Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ну, пачынай», – сказаў Майзэнберг, напаўняючы чатыры келіхі сваім французскім бенедыкцінскім.

«Так, я з задавальненнем распавяду вам адну гісторыю, якраз таму, што мы ўжо падышлі да гэтай тэмы, – сказаў доктар, – адразу ў форме гатовай навелы. Вы ж ведаеце, што я некалі займаўся падобнай справай».

Я не мог добра бачыць яго твар. Доктар сядзеў, закінуўшы нагу на нагу, засунуўшы рукі ў бакавыя кішэні пінжака, адкінуўшыся ў крэсле назад, і спакойна глядзеў уверх на свяцільнік.

«Герой маёй гісторыі, – пачаў ён праз хвілінку, – закончыў гімназію ў родным маленькім паўночна-нямецкім гарадку. Маючы дзевятнаццаць або дваццаць гадоў, ён паступіў ва ўніверсітэт у П., не надта вялікім горадзе паўднёвай Германіі.

Ён быў сапраўдным „добрым хлопцам“. Ніводзін чалавек не мог жадаць яму зла. Вясёлы і дабрадушна-сяброўскі, ён адначасова быў улюбёнцам усіх сваіх таварышаў па вучобе. Гэта быў сімпатычны зграбны юнак з лагоднымі рысамі твару, жывымі піўнымі вачыма і пяшчотна прыпухлымі вуснамі, над якімі ўжо прабівалася першая расліннасць. Калі ён, ссунуўшы на чорных кучаравінках светлы круглы капялюш, трымаючы рукі ў кішэнях штаноў, ішоў па вуліцах, з цікавасцю пазіраючы вакол сябе, то дзяўчаты кідалі ў яго бок закаханыя позіркі.

Пры гэтым ён быў цнатлівы, чысты як плоццю, так і душой. Ён мог сказаць словамі Тылі [25] Ёган фон Тылі (1559–1632) – фельдмаршал, які атрымаў шэраг важных перамог у Трыццацігадовай вайне 1618–1648 гг. , што ён яшчэ не прайграў ніводнай бітвы і не дакрануўся да ніводнай асобы жаночага полу. Што тычыцца першага, дык у яго не было яшчэ такой магчымасці, ды і што датычна іншага, то таксама ў яго такога выпадку не надарылася.

Прайшлі толькі, магчыма, два тыдні з дня яго з’яўлення ў П., як ён, вядома ж, закахаўся. Не ў афіцыянтку, як яно звычайна бывае, а ў маладую акцёрку, фройляйн Вельтнэр, выканаўцу роляў наіўных дзяўчат з гётэўскага тэатра.

Хоць і вядома, што, як трапна заўважыў паэт, калі цябе хмеліць маладосць, то ў кожнай бачыш прыгажосць – але дзяўчына была сапраўды прывабнай. Па-дзіцячаму пяшчотная фігура, русыя валасы, лагодныя, вясёлыя шэра-сінія вочы, вытанчаны носік, нявінна-салодкі рот і мяккае, круглае падбароддзе.

Ён спачатку закахаўся ў яе твар, потым у далоні, потым у рукі, якія ён аднойчы ўбачыў аголенымі ў антычнай ролі, і надышоў дзень, калі ён ужо кахаў яе ўсю цалкам. У тым ліку яе душу, яму яшчэ зусім невядомую.

Яго каханне каштавала яму процьму грошай. Самае малое на кожны другі вечар ён набываў білет у партэр тэатра Гётэ. Увесь час ён мусіў пісаць сваёй маці і прасіць у яе грошы, дзеля чаго яму даводзілася выдумляць самыя авантурныя вытлумачэнні. Але ж ён хлусіў дзеля яе. Гэта выбачала ўсё.

Калі ён зразумеў, што кахае, то найперш пачаў пісаць вершы. Вядомую нямецкую „ціхую лірыку“.

За гэтым заняткам ён часта сядзеў, абклаўшыся кнігамі, да позняй ночы.

Толькі маленькі будзільнік на камодзе аднастайна цікаў, а звонку час ад часу чуліся самотныя крокі… Дзесьці ў самым версе грудзей, дзе пачынаецца шыя, сядзеў мяккі, цеплаваты, вільготны балючы камяк, які часта хацеў прасачыцца ў ацяжэлыя вочы. Але, саромеючыся сапраўды заплакаць, ён плакаў толькі на цярплівую паперу, у словах.

Ён самому сабе пачаў распавядаць у лагодных вершах, жалобных інтанацыях пра тое, якая яна, маўляў, салодкая і мілая, а ён такі хворы і знямоглы, і якая стрэмка неспакою засела ў яго душы, заганяючы яго ў невядомасць, далей, далей, дзе сярод ружаў і фіялак драмала яго шчасце, але ён быў звязаны…

Вядома, гэта было смешна. Любы чалавек з такога толькі пасмяяўся б. Словы ж таксама былі такія неразумныя, бездапаможныя, якія нічога не маглі выказаць. Але ён кахаў яе! Ён кахаў яе! Адразу ж, вядома, пасля самапрызнання, ён адчуў сорам. Гэта ж было жабрацкае каханне, на каленях, якому б ён моўчкі цалаваў бы ножкі, бо яны такія мілыя, ці яе белую руку, а потым яму захацелася памерці. Пра вусны ён не адважваўся і думаць…

Калі ён прачнуўся аднойчы ўначы, ён уявіў сабе, быццам яна ляжыць побач: каханая галоўка ў мяккіх падушках, салодкі роцік крыху прыадкрыты, і рукі, гэтыя неапісальныя рукі з пяшчотна-сінімі пражылкамі, скрыжаваныя на коўдры. Затым ён раптам рыўком перавярнуўся, уціснуў галаву ў падушку і ў змроку доўга плакаў.

Гэта была кульмінацыя. Ён дасягнуў такога стану, што ўжо не мог пісаць вершы і нават есці не мог. Ён пазбягаў знаёмых, амаль не выходзіў з дому, а пад вачамі ў яго з’явіліся глыбокія, цёмныя кругі. Пры гэтым ён амаль ужо не працаваў, і яму нічога не хацелася чытаць. Яму рупіла толькі проста так стаяць перад яе партрэтам, які ён ужо даўно купіў сабе; зморана трызніць у паўпрытомнасці, у слязах ды каханні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x