Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так атрымалася, што Вырвіч ніколі раней у Гародні, горадзе, на чыім гербе красаваўся алень Святога Губерта, не быў, таму круціў галавой па баках, як шкаляр. Слаўны горад! Адзін Фарны касцёл чаго варты… Каменныя скляпенні ўзлятаюць уверх, як пена марская на высокай хвалі…

А ўсё места чамусьці нагадвала хату, дзе спехам рыхтуюцца да неспадзяванага прыезду вельмі ганаровых гасцей. І там, і тут узводзяцца новыя будынкі, кладзецца брук, ставяць ліхтары… Часам адбывалася гэта трохі бязладна, калі ліхтарны слуп укопвалі каля дарогі, якая яшчэ ўяўляла з сябе яміну, дый хто ў мерзлую зямлю брукаванку кладзе? Але загадалі — і дзяўбуць рыдлёўкамі родную глебу мужыкі з панылымі да адчаю абліччамі…

Незвычайна выглядала і зала ў доме пана Антонія Тызенгаўза, старосты гарадзенскага, сябра дзяцінства сённяшняга караля, якому той даверыў усе фінансавыя справы каралеўства. Падобна, там сабраўся сапраўдны Бабілон — вунь гучна гутараць рудаватыя чэхі, там — немцы ў чорных камзолах, там балбочуць чарнявыя французы, там — паважныя галандцы… Ніхто не хаваў твараў пад маскай, ніякай таемнасці, як падчас сеансу ў палацы Радзівілаўны пад Менскам. Ясна, Батыста за гэты час узняўся ад падазронага шалбера да прызнанага каралеўскімі асобамі артыста, і прыйсці на ягоны спектакль больш не лічылася нечым заганным.

Да доктара Лёдніка падляцеў пузаценькі невысокі пан у багатым камзоле, расшытым срэбнымі галунамі.

— Баўтрамеюс!

— Якуб Пфальцман! Вось дык сустрэча…

Былыя аднакурснікі па Лейпцыгу прывіталіся са стрыманай радасцю, але абдымацца не сталі. Апошняя іх сустрэча скончылася тым, што давялося ўцякаць са Слуцкага замка Гераніма Радзівіла, і вынаходніцтва Пфальцмана, жалезная чарапаха на вадзяным рухавіку, была расстраляная з гарматаў.

Пранціш, ва ўрачыстым мундзіры харужага, быў таксама радасна прывітаны і пачуў, што вырас, узмужнеў, сапраўдны рыцар…

— Што ты тут робіш, Баўтрамеюс? — трохі насцярожана папытаўся Пфальцман. — Цябе запрасіў дзеля нейкіх праектаў пан Антоній?

У голасе ясна чулася боязь моцнага канкурэнта. Лёднік паспяшаўся супакоіць знаёмца, што ён тут прысутнічае ўсяго толькі ў якасці гледача.

— Адкуль столькі замежнай публікі? — не мог не пацікавіцца доктар. Твар Пфальцмана заззяў ад захаплення.

— О, гэта справы пана Антонія Тызенгаўза! Гэта вялікі чалавек! Які рухавік прагрэсу! Ён хоча, каб любая вытворчасць, якая існуе ў свеце, была годна прадстаўленая і тут. У прадмесці горада будуюцца дзесяткі мануфактур! Пан Тызенгаўз — геній! Вам хочацца чэшскага піва? Ён выпісвае лепшых чэшскіх півавараў, і тыя ладзяць тут бровар. Ёсць попыт на ліёнскі шоўк? Вунь сядзяць майстры з Ліёну… Персіянскія паясы, брабанцкія карункі, саксонская парцаляна… Усё ў хуткім часе будзе рабіцца тут, па самых лепшых узорах. І кожны з майстроў падпісвае кантракт, што возьме ў навучанне некалькі тутэйшых вучняў і перадасць ім дасканала сваё майстэрства. Мне, як ты разумееш, тут таксама знайшлося пачэснае месца! Адно з самых важных!

Таўсманы твар Пфальцмана наздьмуўся ад гонару. Лёднік паківаў галавой.

— Вельмі паважаю такія пачынанні. Падобным чынам дзейнічаў расейскі цар Пётр Першы. А якімі сіламі будуюцца ўсе гэтыя мануфактуры? Сялянаў, напэўна, зганяюць?

Пфальцман надзьмуўся яшчэ больш.

— І ты паўтараеш за ўсёй гэтай зацятай магнатэрыяй пра заганнасць метадаў пана Антонія! Маўляў, сялянам зноў увялі паншчыну, халопы пішуць скаргі, бунтуюцца… Ніякі прарыў да лепшага не адбываецца без ахвяраў! Хто б піраміды егіпецкія пабудаваў, каб простых людзей бізунамі на будоўлю не гналі?

Доктар скептычна глядзеў на разгарачанага вынаходніка, які, падобна, блізка да сэрца прымаў рэформы пана Тызенгаўза.

— Я толькі падтрымаю любую праяву прагрэсу. Але ведаю і іншае, калі простых людзей давесці да адчаю, любы прагрэс абернецца сваёй супрацьлегласцю. І што ім брабанцкія карункі, калі не стане часу засейваць сваю ніву?

— Ты проста рэспубліканец нейкі, — раздражнёна сказаў Пфальцман. — Пры чым тут быдла? Пан Антоній, між іншым, не дэспат які-небудзь, а натурфілосаф, сябруе з Жан-Жакам Русо… Тых жа мужыкоў адукоўваць збіраецца. Проста павінен прайсці нейкі час, каб усе ўсвядомілі карысць ад рэформаў. Калі па загадзе яго вялікасці Пятра будавалі на балатах Санкт-Пецярбург, таксама цара клялі, бо людзі, як мухі, мерлі. А цяпер горад які прыгожы! Ягоная мосць князь Багінскі ў мінулым годзе мяне туды з сабою браў. Дзе дрыгва была — масты каменныя, на кожнай мілі пяць слупоў з шыльдамі, на якіх надпісы па-маскоўску, па-нямецку і на лаціне, аўстэрыі з выгодамі… А вуліцы шырокія, чысціня — але таксама не з паветра ўзялася, бо калі мужык з горада выязджае, дык мусіць заплаціць дзве капейкі. А калі вывозіць з сабой смецце, дык з яго платы не бяруць. А калі ў горад едзе — таксама мусіць заплаціць дзве капейкі, альбо прывезці з сабою камень ці дрэва для рэпарацыі мастоў. Вось што значыць — кіраваць народам!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x