Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хутчэй забівайце палі. Не паспяваем… Таму ты, ганец, скачы да Марлоры, нясі яму вось жменю зямлі.

— Ты што? — збялеў ганец. — Зямлёй кланяцца?!

— Лепей прыгаршчай, чым усёй, ды яшчэ з тваёй шкураю ў дадатак. Скажы, што ваяводы разбегліся, што папы моляцца, што не маюць яны права гаварыць, калі сам Бог тут… Скажы: хай возьме сорак чалавек і чакае мяне на Князёвым кургане. Скажы: я вазьму трыццаць воінаў. Слова даю.

— Ды нас дваццаць восем, — сказаў начальнік варты.

— Са мною Фама і Іуда… І я прыйду да яго. Будзем гаварыць. А войскі нашыя хай будуць далёка за нашымі спінамі. За трэць дня дарогі. Ну, давай.

Ганец пусціў белага наўскач.

Раздзел XXXІІ. Мяса па-татарску, або падстаў другую шчаку

У другі раз я хацеў падцерці зад кошкай, але яна падрапала мне абодва паўшар'і.

Рабле

Курган быў утаптаны стагоддзямі да каменнай цвёрдасці, зарослы пушыстым палыном, лямцаватым сабачнікам, укрыты сінімі зоркамі цыкорыя і ўвесь застаўлены чартапалохамі, што тапырылі свае стальныя дзіды і высока ўзносілі малінавыя шапкі.

Вельмі стромы, нягледзячы на ўзрост, ён высока-высока ўзвышаўся над гэтым роўным, амаль не паплямаваным дрэвамі, вялікім аполлем сярод лясоў. Куды ні зірнеш — роўнядзь. Толькі вельмі далёка, на самым даляглядзе, дымна сінелі бясконцыя лясы.

— Якшы, — сказаў Марлора. — Абшар. Коням ёсць дзе пасвіцца, воку ёсць куды глядзець. Мы падумаем. Можа, мы ў наступны раз прыйдзем і застанемся тут. Тады мы прымусім вас высечы лясы, гэтую брыду, дзе няма куды глядзець, дзе лёгка хавацца баязліўцам.

Дзве групы кальцом сядзелі на кургане. Стракатая, смугастая група татар і строгая група мясцовых людзей: шаломы ў руках, белыя адзенні, цьмяны бляск кальчуг. У цэнтры, адзін супраць аднаго, сядзелі Марлора і Братчык.

Хрыстос глядзеў на грузлага хана, на ястрабіныя яго вочы і думаў, што вось на гэтым кургане сядзяць звычайна сокалы, а сёння, сагнаўшы іх, уладкаваўся стары падлаед, воляй лёсу нарочаны імем Бога.

— Не кажы, — адказаў ён. — Ну, а калі мы не паслухаемся? Калі нам дарагі гэты лес?

— Кх! Мы гаворым і гаворым, але ў нас, відаць, нічога не будзе. Давядзецца ісці з крывёй і попелам. Бачыць алах, я не хацеў гэтага. І я не ведаю аднаго: нашто ты кланяўся мне зямлёй.

— Я не кланяўся. Я паслаў табе жменю зямлі.

— Ну-у…

— У кожнай рэчы, створанай алахам, ёсць некалькі сэнсаў, — сказаў Братчык.

— Які сэнс у гэтай жмені, няверны?

— Некалькі… Магчыма, гэта прапанова задаволіцца гэтай жменяй і, пакуль не позна, адысці…

— У мяне чатыры цьмы магутных людзей. У цябе? Далёка з-за тваёй спіны прыйшоў чалавек і сказаў, што ў цябе ледзь набярэцца адна цьма, без мячоў, амаль без кальчуг… Тут, у трох гадзінах дарогі, у мяне тры цьмы; цьма блукае па вашых гарадах, і вядзе яе сын мой. Нават калі за цябе Бог або ты сам, калі людзі кажуць праўду, вашых сем тысяч… Ха!.. Кожны з іх будзе біцца супраць пяці, а Бог за таго, у каго сіла… Ну, якія яшчэ сэнсы ў гэтай жмені?

— Ты можаш з'есці яе, калі будзеш клясціся, што ніколі больш не прыйдзеш сюды. Можаш засыпаць ёй свае вочы, каб не бачыць, як уцякаюць твае чатыры цьмы. Гэта будзе. Ты сам ведаеш.

Хрысту абавязкова трэба было раззлаваць Марлору. Пачварна, да жывёльнай ярасці раззлаваць. І не супраць каго-небудзь, а супраць сябе. Іначай прапала праца, іначай зноў пажары і смерці. Трэба было давесці гэтую тушу да ўтрапення і сляпой ярасці — тады ёсць невялічкі шанс, што справа выгарыць.

І яму пачынала ўдавацца гэта. Бурая, пасечаная мячамі, скура на абліччы Марлоры пачынала нагадваць пераспелы памяранец.

— Бессаромнае нахабства — шчыт баязлівасці, — сказаў хан. — Я свет прайшоў, і не працівіліся мне. А што можаце зрабіць вы, людзі палахлівай веры, зайцы з непадвоенымі капытамі? Схавацца ў лес? Паставіць маю пятку, пятку сілы, на шыю сваёй пакоры? Я ў вас сорак гарадоў спаліў. Ясак браў. Рабоў браў. І толькі адзін раз бачыў ворага ў твар.

Юрась з вонкавым здзеклівым спакоем сказаў:

— Ты казаў: «Бог за таго, у каго сіла». Я — за іх. Ты кажаш: «Толькі раз бачыў ворага ў твар». А я яго бачыў у спіну. Тваіх воінаў. Ты кажаш: «Пяцёра вашых супраць аднаго нашага». А я нядаўна разграміў ля манастыра твой атрад… Дык вось я ўстаў супраць дзвюх тваіх соцень і пагнаў іх, як пацукоў.

Марлора прыўстаў:

— То гэта быў ты? Гэта быў ты, хлуслівы чужынскі Бог?

— Бачыш, — сказаў Юрась. — Вось ужо другі раз ты бачыш нас у твар. Сцеражыся трэцяга разу. Бога нельга выпрабоўваць тройчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x