Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзі пачалі спускацца з кургана да коней. Пяціліся.

Раздзел XXXІІІ. Меч і джала

Татараве з вялікім лупем шлі… супраць каторых… ён, з малым людзем выправіўшы, народ паганскі за помашчю Божаю неспадзявана паразіў і паграміў і лупы паабіраў.

«Кроніка Белаіі Русі»

Цяжка сумленнаму праціўна вадзе плываць.

«Кроніка Белай Русі»

Дарога спускалася па спадзістым схіле і пасля ўваходзіла ў лес. Прыблізна пасярэдзіне рос на гэтым схіле вялікасны стары дуб. Хрыстос стаяў пад ім, задзёршы ўгору твар.

— Што, не відаць? Тумаш!

У дубе, на вышыні пяці сажняў, было дупло, а з яго тырчаў круглы, з адвіслымі шчокамі, твар Фамы. Вырачаныя вочы варочаліся. Здавалася, у дупле сядзеў вялізны пугач. Пасля гэты пугач свіснуў.

— З'явіліся. Кацяць сюды. Ты падбаў хады. Калі да пушчы, да дамбы схопяць — і айцец нябесны табе не паможа. Аднаму кепска.

Юрась рушыў уніз па схіле.

— Гэй, Юрась, коней яны пагналі. Хутчэй! Хутчэй!

Юрась ішоў павольна, як раней. Да лесу ад яго было недалёка. Да грады — сажняў дзвесце пяцьдзесят.

І тут арда з'явілася на грабяні грады. Адзін коннік… Дзесяць… Шмат, да жудасці шмат коннікаў. На грабяні нібы вырас лес.

Фама ў дупле напружыўся (твар стаў, як сліва), сціснуў кулакі і заплюшчыў вочы: ён усё яшчэ часамі выпрабоўваў сваю веру, не мог забыць метэора. Пасля расплюшчыў вочы — арда была на месцы.

— Веры малавата, — ціха сказаў Фама.

І нібы ў адказ яму, сказаў Хрыстос:

— Сілы. Сілы малавата.

Ён павольна ішоў да пушчы. І вось спіною адчуў: заўважылі.

— Ага-а-а-а-а! — спявуча залямантаваў голас.

Шалёна закрычаў Марлора. Пасля раўнулі бубны, пачуўся ўсё нарастаючы аглушальны тупат; з гікам рынула лава.

Фама абамлеў: шкаляр ішоў павольна-павольна. Тумаш няверны не ведаў, што калі каго даганяеш плоймай, а тут бачыш, што ён, адзін, ідзе і не спяшаецца, нібы яму начхаць, ярасць пагоні робіцца вышэй за сілы таго, хто даганяе.

— Бярыце Бога! — крычаў Марлора. — Бога бярыце!

Юрась увайшоў у лес. Знік. Каб Фама бачыў яго ў гэтую хвіліну, ён бы трохі супакоіўся. Бо чалавек, схаваўшыся з вачэй, раптам ірвануў з месца так, як не ўцякаў і Іосіф ад пажадлівай жонкі Паціфара.

У гэты момант ён з поспехам мог бы ўцячы ад стралы, пушчанай яму ў спіну.

Мільгалі дрэвы, імшаныя пятачкі, зарасці крушыны. Усё злівалася ў зялёную, стракатую мяшанку. У канцы кожнага прамога ўчастка дарогі ён запавольваў бег, пераходзіў на хаду (ніхто не павінен быў бачыць, што ён спалохана ўцякае), а пасля зноў паддаваў так, што ледзь не рваліся паджылкі.

А за спіною ўсё бліжэй нарастаў пошчак.

Ногі не трымалі яго, калі ён вылецеў на дамбу, убачыў з двух бакоў сінюю іскрыстую роўнядзь возера, а перад сабою — роўную стужку насыпу. Ён бег і цяпер, магчыма, нават хутчэй, бо выкладаў апошнія сілы, але ўвесь час азіраўся, каб пакінуць бегчы, як толькі яны з'явяцца.

Кожны сажань быў радасцю. Значыць, магчыма, не дагоняць, значыць, можа, і ўратуецца, не загіне.

І вось… выскачылі. Ён пайшоў спакойна, як раней. Разлік быў правільны. Ён выйграў некаторы час, пакуль лава перастройвалася на ўзлессі ў вузкі парадак, а цяпер, перад дамбаю, у змяю. Вось змяя ўсцягнулася на насып.

Ён азірнуўся якраз тады, калі нехта ўздымаў лук. Кепска! І тут жа ён убачыў, як Марлора ўдарыў таго раменнай камчой па галаве.

— Жыўцом браць! Шкуру з яго!..

Скакалі. Даганялі. Хрыстос ішоў, нібы не чуў іх.

І раптам Юрась спыніўся. Дамба канчалася, і наперадзе было люстра вады. Жах плескануўся ў ягоных вачах.

Хан зарагатаў:

— Жыўцом!

Яны былі зусім ужо блізка. Яшчэ трохі і — як кінуць арканам. Адзін нецярплівы аркан упаў ад яго сажні за чатыры.

І тут Хрыстос павярнуўся, ляснуў сябе па азадку і, перажагнаўшыся другой рукой, спакойна накіраваўся ў свой спрадвечны шлях па водах. Ішоў далей і далей, нібы плыў у паветры. А на зрэзе насыпу стаяла прыгаломшаная арда.

Марлора залямантаваў у экстазе, укусіў сабе вялікі палец рукі і крывёю пачаў крэсліць на абліччы знакі.

— Мусульмане! Алах з намі! Тут плытка! У пагоню, браты!

Лава ўспеніла ваду. Сапраўды было плытка. Але яны рухаліся па даволі гразкім дне, а чалавек ішоў па зрэзах паляў, ледзь не па самай паверхні.

Настрой арды з гэтай незразумелай прычыны трохі падупаў, і ўсё ж арда даганяла. Глыбей… Глыбей… Пачалі вязнуць коні… І тут Хрыстос стаў.

— Марлора, а я адзін! Толькі зямля мая са мной! Чуеш!

Ён чабарохнуўся ў ваду і паплыў. Уздзьмуты пузыром хітон плаваў на паверхні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x