Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пані Гартэнзія азірнулася на Пранціша і Ганульку, якія, здавалася, вялі ветлівую размову, і нейкі сумніў адбіўся на яе твары.

— Часам мая Ганулька нагадвае мне слуцкую князёўну, Сафію Алелькавіч, — прамовіла да Лёдніка пані Гартэнзія. — І абліччам, і рахманасцю сваёю, і дабрадзейнасцю… Княжна Сафія стала жонкай Януша Радзівіла, і напакутвалася, бедная. Бо хоць муж яе і кахаў напачатку, але ён быў ваяр, буяш, любіў тлум ды небяспечныя забавы. Нічога добрага не атрымліваецца, калі такія розныя натуры з’яднаць.

— Што ж, усё ў волі Божай, — сур’ёзна прамовіў Лёднік. — Я, як і вы Ганульцы, хачу толькі шчасця для гэтага маладога чалавека. А Гасподзь управіць, як належыць.

— Амін, — прагаварыла пані Гартэнзія.

Калі яны ішлі да фурманкі, каб нарэшце адправіцца да Батыстаў, Лёднік папытаўся Вырвіча, як прайшло спатканне з патэнцыйнай нявестай.

А Пранціш толькі мармытаў нешта няпэўнае. Ганулька яму падабалася, асабліва як чырванела ды трапятала перад ім, але пра што з ёй на гэты раз размаўляць, так і не прыдумаў. Вядома, паненка цікавілася, як здароў’е пана Вырвіча, ці зажыла ягоная рана… Пранціш, у сваю чаргу, пытаўся, як здароўе цётухны… Здаецца, у драгуна заўсёды быў язык добра падвешаны ў куртуазных справах, любую кабету мог загаварыць, забалбатаць, хоць карчмарку, хоць магнатку. Вунь перад князёўнай Багіскай якія вензеля плёў. Але ж тут— будучая жонка, тут мянціць абы што не станеш, тым болей яна такая сціплюсенькая… Пранціш такіх звычайна пазбягаў. Гэтай не пачнеш, як пан Рысь, абцасы адстрэльваць, бо памрэ ад страху, небарака.

Што ж, многія пачыналі сямейнае жыццё з яшчэ меншага, нават не бачылі абліччаў адно аднаго. Драгун у іхнім палку хваліўся, што, як ажаніўся, з жонкай за пяць гадоў ні разу не пагаварыў болей хвіліны. А што з белагаловай размаўляць? Яе справа — загады мужа выконваць ды ў ложак класціся.

А вось і дом вандроўных артыстаў. З фурманкі доктар выйшаў з цяжкой валізай і самай суровай фізіяноміяй, быццам збіраўся лекаваць складаную хваробу. Пранціш нервова прыгладзіў па-ранейшаму русявы чуб…

Батыста сустрэў гасцей у пакоі, асветленым трыма свечкамі ў кандэлябры, ад чаго вечаровыя цені клаліся густа, як масла на лусту пасля посту. Вырвіч ледзь не замыкаў ад расчаравання, калі не пабачыў Міхалішыўны. Дзе яна, што з ёю?

Але вось паказалася танклявая фігурка, наблізілася да згаслага каміну, на якім стаў кандэлябр, і шчыпчыкамі для нагару падправіла свечкі… Падалося, ці не, што ў пакоі адразу стала светла? Міхалішыўна нарэшце падняла вочы на драгуна, усміхнулася куточкамі вуснаў… Здаецца, яе трагічны твар трошкі абсунуўся…

Лёднік між тым абменьваўся з Батыстай рытуальнымі ветлівымі фразамі, потым усеўся з магам за столік. Вырвіч бачыў, што доктар дастаў складзены ў чатыры столкі пажаўцелы ліст, які Батыста схапіў прагна і тут жа спаліў на свечцы, попел расцёр па каміннай дошцы і садзьмуў…

Пазбавіўся, нарэшце, ад доказаў свайго злачыства. Тады пачаў скандаліць наконт знятай з ліста копіі, якую яму хацелася таксама неадкладна спаліць.

А потым разгарэлася гарачая дыскусія наконт новых трукаў, паказаных магам не ў апошнюю чаргу ў разліку ўразіць суперніка.

Вырвіч скарыстаўся момантам і адвёў Міхалішыўну падалей ад разгарачаных алхімікаў і магаў у самы далёкі і цёмны кут.

— Як ты, Раіна? Ён цябе не крыўдзіць?

Міхалішыўна сумна пахітала галавой.

— Крыўда — паняцце адноснае, пан Вырвіч. Кагось можа смяротна пакрыўдзіць недастаткова нізкі паклон, а другі нават удар бізуна ўважае за «добры дзень». Не, мяне цяпер не крыўдзяць… Батыста трохі напалоханы ўсімі гэтымі палітычнымі інтрыгамі і хоча вярнуцца ў Італію. Кажа, што ажэніцца са мной, купім добры дом у яго роднай Таскане, вінаграднікі… Апрану каптур і буду гаспадарыць, пералічваць куфры і бочкі з віном. А вы як, пан Вырвіч? Якія планы?

Міхалішыўна гаварыла сумна і проста, як паведамляла, што на вуліцы снег. У Пранціша ажно зайшлося сэрца.

— Я таксама жанюся… — вымавіў ён, таму што змаўчаць было ганебна. — Добрую нявесту мне знайшлі, багатую… Вайсковую службу кіну…

Актрыса толькі ўсміхнулася, празрыста-зялёныя вочы не напоўніліся бескарыснымі слязьмі.

— Рада за вас, пан Вырвіч. Мне будзе прыемна думаць, што дзесьці вы ў бяспецы і шчаслівы. Гэтае ўсведамленне… самае дарагое, што ў мяне застанецца.

Яна стаяла перад ім, танклявая і моцная, як лазінка, і проста лёгенька правяла пальцам па шчацэ пана, амаль не дакранаючыся, нібыта хацела найлепей запомніць ягоныя рысы…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x