам і сілай, ды яшчэ і адукацыяй, магнат, ілюстрысіме Цыкмун Жаба.

Жаба перабіраў тоўстымі пальцамі вясёлкавы шалевы пояс, які ляжаў у яго не на жываце, а пад грудзьмі. Тлустыя касіцы чорных валасоў падалі на вочы. Адкашляўся. Твар стаў такі, што хаця б і Карлу Вялікаму па паважнасці, толькі што дурны, як свіная левая шынка.

— Свядомасць — важная справа. То бок прытомнасць… Тфу… прызнанне. Прызнанне — гэта… уга!.. Памятаю, выпівалі мы… Прызналіся яны тады… Зноў жа, і хто кажа, што ведае, гаворыць праўду, а словы лжэсведкі — падман. Мужыкі мае сведчылі: аб'елі іх мышы, а…

Жаба тужыўся, нараджаючы ісціну.

— …гэта… vox populi vox… гэта… Як бо гэта ў калегіюме казалі… ну, arbiter elegantiarum… [33] Бессэнсоўны набор лацінскіх слоў: «Голас народа — голас… арбітра элегантнасці» (прыгожае). Памятаю, закусвалі мы…

— Скажыце пра мышэй і збожжа.

— Збожжа трэплюць: водзяць па ім малатарныя колы з канямі іхнімі. І гэта адбываецца ад Пана Бога. Вялікая прамудрасць ягоная.

— Дзякуй.

Басяцкі ўбачыў, што Лотру — хоць праз зямлю праваліся. Добра яму, а што б рабіў ён, каб даводзілася жыць побач з такім?

Войт не проста ідыёт, а ідыёт дзейны, ды яшчэ і п'яны і ўпэўнены ў сваіх велічы і розуме. Крыўдуе, калі хоць па самаму дробнаму пытанню не спытаюць ягонай думкі. А ён — войт, значыць, ад караля. Ён гаспадар горада. Ён багаты, як халера, і моцны, як чума. «У яго войска, і паглядзеў бы я, як ты, кардынал, пасварыўся б з «мячом горада».

Але ён добра валодаў сабою. І таму расчулена паківаў галавой і сказаў з класічным аратарскім жэстам:

— Я заклікаю ў гэты раз быць міласэрнымі: не ведаюць бо, што вытвараюць. Улічыце, гэтыя шэранькія стварэнні могуць прыносіць і карысць. Яны паядаюць лічынкі, і насякомых, і чарвякоў.

Аблічча ягонае было аблічча самай уседаравальнай літасці.

— Яны елі, так, але ж і яны павінны падтрымліваць тленнае цела, калі ўжо Бог наш уклаў у яго душу.

Лотр хітаў галавою, быццам яго ўмашчалі нардам [34] Усходняе духмянае рэчыва. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x