Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут Вырвіч збурыўся, як маладое піва. Вогненны тэмперамент, з’яднаўшыся з імклівай вадой, якая, па сцвярджэнні Лёдніка, у характары драгуна таксама прысутнічала, даў такую выбуховую сумесь, што не толькі жалезную пфальцманаву чарапаху змусіла б скрануцца з месца, але й цэлую гару зруйнавала б. Пранціш схапіў Раіну за плечы:

— А са мной хацела б быць?

Вусны дзяўчыны ўздрыгнулі.

— Гэта немагчыма, пан Вырвіч. Батыста мяне не прадасць.

— Ну і кадук з ім!

Драгун азірнуўся. Магі сядзелі насупраць адно аднаго, выскаліўшыся, як два ваўкі над адным кавалкам мяса. Раптам Лёднік выкінуў руку ў бок каміну, і свечкі на ім згаслі.

Налаўчыўся ўсё-ткі, вось упарты! Саламінай сцяну прадзяўбе, калі заманецца. Батыста напружыўся…

Падобна, паны магі ў бліжэйшы час будуць грунтоўна занятыя.

Вырвіч вывеў Міхалішыўну ў калідор між жылымі пакоямі, які заканчваўся вакном-эркерам. У святле ліхтара, да якога на вуліцы падляталі снежныя пчолы, афарбоўваючыся ў мядзяны колер, Пранціш зазірнуў у зялёныя спалоханыя вочы.

— Пойдзеш са мной?

— Пайду! — дзяўчына нават на імгненне не прамарудзіла, быццам адказ быў гатовы раней, чым прагучала пытанне.

Пранціш прагна прыпаў да яе вуснаў, потым змусіў сябе адарвацца, хаця галава знаёма круцілася. Amantes sunt amentes. [15] Закаханыя — гэта вар’яты (лац).

— Тады бяжым! Зараз жа!

І зноў яна нават не перапытала, куды бегчы, навошта… Не згадала, што трэба штосьці з сабой прыхапіць. І ён ведаў, што яна сапраўды пойдзе за ім паўсюль, і вытрымае ўсё, і нічога не папросіць… Асаблівага плану ў драгуна не было, ён ведаў адно: ён мусіць забраць гэтую дзяўчыну з сабой зараз жа і ніколі не адпускаць. Можна рушыць у Падняводдзе. Дамок там стаіць, зямлю ў арэнду здалі, а хата пустуе.

Пранціш зняў з сябе кунтуш, захутаў дачку крывіцкага паўстанца і ірвануў раму вакна… І хаця яно было зачыненае наглуха, пад націскам распаленага драгуна дасталася з праёму, як рамка з вулею.

Вырвіч ужо адной нагой стаў на падваконне, калі ў калідор забег раз’ятраны Лёднік:

— Стой, блазнюк! Што ты творыш!

— Бутрым, не мяшайся! — крыкнуў Пранціш, але Лёднік ужо агаліў шаблю і адным скачком апынуўся ля вакна.

— Пану цацак мала? — доктар быў угневаны, як ніколі. — Карчмарак паціскаў, цяпер артыстку захацелася?

Вырвіч выхапіў шаблю.

— Я з ёй ажанюся! Сёння ж абвянчаемся!

У калідоры паказаўся Батыста, які, аднак, умешвацца не стаў, бо туды, дзе блішчаць шаблі, набліжацца не любіў. Проста скрыжаваў на грудзях рукі і перадаверыў разбірацца са сваім вучнем віленскаму прафесару. Лёднік крыва пасміхнуўся.

— Жаніцца, значыць, сабраўся? А як жа Ганулька Макавецкая?

— Я яе не люблю!

Пранціш упарта нахіліў галаву, трымаючы шаблю напагатове.

— А гэтую актрысу, прыгонную, між іншым, з прыгажосці якой скарысталіся шмат разоў, хто хацеў, любіш? Прабач, не веру. Проста пабачыў чужую прыгожую забаўку і захацеў прыўлашчыць.

Міхалішыўна вінавата апусціла галаву, яе вусны дрыжэлі. Пранціш наставіў на Лёдніка лязо.

— Я яе кахаю! Яна вінаватая ў тым, што з ёй адбылося, не больш, чым ты, разумнік, калі ў рабстве быў! Яна чысцей за цябе! Дай сысці!

— А ты яе спытаўся, можа, яна проста ад гора гатовая збегчы з кім заўгодна? А актрыса яна выбітная. Сыграе любую любоўную пакуту…

Пранціш, схаладнеўшы, кінуў позірк на Раіну, у яе вачах стаялі слёзы.

— Мія кара, заканчвай з гэтым жаўтадзюбікам. Пацешылася, і хопіць, — голас Батысты быў вальяжна-насмешны. — А то зараз увесь дом выстудзіш. Не выспімся, а нам з’язджаць рана…

Лёднік выпрабавальна глядзеў на Раіну. Тая смела сустрэлася з ім вачыма.

— Я не прыкідваюся. Я гатовая быць пакаёўкай пана Вырвіча, чорную работу рабіць, абы з ім…

— Ты будзеш пані Вырвіч, альбо я ўвесь свет нашаткую! — заявіў Пранціш, і адчуваў у сабе сілы здзейсніць пагрозу. — Без цябе мне нічога не трэба, нават самога жыцця! Усё, што маю, прадам, калі спатрэбіцца, а цябе выкуплю!

— Не гаварыце так, пан Пранціш… — па шчоках Міхалішыўны каціліся слёзы ўжо ручаямі.

— Хопіць разыгрываць сцэну з Рамэа і Юліі…— незадаволена кінуў Батыста. — Доктар, ды ўтаймуйце вы ўжо свайго маладога сябра!

— І праўда, хопіць драмы… — прагаварыў Лёднік, і Пранціш ускінуў шаблю.

— І ты будзеш біцца са мной, блазнюк? За прыхамаць, якая прынясе ўсім толькі гора? — Лёднік пакруціў шабляй, як бы лёгенька, але лязо са свістам разрэзала паветра. — У цябе ўсё роўна ніякіх шанцаў супраць мяне, сам ведаеш…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x