Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гразыш. Дзіва чакаеш, тутэйшы Мухамед? Ны чакай. Дзіва бяруць у рукі моцныя мужчыны. Яны ніколі не злазяць з каня, у іх плоскія зады.

— Зручна, як выспятка даваць будзем.

Хан ужо амаль тросся. І раптам убачыў спакойны, дапытлівы позірк Хрыста. Той нібы вывучаў абрыдлівую, але цікавую жывёліну. І хан стрымаў сябе:

— Ці табе чакаць дзіва, вастразады? Багі вашыя заплылі золатам, як бараны лоем. Ты — Бог?

— Накшталт таго. Часова.

— Цікава мне будзе паглядзець, якая ў Бога кроў.

Хрыстос дастаў нож і разануў ім сябе па руцэ. На запясці.

— Вось, — спакойна сказаў ён.

— Тц-тц-тц, — сказаў хан. — Як ва ўсіх.

— Як ва ўсіх. І добрая, і злая, калі пакрыўдзяць. Таму бяры ты свае сорак тысяч грабніц для падлы дый бяжы. Таму што я сваю кроў магу паказаць, але не табе праліваць яе.

Марлора ўздзеў вочы. Ён гневаўся больш і больш.

— Вы — баязліўцы, вы — людцы. Мы гналі вас. Не паможа табе тваё дзіва, гнойны робак, сын сабакі. Хутка ты будзеш лямантаваць на палі, як ужо раз лямантаваў у Ерусаліме, і ні людзі, ні Бог твой за цябе на заступяцца! Убачыш ты яшчэ ганьбу і попел зямлі сваёй. — У глотцы хана клекатала, каламутнай плеўкай заслаліся вочы. — Вы не ўмееце бараніцца. Ханы і мулы вашы — калоцяцца, як мядузы.

— Затое люд цвёрды, як зямля вось тут, — і Хрыстос пастукаў пяткай па закляклай курганнай зямлі.

— Людзі… Людзі вашы цягнуць кожны ў свой бок. Няма і не будзе ў вас такога, як у нас. — Ён прыўстаў на калені і вадзіў каламутнымі вачыма вакол. — Вось глядзі! — І ён ляснуў у далоні. — Джанібек.

Моцны, не стары яшчэ джура [103] Вартаўнік, воін для даручэнняў. зрабіў крок наперад. Не схіліўся, не кульнуўся ў ногі, нібы разумеў, што яго чакае, і ведаў, што перад гэтым усе роўныя і нават ён, джура, ідучы на гэта, стае побач з ханам.

— Але, наймудрэйшы, — спакойна, нібы па той бок, глядзелі ластаўчыны крылы вачэй.

— Давядзі сваю адданасць ханству і мне.

— Так, тварам падобны поўні.

Міжволі халадзеючы, стаялі на схіле воіны Хрыста і ён сам. Джанібек спакойна аддаў суседу тул, шчыт, раскруціў аркан і скінуў кушак, сцягнуў кальчугу. Пасля куцапа пайшоў з кургана. Марлора глядзеў на яго з гонарам, і вецер варушыў вэлюм вакол ягонай місюркі.

Джура сышоў у поўнай цішыні. Зняў крывую шаблю — ялмань, уторкнуў яе канцамі ў зямлю. Моцна ўторкнуў. І пасля — ніхто і слова сказаць не паспеў — кінуўся на яе жыватом, націснуў, з сілаю праехаў ад пашырэння на канцы ляза ледзь не да самага эфеса.

Лязо ўсё глыбей уваходзіла ў цела, і ён апускаўся. Хрыстос стаяў белы, як папера.

— Бачыш ты, жаўтавухі?! — трыумфаваў хан.

Джанібек раптам закрычаў, грызучы зямлю:

— Не забудзь мяне ў раю Алаха, заўсёды слушны! Не абдзялі мяне, калі прывядзеш туды абраны твой народ!

Вочы ў хана ззялі. Ён пачакаў яшчэ трохі і сказаў суседу Джанібека:

— Досыць. Ён ужо знойдзе адчыненай браму эдэма. Апусці дзеля друга шаблю літасці.

Той няспешна пайшоў па схіле. Пасля знізу даляцеў шалёсткі ўдар.

— Ну, — звычайным голасам сказаў хан.

Хрыстос ужо справіўся.

— Што ж, адным ворагам меней.

— Вось чым мы перамагаем, — выскаліўся хан. — Ёсць такое ў вас? Можа быць?

— Крый Божа нас нават ад перамог, калі яны стаяць на такім. Калі ў нас будуць гэтакія перамогі — гэта канец. Яны ў нас будуць іншыя або ніякія… А за гэта твой стан я зраблю ўладаннем вожыкаў і балотам.

Спакойны гнеў кіпеў у ягоных вачах. Вочкі Марлоры ўсміхаліся, твар нібы замасліўся.

— Тц-тц-тц. Нядобра гаворыш. А як жа «ворагаў любіць»? А закон твой што гаворыць? — Хан павярнуўся адной шчакою: — Хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю… — і Марлора, нібыта атрымаўшы адзін удар, павараціў галаву.

— Падстаў яму і другую, — спакойна сказаў Хрыстос.

І раптам — ніхто не паспеў заўважыць — ён нанёс хану скрышальны ўдар у зубы. Ляснулі сківіцы. Марлора пакаціўся з кургана.

Крымчакі схапіліся за шаблі. Але вакол Юрася ўжо трымцелі, накладзеныя на нацягнутыя аленевы жылы, пёрыстыя стрэлы.

— Вось так ты і будзеш ляжаць, дагары варонкаю, — сказаў Хрыстос.

Хан узняўся. Твар ягоны быў у зямлі, і нельга было не жахнуцца, гледзячы ў яго вочы. Джуры павесілі галовы, ведалі, што гэта, магчыма, апошні іхні дзень, бо сведкі ганьбы не павінны перажываць ганьбу.

— Гэй, хан! — сказаў Хрыстос. — Ты памятай, нельга гуляць з мяккай рысінай лапай. Не палохайся. Не кранём. Бяры арду. Ідзі проста на поўнач. Я цябе чакаю. Я трохі і адзін буду. Паспееш шкуру здзерці — тваё шчасце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x