Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я паеду таксама, — падазрона сказаў Пранціш, незадаволены такой таемнасцю. На звычайныя сяброўскія гасцяванні ўначы, патаемна не запрашаюць.

На развітанне кітаец распавёў яшчэ некалькі баек пра мудраца Канфуцыя, які лічыў, што час мяняць імёны — што азначала, кожны павінен заняць у грамадстве месца не па праве нараджэння, а па сваіх асабістых якасцях. Такім чынам сын багдыхана можа аказацца пекарам, а сын пекара — вайскаводцам. Вырвіч надзьмуўся і выйшаў з варыўні: адмаўляць права шляхецкай крыві — гэта ж самога Палямона абразіць!

А потым спадар Лі з Лёднікам, у чаканні, пакуль не сцямнее, зноў гасілі свечку на адлегласці… Ясна, што Лёдніка да пячонак закранула, што граф Батыста змог учыніць такі фокус, а ён, знаўца навук таемных, не!

Але свечка ўсё не жадала згасаць, да шаленства доктара.

А ў доме Разанцава быў рэзрух. Спакаваныя куфры, закрытая палотнамі мэбля… Пранціш сціпла сеў у куце, каб не перакаджаць дзіўнай размове.

Былыя аднакурснікі моўчкі сядзелі за сталом, не кранаючы кубкаў з гарбатай. І надта шмат хавалася за іх маўчаннем.

— Я рады, што ты не памёр, — нарэшце прамовіў Разанцаў.—Хаця там, у вязьніцы, мне падалося, што з табой усё скончана.

— Я, напэўна, таксама павінен быць рады, што не памёр, — глуха адказаў Лёднік. — Хаця мая наяўнасць у свеце жывых усё ўскладняе.

— Не гавары так, Варфаламей! — Разанцаў падняў на сябра змучаныя вочы. — Усё ўскладняе толькі твая ўпартасць. Ведаеш… — павагаўся ён. — У Санкт-Пецярбурзе ёсць магутныя людзі, якія даўно ненавідзяць Георгія Арлова… Ён дурны, нахабны, і царыца ад яго ўжо стамілася. Часам дазваляе сабе проста неналежнае — сам бачыў… Гэтыя людзі маглі б зрабіць стаўку на цябе, Варфаламей…

— Калі б былі ўпэўненыя ў маёй вернасці, і калі б я пагадзіўся кінуць жонку і жыць у граху, загубіўшы душу. Не, запэўніваю цябе, нічога б не атрымалася. Я не Геркулес і не Апалон. І тым болей не палацавы шваркун. Я ліцвін і люблю сваю радзіму.

— Я ведаю… — пасміхнуўся Разанцаў. — Мы і самі не чакалі такога… куртуазнага павароту. Арлоў цяпер са скуры лупіцца, каб яе вялікасць забаўляць ды задавольваць найлепшым чынам. Царыца зноў падпала пад ягоны ўплыў. Вось, мяне адсылаюць у Кітай…

— Значыць, я і табе жыццё паламаў…—задумліва прамовіў Лёднік, аднак без раскайвання. Разанцаў паціснуў плячыма.

— Гэта не такое благое месца, Варфаламей. Калі вярнуся, змагу заняць яшчэ больш высокую пасаду, чым тут.

Сябры — былыя, ці не — не разабраць, ізноў памаўчалі.

— Ведаеш, хачу сказаць, як бы цябе ні цкавалі, штосьці кепскае рабіць цяпер пабаяцца. Яе вялікасць не забываецца на тых, з кім была хоць аднойчы. Ты заўсёды можаш ёй напісаць і папрасіць абароны.

Выразна перакрыўленая фізіяномія Лёдніка сведчыла, што аніколі ў жыцці такога пісьма ён не напіша, няхай бы зноў на кавалачкі дзёрлі.

— З’язджай у Вену, Баўтрамей… — ціха прагаварыў Разанцаў. — Ва ўніверсітэце цябе добра ведаюць. Альбо ў Прагу, у Лейпцыг. І там палітычныя мітрэнгі, але там ты чужы, цябе ў інтрыгі не ўцягнуць, а добрыя дактары патрэбныя ўсім аднолькава. Ты вялікі вучоны. А тут хутка будзе горача. Ведаеш, царыца перапісваецца з магілёўскім біскупам Георгіем Каніскім, пра тое, як абараніць тут праваслаўную царкву. Хутка праваслаўная і пратэстанцкая шляхта збярэцца, падпішуць зварот да імператрыцы, каб заступілася. Пачнецца вайна. Гэтыя землі ўсё роўна ўвойдуць у склад Расіі. Ты не зможаш застацца ўбаку, а куды цябе занясе пры тваім характары — не ведаю…

Прафесар правёў рукой па худым твары.

— Дзякуй за клопат. Я падумаю.

Разанцаў уздыхнуў.

— Пакідаю табе ўсё, што магу… Вось купчая на дом, коней у стайні забярэш… Усё, што ў доме — мэбля, карціны. Мне — навошта… Няма куды цягнуць.

— Не вазьму, — зацяўся Лёднік.

— А я не табе пакідаю. А твайму сыну. Можаш зладзіць тут шпіталь, як марыў… Але найлепей — з’язджай…

Памаўчаў.

— Вось жа, і браты мы па веры, і аднадумцы ў навуцы, а так атрымалася… Спадзяюся, нам не давядзецца адзін аднаго забіваць.

— Кожны павінен выканаць свой доўг перад Айчынай, — ціха прамовіў Лёднік. — Проста Айчына ў нас розная. Ведаеш, я — просты паходжаннем чалавек, але я палачанін… У 1605 годзе ў маім горадзе быў прыняты маніфест, у якім «рыцарства і абывацельства Полацкага ваяводства» заяўлялі, што «ніякія кошты, цяжары і бяспека не такія важныя, як свабода. Яна наймілейшая і найудзячнейшая, пад ёй мы нарадзіліся, жывём і хочам яе цэлую, непарушаную нашчадкам нашым пакінуць…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x