• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Авантуры студыёзуса Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Авантуры студыёзуса Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-7083-16-9, издательство: Выдавецкі дом “Звязда”, категория: Историческая проза / Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Авантуры студыёзуса Вырвіча

Авантуры студыёзуса Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры студыёзуса Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Авантуры студыёзуса Вырвіча? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Авантуры студыёзуса Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры студыёзуса Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Падобныя механізмы, наколькі я ведаю, могуць зрабіць два чалавекі ў свеце: швейцарац Жан Жак Дроў і Вакансон з Грэноблю… — задумліва прагаварыў прафесар. — Кожная такая штуковіна робіцца не адзін год, і не з адной тысячы дэталяў. І пра яе вядома на ўвесь свет. А пра гэтую я ніколі нічога не чуў.

Вырвіч фыркнуў — вядома, Бутрым упэўнены, што ведае ўсё на свеце, і калі ён чагосьці не чуў, дык яно альбо засакрэчанае, альбо нявартае. Гады прафесарства на доктараву самаўпэўненасць падзейнічалі, як цёплая вада на вазон, і расквітнела яна ва ўсе бакі, быццам куст размарыну.

— Гэта ўсяго толькі лялька. З чаго б то пра яе трубіць ва ўсе сурмы?

— Лялька? — загадкава і крыўдна паблажліва прагаварыў Лёднік. — Ты думаеш, над простай забаўкай такія майстры, як Вакансон, працавалі б гадамі? Не здзіўлюся, калі з цягам часу такія аўтаматы на некаторых працах пазамяняюць людзей… Спадзяюся, хаця б не ў шлюбным ложку.

— Аўтаматы? — неўразумела перапытаў Пранціш. — Што за халера?

— Ты, вядома, не чытаў трактат Жульена дэ ла Метры «Чалавек-машына»? — з заўсёднай невыноснай фанабэрыяй зноў пачаў лекцыю прафесар, не чакаючы адказу. — Дэ ла Метры — паслядоўнік Дэкарта, ён спавядае «ятрамеханізм», згодна якому чалавек — усяго толькі жывёла ці спалучэнне спружынаў. У трактаце сцвярджаецца, што людзі, як бы моцна ні хацелася ім узвысіцца, узлунаць, па сутнасці сваёй не больш чым жывёлы ці прамаходныя механізмы. Ну а з гэтага вынікае, што такі механізм можна паспрабаваць… зрабіць.

Пранціш у жаху зірнуў на васковую дамачку і перахрысціўся. Лёднік паблажліва кіўнуў галавою:

— Так, гэтая паненка павінна ўмець шмат… Прынамсі, на гэтым аркушы дакладна нешта адлюструе. Увасабляў ідэі Жульена дэ да Метры ўжо згаданы мною майстар Вакансон. Напачатку ён зрабіў механічнага флейтыста, які грае на флейце менуэты і рыгадоны — ён насамрэч дзьме ў інструмент, пальцы націскаюць клапаны… Паглядзець на цуда збіраліся цэлыя натоўпы! Потым майстар зрабіў жалезную качку, якая магла не толькі кракаць, хадзіць, лапатаць крыламі, але й есці, пераварваць ежу і спраўляць натуральную патрэбу. Гэта я ўжо сам аднойчы назіраў. І ўрэшце ў акадэмію Ліёну Вакансон падаў праект штучнага чалавека — аўтамата, чые рухі, крывезварот, страваванне, скарачэнне цягліцаў маглі б імітаваць чалавечыя, і з дапамогай гэтага аўтамату можна было б ставіць унікальныя эксперыменты, нават трупаў нам, медыкам, не трэба было б выкопваць, каб вывучаць анатомію…

Пранціш хмыкнуў, таму што праблема з матэрыялам для анатамічнага тэатру была настолькі вострай, што патыхала няхай не вогнішчам, але вязніцаю — дакладна. Айцы-езуіты і так сачылі за кожным крокам прафесара-схізматыка, а калі той заводзіў гаворку наконт практычных заняткаў для сваіх студэнтаў, усміхаліся так ветла, што можна было хутчэй атруціцца іхнай добразычлівасцю, чым атрымаць згоду на чарговы эксперымент. Тым больш медычнага факультэту, як было абяцана, так і не заснавалі, кафедра Лёднікава была хутчэй факультатыўнай… Так што былы алхімік увесь час рызыкаваў сур’ёзна. Але ўявіць, што трэба ўскрываць страўнік аўтамату? Што нехта мог паспрабаваць сам зрабіць жывую істоту, замахнуцца на ролю Госпада?

— І зрабіў Вакансон тую пачварыну? — запытаўся Вырвіч.

— Наўрад, — змрочна адказаў Лёднік. — Акадэмікі і ў Ліёне баяцца абвінавачванняў у блюзнерстве. Раўняць чалавека і механізм — значыць адмаўляць існаванне вечнай душы, барані нас, Божа, ад такіх даследчыкаў… Мураш не можа зрабіць мураша.

Вырвіч насупіўся.

— А ці не абвінавацяць нас у вядзьмарстве за гэтае стварэнне?

Лёднік хмыкнуў.

— Лялька — гэта не страшна… Я бачыў куды страшнейшае. — Прафесар павагаўся і неахвотна працягнуў.—Быў у мяне ў Празе адзін… настаўнік. Ён дужа хацеў вывучыць сапраўдную душу. Падпільнаваць, калі яна адлучаецца ад цела, узважыць, калі ўдасца — перахапіць… Магчыма, усяліць у іншае цела… Вось гэткія эксперыменты — жахлівыя. Гэта — ужо за мяжой дазволенага чалавеку…

Студыёзус адчуў, як па скуры пабеглі ільдзяныя мурашкі. Лёднік ніколі пра сваё алхімічнае юнацтва не распавядаў, а пра вандроўкі па Лейпцыгах-Прагах-Ліёнах-Парыжах-Лонданах ды дзе там яшчэ ён паспеў пабываць — таксама агучваў не ўсё. І Вырвічу раптам падалося, што ён зусім не ведае мужчыну з драпежным профілем, які стаіць побач з ім, у чорным камзоле і акуратным парыку.

— Вы што, людзей дзеля эксперыментаў забівалі?

Лёднік глуха адказаў, гледзячы некуды ў прастору:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры студыёзуса Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры студыёзуса Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры студыёзуса Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры студыёзуса Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.