• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Авантуры студыёзуса Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Авантуры студыёзуса Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-7083-16-9, издательство: Выдавецкі дом “Звязда”, категория: Историческая проза / Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Авантуры студыёзуса Вырвіча

Авантуры студыёзуса Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры студыёзуса Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Авантуры студыёзуса Вырвіча? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Авантуры студыёзуса Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры студыёзуса Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лёднік нізка схіліў галаву.

— Падзяляю вашае гора, ягамосці, бо гэтая навіна і мне кроіць сэрца. Ягоная светласць, князь Міхал Казімір — дабрадзей мой, ён надаў мне шляхецтва і падарыў маёнтак, а самае галоўнае, мудрасцю сваёю прадухіліў страшнае бедства, што чакала край, калі хацелі магутныя паны ўсчыніць бойку за валоданне святыняй, якая належыць толькі Госпаду. І мне прыкра, што не мелі лекі мае дастатковай моцы, каб яшчэ падоўжыць жыццё вялікага гетмана. Але лекар — толькі інструмент, усё ў волі Божай, панове… Вечная памяць…

Лёднік перажагнаўся, госці таксама пачалі зацята жагнацца… Нават Пранціш Вырвіч адчуў, як наварочваюцца на вочы слёзы: успомніліся падзеі трохгадовай даўнасці, калі давялося ў Полацку біцца з войскам расейцаў, і як Лёднік захінаў сабою Міхала Радзівіла, як сам ад ранаў ледзь не памёр, як княжна Паланэя Багінская разам з прыгажуняй Саламеяй, жонкай Лёдніка, схавалі ў Полацкіх сутарэннях дзіду святога Маўрыкія, прывезеную калісьці ў Полацк рыцарам Гроба Гасподняга Аляксандрам Солтанам, і тыя сутарэнні ўзарвалі.

І дзе цяпер тая Паланэйка, яснавокая, неўтаймоўная, гарэзная Дама… Ці памятае яшчэ свайго вернага рыцара Пранціша Вырвіча?

Раптам на тле агульных усхліпванняў ды ўздыханняў недарэчна звонка адбіў час круглатвары гадзіннік, аздоблены пазалочанай вінаграднай лазою, і кашчунна весела зашчоўкаў жалезны салавейка, замітусіўся на галінцы пад цыферблатам. Лёднік нават кінуў на механічнага спевуна сярдзіты позірк, нібыта спадзяваўся, што той, як першакурснік, адразу страціць голас. Але салавейка адшчоўкаў свае рулады і толькі тады замёр. Шляхціц у блакітным жупане адкашляўся, азірнуўся на сваіх таварышаў і ўрачыста прамовіў:

— Мусім жа, брацці, выканаць апошнюю волю нашага пана, які на смяротным ложы не забыўся, што ты, пане-браце Баўтрамей Лёднік, на полі бойкі выратаваў ягонае жыццё. На добрую памяць пакінуў ён табе… пакінуў… ну… такое…

У гэтым месцы шляхціц запыніўся і нават азірнуўся на таварышаў, пакутліва шукаючы словаў, каб тую спадчыну апісаць. Пузаты шляхціц дапамог:

— Дужа рэдкую і дарагую рэч пакінуў! Прыладу! Вучоную! Выпісаную з далёкіх краёў заморскіх!

Трэці шляхціц, з саламяным чубам, танклявым голасам, быццам надарваным доўгім плачам, патлумачыў:

— Ягоная мосць князь Радзівіл выкупіў гэтую прыладу для сваёй кунсткамеры за трыста дукатаў. Але ніхто пакупкі яснавяльможнага князя не бачыў, як прывезлі, так і стаяла запячатаная. Таму што тут знаўца патрэбны… Ой, добры знаўца…

— І святар са святой вадой ды сакрамэнтамі… — прабурчэў пузаты, і Пранціш здагадаўся, што вакол таемнай рэчы ходзяць не самыя добрыя чуткі.

Між тым на калідоры пачуўся грукат і злосныя задыханыя галасы… Нясуць! Пранціш ледзь стрымліваўся, каб не кінуцца насустрач, але шляхціцу, вядома, не пасуе такая паспешліваць… Шасцёра слуг зацягнулі ў кабінет вялізную скрыню, у якой мог схавацца калі не конь, дык жарэбчык дакладна. Скрыня была з дыхтоўных дошак, пакрытых чырвоным лакам да люстранога бляску, на кутах абабітая жалезнымі палосамі і нават са спецыяльнымі бронзавымі ручкамі для трымання. На пярэднім шчыце было выпаленае слова «Pandora».

Зараз жа наперад выпхнулі дробненькага, падобнага да палявой мышы, чалавечка ў сінім жупане — пана вознага, які зачытаў пранізлівым голасам тэстамент вялікага гетмана. Пранціш адзначыў пра сябе, што Міхал Казімір загадаў перадаць скрынку пад назвай «Пандора» з усім змесцівам пану Баўтрамею Лёдніку, прафесару Акадэміі Віленскай, неадкладна пасля сваёй смерці, не чакаючы абвяшчэння асноўнага запавету, і ўскладаецца адказнасць за выкананне волі нябожчыка на пана харунжага Мікіту Знасаковіча (пры гэтых словах малады шляхціц у блакітным жупане скрушліва ўдарыў сябе кулаком у грудзі).

Пранціш думаў, што госці абавязкова дачакаюцца, калі скрыня будзе адчыненая, але тыя адразу ж заспяшаліся сыходзіць, кідаючы асцярожлівыя пагляды на прынесенае дабро. Толькі пузаты шляхцюк, няўхвальна агледзеўшы слоікі, у якіх плавалі заспіртаваныя пачварынкі, ды страшны васковы бюст, на развітанне прагаварыў нешта кшталту «У самыя тае рукі перадалі дэманскія прылады…».

На падлозе засталіся ляжаць запэцканыя ласёвыя рукавіцы.

З апусцелага кабінету паволі выпаўзаў густы пах старадарожскай гарэліцы, а пасярод пакоя, быццам каўчэг на Арараце, высілася бліскучая чырвоная скрынка. Нават партрэты Галена і Гіпакрата глядзелі на яе зацікаўленымі вачыма, нібыта спрабуючы паціху высунуцца за цяжкія пазалочаныя рамкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры студыёзуса Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры студыёзуса Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры студыёзуса Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры студыёзуса Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.